
Кожны год 15 верасня супрацоўнікі бібліятэк, а з імі і шматлікія чытачы, адзначаюць прафесійнае свята. Дзень бібліятэк з'явіўся ў нашай краіне па ўказе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2001 годзе. І дата святкавання абраная не выпадкова —у гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі, якая сёлета спраўляе 100-гадовы юбілей. Што зараз адбываецца ў галоўным кнігасховішчы краіны? Пройдземся разам з наведвальнікамі па актуальных праектах “дыямента ведаў”. Далей..

Год таму пайшоў з жыцця архітэктар Сяргей Багласаў — чалавек, без якога сённяшні Мінск меў бы іншае аблічча. Ён кіраваў аўтарскімі калектывамі па рэканструкцыі Траецкага прадмесця і рэгенерацыі гістарычнага цэнтра, адбудоўваў ратушу і іншыя славутасці. У сімвалічны час, калі сталіца рыхтавалася да Дня горада, у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава памяці дойліда. Далей..

У нашым паўсядзённым жыцці ёсць людзі, якія займаюцца чарадзействам… Да прыкладу, Андрэй Рэцікаў — не толькі кіраўнік народнага тэатра лялек “Капялюш”, які працуе ў цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры Наваполацка. Ён рэжысёр, акцёр, мастак-афарміцель, удзельнік самых розных тэатральных фестываляў і выстаў. А яшчэ Андрэй Міхайлавіч узнавіў старажытны від батлейкі “Віцебскі Жлоб”, уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Далей..
Гэтага немаладога і сціпла апранутага чалавека мне не раз даводзілася бачыць на розных нарадах, прысвечаных рэстаўрацыі важных аб’ектаў cпадчыны. Ён ніколі не цягнуў на сябе ўвагу, але варта было яму ўзяць слова – і ты адразу нібы акунаўся ў новы свет, дзе культура ўшчыльную сплятаецца з прыродай. Далей..
.jpg)
Наталля Нарышкіна і Глеб Казленка – надзейныя партнёры на манежы, але і па-за ім артысты падтрымліваюць шчырыя стасункі. Мабыць, дзякуючы гэтаму гімнасты сталі уладальнікамі Гран-Пры XIII Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва «Рэха Азіі»? Пра свой поспех, лёсавызначальныя рашэнні і страхі артысты расказалі “К”. Далей..
23 жніўня споўнілася 120 год, як адыйшоў у вечнасць сусветнавядомы мастак Генрых Семірадскі. Імя яго даўно заняло пачэснае месца ў пантэоне буйнейшых мастакоў ХІХ стагоддзя, такіх вядомых прадстаўнікоў поздняга акадэмізма як Фёдар Бруні, Карл Брулоў, Шарль Глейр, Аляксандр Іваноў, Ян Матэйка і інш. Сваім яго лічаць у Расіі, Польшчы і в Украіне, дзе ён нарадзіўся. Пэўна, маглі б яго лічыць сваім і ў Італіі, дзе Семірадскі пражыў другую палову жыцця і стварыў большую частку сваіх самых вядомых прац. Прызнаем, кожная з пералічаных краін мае на яго сваё права. А вось ці можам мы назваць яго сваім, давайце, шаноўныя чытачы, вырашым разам. Далей..

У Мінску адбылося першае пасяджэнне аргкамітэта XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" пад кіраўніцтвам намесніка прэм’ер-міністра Ігара Петрышэнка. Далей..
Магілёўскі абласны тэатр лялек 1 верасня адкрые 46-ты тэатральны сезон з прэм'еры мінулага сезона «Марыйка ў казачнай краіне». Далей..

Летнік традыцыйнай культуры “Карагоднае кола”, які прайшоў з 1 па 7 жніўня у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна, ладзіўся Цэнтрам нематэрыяльнай культурнай спадчыны, што працуе пры Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва. Партнёрскую падтрымку яму аказалі таксама Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт і Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Далей..

У першы дзень свята пройдзе навукова-практычная канферэнцыя "Добрушскія чытанні", якую падрыхтавалі сумесна Міністэрства інфармацыі і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Ля мемарыяльнага комплексу "Памяць" будзе прадстаўлена ваенна-гістарычная рэканструкцыя “Баі за Добруш 1943 года. Партызанскі супраціў”. Далей..

