
Доля ўласных сродкаў у агульным аб'ёме фінансавання Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы летась склала амаль 50%. Як калектыву ўдалося дасягнуць такога паказчыка? Станоўчы вопыт быў разгледжаны на выніковай калегіі Міністэрства культуры. Далей..

Знакавая для ўсёй нашай сферы падзея — выніковая калегія Міністэрства культуры — адбылася 28 лютага ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..

Падтрымка нацыянальных брэндаў, прасоўванне мясцовых ініцыятыў, прыцягненне турыстаў — усё гэта пра акцыю “Культурная сталіца Беларусі”. Ганаровае званне надаецца населеным пунктам з багатымі традыцыямі і духоўным патэнцыялам. Сёлета прэстыжны статус атрымаў горад Іванава Брэсцкай вобласці: урачыстасці там адбыліся 22 лютага. Далей..

Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўжо пяць гадоў паспяхова кіруе самы сапраўдны палкоўнік. Уладзімір Варапаеў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, больш за 36 гадоў прысвяціў службе ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні 23 лютага мы пагаварылі з ім аб патрыятызме, вернасці Радзіме і справе, асаблівасцях творчага шляху чалавека ў пагонах. Далей..

“Якасць супрацьдзеяння. Закон № 305-З на варце нашых інтарэсаў”— тэма відэаканферэнцыі, якую зладзілі ў прэс-клубе “Культура і Мастацтва” 5 лютага, выклікала цікавасць інтэрнэт-аўдыторыі. Старшы пракурор упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратары Рэспублікі Беларусь Андрэй Федаровічаў распавёў аб вырашэнні складаных сітуацый у практычнай дзейнасці работнікаў культуры і адказаў на іх пытанні. Далей..

Якія аспекты міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры прыярытэтныя для нашай краіны? Адказ на гэтае ды іншыя пытанні – у інтэрв’ю з начальнікам аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Вікторыяй Ратабыльскай. Далей..

Сёлета культурная сталіца Беларусі — горад Іванава Брэсцкай вобласці. І хаця рэспубліканская акцыя афіцыйна стартуе ў лютым, першы месяц года для мясцовых жыхароў выдаўся насычаным на падзеі. Далей..

Такі лейтматыў у чарговай анлайн-сустрэчы прэс-клуба, зладжанай рэдакцыйнавыдавецкай установай “Культура і мастацтва”. У гэты раз наша госця — генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, старшыня савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Кацярына Дулава. Далей..

Сёння гэта падаецца неверагодным, але ўсяго 50 гадоў таму імя Напалеона Орды ў Беларусі было практычна невядомае. Як і яго цудоўныя малюнкі, якія захавалі ў другой палове XIX стагоддзя аблічча нашай архітэктурнай спадчыны. Памяць аб знакамітым земляку ў Іванаўскім раёне пачалі ўваскрашаць мясцовыя бібліятэкары у 1970-х. Далей..

Трэці сезон запар навагодні тэатралізаваны паказ Гарадскога палаца культуры “Орша” збірае сяброў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Гэтым разам на свяце “Алімпійская Ёлка” аршанцы прадставілі ў сталіцы праграму “Навагодняя алімпіяда Дзеда Мароза, або Космас наш!”. Далей..

Ганаровае званне “Культурная сталіца — 2025” атрымаў горад Іванава. Эстафету яму напрыканцы 2024 года перадалі Бялынічы. Далей..

Дырэктар Аршанскага Дома рамёстваў Уладзімір Сакалоў кіруе ўстановай шмат гадоў. І ўпэўнены, што працуе яна паспяхова. З ім згодныя вышэйшае мясцовае кіраўніцтва і жыхары горада, якія маюць магчымасць ацэньваць работу калектыву штодня. Далей..

Урачыстая цырымонія закрыцця рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца – 2024" адбылася ў раённым Цэнтры культуры Бялынічаў. Сёлета горад з годнасцю пранёс высокае званне "Культурная сталіца – 2024". Далей..

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур з 10 па 16 лістапада праводзіў творчую стажыроўку кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа. Гэта трэцяе падобнае мерапрыемства сёлета. Далей..

У сферы культуры працуюць сапраўдныя патрыёты. Пра гэта заявіў сёння Міністр культуры Анатолій Маркевіч на семінары для рэзерву кіруючых работнікаў галіны. Мерапрыемства адбылося на базе Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава. Далей..

Тры залатыя медалі і адзін срэбны заваявалі беларусы на Першых адкрытых дзіцячых Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — удзельніц СНД у сталіцы Кыргызстана. Далей..

Дзейнасць устаноў культуры Гомельскай вобласці была ў цэнтры ўвагі на выязным пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У парадку дня — эканамічнае развіццё, работа культурнаасветных, тэатральна-відовішчных і кінапракатных арганізацый, ахова гісторыка-культурнай спадчыны… Далей..

