
Вядома, тэатр — старажытнае мастацтва. Але ж з часоў антычнасці свет вельмі змяніўся. Што цяпер прываблівае гледача і чаго чакаць ад служак Мельпамены ў будучыні? Сваімі меркаваннямі падзяліліся чытачы "К". Далей..

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы працягвае актыўна нарошчваць рэпертуар. З пачатку гэтага сезона тут адна за адной выйшлі тры прэм’еры. Далей..

Напярэдадні зімовых свят газета “Культура” і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў зладзілі сумесны конкурс на найлепшы дызайн навагодняй паштоўкі. Студэнцкія работы надрукавалі на старонках выдання, а на сайце kultura-іnfo.by праходзіла анлайн-галасаванне. Найбольшую колькасць “падабаек” назбіралі эскізы Крысціны Ільіч. Як ствараць запамінальныя вобразы і ў чым сакрэт поспеху, расказвае пераможца. Далей..

Пытанне для музейшчыкаў: ці кожнаму зразумелая мова вашай установы? Адказ відавочны. “Так, мы ж працуем на дзвюх дзяржаўных і нават замежнымі карыстаемся”. Але інклюзіўнаму музею мала гаварыць з наведвальнікам на адной мове — трэба абраць даступную форму. Далей..

“Гэта дзяржаўны чалавек, адданы нашай краіне, неабыякавы да культуры. Высокі прафесіянал і выдатная жанчына”, — так, віншуючы з залатым юбілеем, ахарактарызаваў рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталлю Карчэўскую намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі. Пазнаёміцца бліжэй з рэктарам аднаго з самых творчых універсітэтаў краіны выправілася “К”. Далей..

25 студзеня адбыўся выязны семінар Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Тэма — “Рэспубліка Беларусь: ад вытокаў да сучаснасці (гістарычны шлях дзяржаўнага будаўніцтва)”. Далей..

Выстава "Валерый Шкаруба (1957-2020). In Memoriam" адкрылася ў Мінску. Яна прысвечана 65-годдзю з дня нараджэння выдатнага мастака, вядомага як у Беларусі, так і за яе межамі. Далей..

“Святло каляднай зоркі”. Пад такой назвай у Мінску прайшоў канцэрт вучняў і педагогаў музычнай школы № 2 імя М. Аладава. Разыначкай мерапрыемства стала сумеснае выступленне дзяцей і заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Місевіча і Уладзіміра Ткачэнкі. Калабарацыя з колішнімі ўдзельнікамі ансамбля “Песняры” не была выпадковай: ва ўстанове ёсць унікальны школьны музей памяці Уладзіміра Мулявіна. Далей..

Доўгачаканая камедыя “Аліўе” нарэшце выйшла ў айчынны кінапракат. Фільм, як і абяцалі рэжысёры Ігар Чацверыкоў і Андрэй Нікіфараў, атрымаўся лёгкім, з акцэнтам на сямейныя каштоўнасці — тыповае навагодняе кіно. Аднак карціна не пакідае жадання паглядзець яе яшчэ раз. Нібы тая салата, што засталася пасля тлустага застолля. Чаго ж не хапіла рэцэпту “Аліўе”, каб стаць новай святочнай кінакласікай? Далей..

Стары Новы год Тульскі акадэмічны тэатр драмы і Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр сустрэлі на абменных гастролях — ужо дзясятых з 2013 года. Далей..

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 31 студзеня прадставяць часовую выставу "Мастакі пра вайну", аснову якой складуць 25 жывапісных палотнаў са збору музея. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства” (з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь). Выставачны праект прысвечаны развіццю дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, устаноўленых 20 студзеня 1992 года. Далей..

Народны мастак Беларусі, прафесар Барыс Герлаван працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы акурат 60 гадоў (тэрмін, амаль немагчымы ў наш імклівы час, калі сродкі сувязі дазваляюць кожнаму адчуць сябе чалавекам свету). Да цудоўнага творчага юбілею майстра сёння дадаўся яшчэ адзін — асабісты, на чвэрць стагоддзя большы. Чым не нагода пагаварыць пра ролю Барыса Федасеевіча ў беларускім мастацтве? Але ён адразу мадулюе ў іншую танальнасць — мастацтва ў сабе. І лейтматывам усёй размовы становіцца Купалаўскі тэатр. Далей..