19 жніўня (па старым стылі — 7 жніўня) — дзень памяці выдатнага беларускага творцы ХІХ стагоддзя, скульптара Яна Астроўскага. Працаваў ён пераважна ў малых формах — рабіў медальёны і бюсты. За два дзясяткі гадоў Астроўскі стварыў каля пяці дзясяткаў гіпсавых і бронзавых выяў вядомых гістарычных асоб і культурных дзеячаў Беларусі, Літвы і Польшчы, што разышліся па ўсім свеце ў выглядзе шматлікіх копій. Але, як ні парадаксальна, у беларускіх музеях і галерэях сёння не знайсці аніводнага твора майстры. Дый пра яго самога ведаюць лічаныя адзінкі. Далей..

20 жніўня ў аграгарадку Жупраны адбудзецца свята "Вясковыя сыравары", бо мясцовыя кулінары славяцца майстэрствам сыраробства і толькі раз на год — у свята сыру — гатовыя падзяліцца з гасцямі сваімі рэцэптамі. Далей..

VII Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» пройдзе 20 жніўня ў а.г. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Далей..

Некаторы час таму, дзякуючы запрашэнню знаёмых гісторыкаў, давялося мне трапіць у мясціны, пра якія я шмат чуў, але ўсё ніяк не атрымлівалася дабрацца. Дарога вілася паміж маленькімі вёсачкамі і мястэчкамі Лідчыны, у кожнай з якіх ёсць на што паглядзець, а нам распавесці. Сёння ў нас — “падарожжа” ў Жырмуны, якія ў 2018 годзе патрапілі ў навіны ледзь не ўсіх СМІ Беларусі. І пачнём мы яго з маёнтка Радзівілаў, што знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад мястэчка. Далей..

Напрыканцы 1950-х і 1970-х гадоў мне давялося наведаць больш за 20 спектакляў на той час Беларускага драматычнага тэатра імя Я.Купалы, у якіх галоўную або адну з галоўных роляў выконвала народная артыстка БССР Вера Мікалаеўна Пола. І, шчыра кажучы, ніколі не быў расчараваны ігрой гэтай чароўнай актрысы. Наадварот, яна была маёй любімай актрысай. Неаднаразова, пакідаючы гардэроб тэатра імя Я.Купалы, я чуў за сваёй спінай такія размовы жанчын і мужчын: “І ўсё ж самай яркай, безумоўна, была Пола…”, “Вера Мікалаеўна сёння іграла лепш за ўсіх…” Рэдка здараецца, калі тэатральны акцёр або актрыса працуюць у адным тэатры больш чым паўстагоддзя. Што датычыцца Веры Пола, то яе жыццё было звязана з калектывам купалаўцаў на працягу 55 гадоў (1922 — 1977), у тым ліку ў 1943 — 1944 гадах, калі яна выступала ў франтавой тэатральнай брыгадзе. Далей..

Кажуць, каб дасягнуць мары, трэба думаць маштабна і верыць у свае шалёныя ідэі. Амбіцыйная, яркая і дзёрзкая! Такой з'яўляецца наша новая гераіня Паліна Суворава. У свае 22 гады выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў — пастаянная ўдзельніца самых маштабных эстрадных праектаў нашай краіны. Памочніца рэжысёра, актрыса, вядучая — як гэта ўсё змяшчацца ў адным чалавеку? Далей..

