
Бабруйская эстрадная студыя “Росы” сёлета адзначае 25-годдзе. Галоўны крытэрый паспяховасці і нагода для гонару — выхаванцы, якія ярка праяўляюць сябе на шматлікіх міжнародных конкурсах і фестывалях, тэатральных і здымачных пляцоўках Беларусі і замежжа. Пра творчыя будні, дасягненні і планы заслужанага калектыву распавяла яго кіраўнік Святлана Аўрамчык. Далей..

Магіляўчанка Ала Смалякова — народны майстар Рэспублікі Беларусь. Яна займаецца саломапляценнем з дзяцінства. Ала Аляксандраўна — педагог дадатковай адукацыі, працуе з дзецьмі ў гарадскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ўзначальвае грамадскае аб’яднанне магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая майстэрня”. А ўвесь вольны час аддае любімаму хобі — саломапляценню. Далей..

Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — адзін з самых маладых у Беларусі: адкрыты ў жніўні 2015 года. Але за час свайго існавання калектыў здолеў правесці плённую працу па камплектаванні больш за 20 музейных калекцый, зборы і навуковай апрацоўцы амаль 2,4 тысячы прадметаў асноўнага фонду. Штогод установа абслугоўвае больш за 7000 наведвальнікаў. Толькі летась тут пабывала 65 экскурсійных груп з розных куткоў краіны. Далей..

ХVIII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт” разгорнецца ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка. Што ў праграме? Якія цікавосткі чакаюцца? Далей..

Інклюзіўны выдавецкі праект “Рэспубліка Беларусь у фармаце ТЫФЛА” ўдастоены гранта Прэзідэнта ў сферы культуры. Далей..

Юрый Боўда — ганаровы грамадзянін Бабруйскага раёна. Народны майстар Рэспублікі Беларусь, майстар народных мастацкіх рамёстваў Цэнтра рамёстваў п. Глуша атрымаў гэтае пачэснае званне 4 лютага за высокія дасягненні ў грамадска-культурнай дзейнасці. Далей..

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за рэалізацыю міжнароднага маладзёжнага патрыятычнага праекта “Дарогамі памяці і славы”. Далей..

Без згадкі яе імя не абыходзіцца аніводная энцыклапедыя ці публікацыя, прысвечаныя айчынным этнаграфіі, фалькларыстыцы, гісторыі народнага тэатра. Чым Марыя Чарноўская заслужыла такі гонар? Распавядзём у нашым газетным “серыяле”. Далей..

Купалле як маштабнае рэспубліканскае свята пачынае сваю гісторыю з 2010-га на малой радзіме Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Далей..

Езуіцкі касцёл у Мсціславе некалькі разоў аказваўся ў цэнтры ўвагі неабыякавай да захавання гісторыка-культурнай спадчыны грамадскасці. Стараннямі мясцовых актывістаў трывожныя весткі аб стане архітэктурнага помніка даходзілі да самых высокіх кабінетаў. Далей..

Царэўна Лебедзь, Руслан і Людміла, рыбак і рыбка. Знаёмыя з дзяцінства персанажы ўвасобленыя ў розных тэхніках і жанрах. У Бабруйскім мастацкім музеі пануе пушкініяна. Далей..

Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны краіны фінансуецца з розных крыніц. Ільвіная доля расходаў пакрываецца рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі. У патоку дзяржаўных сродкаў асаблівае месца займаюць грошы з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Іх выкарыстоўваюць у тым ліку ў складаных спантанных сітуацыях. Зрэшты, аб’ект, аб якім размова сёння, мадэрнізавалі планава. Далей..

Да зімовых вакацый тэатры падрыхтавалі не толькі святочныя, але і іншыя прэм’еры. Вядомыя сюжэты часам разгортваюцца па-новаму! Далей..

Куды і як сёння рухаюцца беларуская драматургія і яе сцэнічнае ўвасабленне? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні — у аглядзе вынікаў ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, які праходзіў з 28 лістапада па 3 снежня ў Бабруйску. Далей..

Урачыстая цырымонія закрыцця рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца – 2024" адбылася ў раённым Цэнтры культуры Бялынічаў. Сёлета горад з годнасцю пранёс высокае званне "Культурная сталіца – 2024". Далей..

Вось і завяршыўся маштабны, яркі фестываль народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная”. На працягу трох гадоў фестываль аб’яднаў творчыя калектывы 21 раёна Магілёўскай вобласці і раскрыў іх багаты культурны і гістарычны патэнцыял. Далей..

Напярэдадні навагодніх свят у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва з 18 снежня па 7 студзеня будзе экспанавацца выстава пераможцаў і ўдзельнікаў гарадскога конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва "Каляровая скарбонка". Далей..

Прызванне і пастаянны творчы пошук дазваляюць калектыву Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў ужо 100 гадоў аддана служыць мастацтву і людзям. Векавы юбілей — нагода ацаніць свой шлях і вызначыць новыя рубяжы. Далей..

У Бабруйску падвялі вынікі ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі. Найлепшым спектаклем былі названы “Пісаравы імяніны” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. А публіка абрала “Пана Твардоўскага” Палескага драмтэатра з Пінска — работа заваявала прыз глядацкіх сімпатый. Далей..

Цэнтр Клімавічаў упрыгожвае надзвычайна вытанчаны будынак, які лічыцца сапраўднай перлінай драўлянай архітэктуры. Былы сядзібны дом Мяшчэрскіх сёння служыць скарбніцай мясцовай гісторыі. У колішняй дваранскай рэзідэнцыі працуе раённы краязнаўчы музей. Далей..

Штогод тысячы турыстаў прыязджаюць у Беларусь, каб атрымаць асалоду ад велічнай прыгажосці ўнікальных помнікаў дойлідства. Сярод іх — палацава-паркавы комплекс Булгакаў у Жылічах, які адносіцца да позняга класіцызму. Далей..

Магілёў прыняў мерапрыемства Саюзнай дзяржавы — Фестываль творчасці інвалідаў “Разам мы зможам больш”. Яго галоўнай пляцоўкай стаў абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Далей..
Канцэрт "Святло Дняпроўскага сузор'я" камерна-інструментальнага ансамбля "Барыня" адбудзецца 14 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава. Далей..

“Марафон адзінства” працягваецца. Сёння маштабны праект завітаў у Магілёў. Далей..

Народны жаночы вакальны ансамбль “Задорніцы” адзначыў 75-годдзе. Артысткі аддаюць перавагу беларускім фальклорным творам, у тым ліку ў апрацоўцы вядомых і мясцовых кампазітараў. Часам выканаўцы самі робяць аранжыроўкі, і песні пачынаюць гучаць асабліва цёпла, па-дамашняму. Далей..
Святочны канцэрт "Час. Стагоддзе. Мы!" прагучыць 29 лістапада ў Палацы культуры вобласці (Магілёў). Далей..
Фестываль "Разам мы зможам больш" сабраў у Магілёве творчых асоб з інваліднасцю, што прадстаўляюць розныя рэгіёны Беларусі і Расіі. Далей..

Выставачны праект "На варце Айчыны: крамлі і крэпасці" будзе працаваць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава з 14 лістапада па 15 снежня. Далей..
Міні-выстава "Слава Кастрычніку!" працуе ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава да 24 лістапада. Далей..

Часовая экспазіцыя па выніках Міжнароднага пленэру па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве” працуе ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Далей..