Пытанні на гэту тэму абмеркавалі на чарговым пасяджэнні прэс-клуба РВУ “Культура і Мастацтва”. Да ўдзелу ў размове запрасілі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў, кіраўніцтва райвыканкамаў і прадстаўнікоў устаноў культуры. Тых, чыя дзейнасць непасрэдна звязана з падрыхтоўкай і правядзеннем маштабных культурных мерапрыемстваў. Далей..

Вялікія грошы выдзяляе дзяржава на капітальны рамонт сімвала акадэмічнага музычнага мастацтва Беларусі. Далей..

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народная студыя эстрадных спеваў “Крэатыў” — візітоўка гарадскога Палаца культуры “Орша”. І студыяй, і ўстановай кіруе Алена Дземух. Такіх, як яна, называюць сапраўднымі прафесіяналамі. Вынікі яе работы ўражваюць гледачоў і выклікаюць павагу калег. Алена падзялілася з намі сакрэтамі поспеху. Далей..

Пэўныя льготы пры паступленні даюць перамогі ў творчых конкурсах, поўны спіс змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 263 "Аб арганізацыі і правядзенні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў і пленэраў, што фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў". Далей..

Выдатны падарунак атрымала сфера культуры да Дня ведаў. Цырымонія адкрыцця новага комплексу Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава адбылася 2 верасня. Далей..

У Глускім раённым гісторыкакраязнаўчым музеі з’явіўся новы ўнікальны экспанат. Гэта незвычайны ткацкі станок, на якім з асінавай стружкі выраблялі палатно для капелюшоў, штор, каробак на цукеркі. З рарытэтам звязана шмат міфаў. Некаторыя мы сёння развянчаем. Далей..

Гомельскі абласны музей ваеннай славы малады. Ён пачаў працаваць усяго 20 гадоў таму. Скарбніцу стваралі неабыякавыя людзі, чыя ініцыятыва знайшла падтрымку ў мясцовых улад і Прэзідэнта Беларусі. З тых часоў калектыў не стамляецца апраўдваць аказаны давер. За высокія дасягненні па выніках 2023 года ўстанова была занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару. Далей..

Сяргей Гарбачоў кіруе аддзелам культуры Аршанскага райвыканкама сёмы год. Ён лепей за іншых ведае мясцовыя асаблівасці галіны. Калі ездзіш па раёне і размаўляеш з рупліўцамі нашай сферы, рана ці позна яны згадваюць Сяргея Дзмітрыевіча і расказваюць, як калісьці ён дапамог вырашыць нейкую вытворчую праблему. У тым, што гэты чалавек неабыякава ставіцца да даручанай справы, мы пераканаліся і ў час асабістай гутаркі. Далей..

Распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Вялікая група навучэнцаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ўзнагароджана прэміямі. Кіраўнік установы Наталля Кароціна пракаментавала поспех выхаванцаў і іх педагогаў. Далей..

Усё вялікае пачынаецца з малога. Гэта аксіёма. Таму нядзіўна, што патрыятызм паходзіць з самых, здаецца, дробных дэталей, якія памяць зберагае з ранняга дзяцінства. Тое могуць быць сямейныя звычаі, пачутыя ў маленстве паданні і нават водар страў, што гатавала маці альбо бабуля. Супрацоўнікі Лісуноўскага сельскага Дома культуры на Аршаншчыне збіраюць і захоўваюць менавіта такія каштоўныя драбніцы. Далей..

Некаторым яшчэ нядаўна былі фізічна недаступнымі такія простыя рэчы, як паход у краму, бібліятэку ці музей. Дзяржава зрабіла шмат, каб розныя людзі атрымалі аднолькавыя магчымасці. Зрабіць жыццё асоб з інваліднасцю больш якасным і насычаным імкнуцца і супрацоўнікі нашай галіны. Прыклад таму — праект “Музей навобмацак”, які за кошт гранта Прэзідэнта ў сферы культуры рэалізуе намеснік дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Марыя Казакевіч. Далей..

Эстафету акцыі “Партызанскі дуб”, якую Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва” прымеркавала да 80-годдзя вызвалення Беларусі, пераняў Гомельскі абласны музей ваеннай славы — 25 ліпеня на сімвалічнай алеі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту з’явілася новае дрэўца. Далей..

Кіраўніца народнага ансамбля песні і танца “Дняпро” Рэчыцкага гарадскога Палаца культуры Марыя Хвастова сёлета атрымала грант Прэзідэнта. Цяпер рэалізуе тэатральна-харэаграфічны праект “Сын зямлі”. Пра тое, як мары ператвараюцца ў рэальнасць, Марыя Валер'еўна распавяла “Культуры”. Далей..