Вынікі Дзён культуры Беларусі ў Азербайджане ў гэтыя хвіліны падводзяць на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Далей..
Аднойчы лёс прывёў яе ў полацкую Сафію. Менавіта ў сценах гэтай святыні 35 гадоў таму яна знайшла прафесійнае прызванне. Сёння ўпэўненая: музыка, якую дорыць слухачу, здольная зачароўваць. А яшчэ артыстка ўдзячная сяброўцы за запрашэнне ў нашу краіну. Сінявокая стала для гераіні другой радзімай. Пра гэта ды іншае напярэдадні юбілею мы пагаварылі з заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Ксеніяй Пагарэлай. Далей..
Агульнанацыянальная прэм'ера карціны "Час вярнуцца" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" адбудзецца 2 мая! Далей..
Міністр культуры Анатолій Маркевіч правядзе асабісты прыём грамадзян 10 красавіка ў Міністэрстве культуры. Далей..
Пастанова Міністэрства культуры № 22 ад 7.03.2024 “Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак” уступіла ў сілу 27 сакавіка. Нарматыўным прававым актам устаноўлена: з 1 студзеня гэтага года помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, вызваляюцца ад падатку на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку. Падрабязней аб дакуменце распавядае намеснік міністра культуры Сяргей Саракач. Далей..
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў прэзентаваў міжнародны выставачны праект “Сто ўсмешак Гагарына. Усмешка для міру”. Ён выйшаў за межы простай дэманстрацыі арт-аб’ектаў, звыклага творчага дыялогу з гледачом. Ініцыятыва стала своеасаблівым заклікам да ўсяго чалавецтва, чарговым крокам да ўмацавання беларуска-расійскіх сувязей і сяброўства між рознымі народамі ўвогуле. Далей..
Агульнарэспубліканская акцыя “Разам з мастацтвам” крочыць па краіне. Адмысловы марафон, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, зрабіў чарговы прыпынак у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..
Адноўлена традыцыя абменных Дзён культуры Беларусі і Азербайджана. Яркую прэзентацыю нашай краіны ў Баку зладзілі з 1 па 4 красавіка. Жыхары сяброўскай рэспублікі далучыліся да найлепшых набыткаў беларускіх творцаў, раскрылі для сябе нашу багатую спадчыну. Далей..
Абраны лагатып 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..
Ведаць свае правы павінен кожны грамадзянін. Зусім нядаўна распачаў сваю дзейнасць новы сумесны праект “Права для ўсіх” Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Астравецкага раёна з аддзелам аховы правапарадку і прафілактыкі Астравецкага раённага аддзела ўнутраных спраў і аддзелам адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, накіраваны на тлумачэнне заканадаўства. Далей..
Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага адзначае векавы юбілей. Аб мінулым і сучаснасці адной з найстарэйшых кніжных скарбніц сталіцы мы пагаварылі з намеснікам дырэктара Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Аленай Чарняўскай. Далей..
Музей Якуба Коласа запрашае 9 красавіка ў 18.30 на сустрэчу з народным літаратурным тэатрам "Жывое слова". У рамках сустрэчы адбудзецца паказ міні-спектакля «Лісты з "Новай зямлі”». Далей..
У Баку адбылося ўрачыстае адкрыццё Дзён культуры Беларусі ў Азербайджане! Далей..
У гонар Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт. Далей..
Прэм'ера нацыянальнага патрыятычнага праекта "Патэтычны дзённік памяці" адбудзецца 22 і 27 верасня ў Вялікім тэатры Беларусі. Далей..
А вось і чацвёрты выпуск сумеснага праекта "Прэс-клуб — Культура і моладзь", прысвечаны Нацыянальнаму акадэмічнаму Вялікаму тэатру оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Далей..
Праграма мерапрыемстваў XXXIX Фестывалю музыкі "Мінская вясна – 2024", які адбудзецца з 7 красавіка па 31 мая. Далей..
Неўзабаве, 2 красавіка, будзе адзначацца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэтая дата сімвалізуе агульнасць гістарычных лёсаў, шматвяковае сяброўства і духоўнае братэрства беларусаў і расіян. У аснове трывалай сувязі, безумоўна, ляжыць блізкасць на культурным узроўні. Далей..
XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 15 ліпеня. Далей..
1 красавіка 2024 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з РВУ “Культура і мастацтва” і Саюзам пісьменнікаў Беларусі абвяшчаюць рэспубліканскі конкурс літаратурных крыжаванак “Нельга забыць: вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..
Іванава стане культурнай сталіцай Беларусі ў 2025 годзе! Далей..
У нашай краіне рупна зберагаюць памяць пра Вялікую Айчынную вайну. Асаблівую ролю ў гэтым адыгрываюць установы культуры. Музеі ды бібліятэкі валодаюць унікальнымі аўтарытэтнымі крыніцамі па гэтай тэме, таму імкнуцца насыціць праўдзівымі звесткамі інтэрнэт-прастору. А напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прэзентавалі шэраг анлайн-навінак. Далей..
Дні Масфільма пройдуць у брэсцкім кінатэатры "Беларусь" з 4 па 7 красавіка. Далей..
У лютым 55-гадовы юбілей адзначыў Уладзімір Далгіх — заслужаны артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, выкладчык класічнага танца Дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў № 1 г. Мінска. Пра шлях да прафесійнага поспеху, асаблівасці працы з дзецьмі і важнасць хвалявання перад выхадам на сцэну — у інтэрв’ю з юбілярам. Далей..
Шаснаццатым па ліку і трэцім раёнам у 2024 годзе, хто прэзентаваў сваю творчасць у рамках абласнога фестывалю народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная” стаў – Магілёўскі раён. Творчая прэзентацыя, з якой выступіў раён, прайшла 21 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. У гэты дзень фестываль “Беларусь родная, музычная, народная” пазнаёміў магілёўскага гледача з яшчэ адным раёнам нашай вобласці, з яго ўнікальнай гістарычнай і культурнай спадчынай, дасягненнямі ў розных галінах, культурнымі і турыстычнымі брэндамі. Далей..
У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава "Пётр Явіч — вучань Юдаля Пэна". Далей..
Новая лекцыя цыкла лекцый-канцэртаў Ad Libitum, прысвечаная Аляксандру Вярцінскаму, адбудзецца 28 сакавіка ў Віцебскай абласной філармоніі. Далей..
Міністр культуры Анатолій Маркевіч усклаў кветкі ля Пасольства Расійскай Федэрацыі ў сувязі з трагедыяй у Падмаскоўі. Далей..
Сустрэчы, форумы, выставы, візіты. Пачатак вясны багаты на падзеі, звязаныя з міжнароднымі стасункамі. З кім узмацняецца супрацоўніцтва і як дзейнічае культурная дыпламатыя — красамоўныя прыклады ў аглядзе “К”. Далей..