Пачатак новага года — час будаваць планы. А каб яны ажыццявіліся, не залішне падсумаваць тое, што зроблена ў 2022-м. Бо толькі абапіраючыся на мінулае, можна ствараць будучыню. Ці не гэтаму нас вучыў Год гістарычнай памяці? Далей..

У Пастаўскім раёне правялі абрадавую гульню "Жаніцьба Цярэшкі". Выбраныя "Дзядулька" і "Бабулька" з дапамогай жартаў, асаблівых конкурсаў і выпрабаванняў злучалі дзяўчат і хлопцаў у пары, кожная з якіх павінна была станцаваць польку. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі прайшла выстава гродзенскага мастака Мікалая Бандарчука "Дыялог з часам", прымеркаваная да 70-годдзя жывапісца. Далей..

Надзея Цвяткова — актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, якая плённа працуе не толькі на сцэне, але і з дзецьмі. Сёлета ў тэатры распачаўся дзіцячы праект "Гуляем разам". Мы пагутарылі з Надзеяй пра творчую лабараторыю, прафесійны лёс і рэжысёраў. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства” (з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь). Выставачны праект прысвечаны развіццю дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, устаноўленых 20 студзеня 1992 года. Далей..

У Мінску адкрылася выстава "Лабірынты самапазнання". На ёй прадстаўлены творчыя работы замежных студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 21 студзеня рэканструюе абрад "Цягнуць Каляду на дуба". Далей..

18 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія з нагоды 85-годдзя галоўнага мастака тэатра, Народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, прафесара кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў" Герлавана Барыса Федасеевіча. Далей..

Праваслаўная царква лічыць нараджэнне Ісуса Хрыста найвялікшай падзеяй у гісторыі чалавецтва. У перыяд падрыхтоўкі да свята, нягледзячы на тое, што пост яшчэ працягваецца, у храмах пачынаюць усё часцей гучаць вясёлыя спевы, ззяюць упрыгожаныя ялінкі. Вернікі напярэдадні Раства імкнуцца прайсці таінствы споведзі і прычасця, каб быць гатовымі да свята не толькі целам, але і духам. У Доме прэсы 3 студзеня адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная традыцыям святкавання праваслаўнымі дня Хрыстовага нараджэння ў Беларусі, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі духавенства і супрацоўнікі Міністэрства культуры. Далей..

Драматычныя падзеі беларускай мінуўшчыны прывялі да таго, што многія нашы каштоўнасці аказаліся па-за межамі краіны. Сёння дзяржава працуе над тым, каб выявіць, вярнуць, увесці ў навуковы і культурны ўжытак гэтыя залацінкі. “К” высветліла, якія артэфакты ўжо з’явіліся на радзіме. Далей..

Хутка ўбачыць свет студзеньскі нумар часопіса “Мастацтва”. Ён прапануе ўсім ахвотным заглыбіцца ў чароўны свет музыкі, выяўленчага мастацтва, тэатра, кіно. Далей..

Тэатральныя прэм’еры заўжды выклікаюць цікавасць. А пастаўленыя маладымі рэжысёрамі — двайную. Далей..

Выстава традыцыйнага кітайскага жывапісу "Поры года ў імператарскім садзе" адкрыецца 19 студзеня ў галерэі "Мабільная" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Далей..

Напярэдадні свята нашы сэрцы заміраюць у чаканні казкі... Зрабіць цуд уласнаруч здольны Максім Ермаковіч. Малады творца без чароўнай палачкі падорыць навагодні настрой і падзеліцца сакрэтам майстравання вітражоў у тэхніцы “Тыфані”. Далей..

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў Указ і распараджэнне, у адпаведнасці з якімі работнікі СМІ і сферы культуры ўдастоены медалёў і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Далей..

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 студзеня ўручыў прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльныя прэміі “Беларускі спартыўны Алімп”. Лідар выступіў на ўрачыстай цырымоніі з віншаваннем лаўрэатаў. Далей..