Збіраючы матэрыялы для гістарычнага серыяла, прысвечанага радаводным і сямейным таямніцам славутага грамадскага дзеяча, паэта-рамантыка, геолага Тамаша Зана, я пачаў ствараць спіс “занаўскіх мясцін”. Траплялі ў яго мястэчкі і вёскі, фальваркі і маёнткі, якія ўдавалася знайсці ў публікацыях або дакументах. З цягам часу спіс пераўтварыўся ў праўдзівы “Шлях Тамаша Зана”, які ломанай лініяй прайшоў ад заходняй мяжы Беларусі да ўсходніх рубяжоў. Паміж старажытнымі беларускімі мястэчкамі Беніцай і Смалянамі было, як ў бурштынавых пацерках, нанізана больш за паўтара дзясяткі тапонімаў, сярод якіх, як цэнтральны кулончык, пачэснае месца займаў Мінск. Так нарадзілася ідэя у вольны час прайсціся гэтым шляхам, распрацаваць новы турыстычны маршрут, і запар агледзець усё тое, што належыць нашай “культурнай спадчыне”. Бо, відавочна, што далёка не ўсё, што нам магло сустрэцца на гэтым шляху, магло мець шыльду “гісторыка-культурная каштоўнасць”. У той дзень, калі ў “К” выйшла першая частка публікацыі “Таямніцаў…” (№ 51, 19 снежня) мы пабывалі ў Смалянах. Вынікамі гэтай вандроўкі і распачынаем “Шлях Тамаша Зана”. Далей..

Кавалер ордэна Францыска Скарыны. Уладальнік шматлікіх прэмій, дыпломаў і нагрудных знакаў за выбітны ўнёсак у архітэктуру. Бязмерна таленавіты творца, інтэлігентны чалавек, рыцар прафесіі. У сённяшнім нумары мы пачынаем друкаваць успаміны тых людзей, якім пашчасціла ведаць гэтую выбітную асобу, што зрабіла прыкметны ўнёсак у фармаванне сённяшняга аблічча Мінска. Далей..

Вядомы рускі паэт Сяргей Ясенін нарадзіўся ў сяле Канстанцінаве, а праз 76 гадоў у суседнім сяле Волкаве — яго цёзка, вядомы смаргонскі ганчар, член саюза народных майстроў Беларусі. Што збліжае Ясеніна і Нагаева? Любоў да вёскі і прыроды, імкненне да гармоніі, прыгажосці, святла. Руская зямля нарадзіла Сяргея Нагаева, а на беларускай ён развівае свой талент і духоўна ўзрастае. Далей..

Каб пазнаёміцца з новымі калекцыямі адзення, не абавязкова ляцець на Тыдзень моды ў Парыж. У нас ёсць магчымасць штодня адкрываць імёны таленавітых беларускіх творцаў. Арыгінальнасць іх дызайну ўжо можа скласці канкурэнцыю знакамітым дамам моды. Напрыклад, студэнтка Ірына Васілеўская стварыла асабісты брэнд хустак. Прынты на вырабах мастачкі са Жлобіна заслугоўваюць асаблівай увагі. Далей..

Каго з нас у дзяцінстве не захаплялі падарожжы па нязведаных краінах, поўныя прыгодаў, адкрыццяў і незвычайных знаходак? Многія, відаць, любілі разглядаць рознакаляровыя карты, уяўлючы сябе вандроўнікамі і першаадкрывальнікамі новых земляў. Пасля ўжо ўсе мы ўсур’ёз сутыкаліся з асаблівым светам карт, вывучаючы іх таямніцы на школьных занятках па геаграфіі — але нямногія зрабілі вывучэнне картаграфіі справай свайго жыцця. Далей..

Першыя паштоўкі ў гонар беларускіх літаратараў з’явіліся ў 1906 годзе. Іх выпусціла беларуская выдавецкая суполка ў Санкт Пецярбургу “Загляне сонца і ў наша ваконца”. На паштоўках былі партрэты Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча і Янкі Лучыны. Далей..

Калі правесці сацыялагічнае даследаванне на тэму “Назавіце першае імя, якое звязана ў вас са словам “Хор”, большасць скажа: “Роўда”. Дык якое тут дзіва? Віктар Уладзіміравіч больш за паўсотню гадоў кіраваў харамі. Стаў мэтрам харавога мастацтва. Далей..

Не сакрэт, што сёння ў бібліятэках, архівах, музеях адшукваюцца новыя сведчанні і памяткі з мінулых стагоддзяў, напрыклад, старадрукі Скарыны ці Статуты ВКЛ. Што ўжо казаць пра зусім нядаўнія часы, напрыклад, сярэдзіны мінулага стагоддзя, сведчанні пра якія можна знайсці нават у звычайнай букіністычнай краме? Далей..