Першая / Рэгіёны – Мінск

Абшары старадаўняй карты

Апублiкавана: 03 жнiўня 2022 Стужка Клубы Мінск Iнтэрв'ю

Каго з нас у дзяцінстве не захаплялі падарожжы па нязведаных краінах, поўныя прыгодаў, адкрыццяў і незвычайных знаходак? Многія, відаць, любілі разглядаць рознакаляровыя карты, уяўлючы сябе вандроўнікамі і першаадкрывальнікамі новых земляў. Пасля ўжо ўсе мы ўсур’ёз сутыкаліся з асаблівым светам карт, вывучаючы іх таямніцы на школьных занятках па геаграфіі — але нямногія зрабілі вывучэнне картаграфіі справай свайго жыцця. Далей..

Дуэт любові і нелюбові

Апублiкавана: 01 жнiўня 2022 Арт-блог Тэатры Мінск

У сярэдзіне чэрвеня мінчанам быў паднесены падарунак-выклік: з гастролямі прыехаў Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр. Насамрэч хутчэй адбыўся абмен: трупа РТБД з'ехала ў Гомель, а яны — да нас, з двума спектаклямі маладога і амбіцыйнага рэжысёра Віталя Краўчанкі, чатырма найталенавіцейшымі акцёрамі і грузавікамі (чамусьці здаецца, што толькі ў грузавік магло змясціцца гэтае багацце) дэкарацый. Далей..

Не той “...Мюнхгаўзен”

Апублiкавана: 01 жнiўня 2022 Арт-блог Тэатры Мінск

Калектыў Тэатра-студыі кінаакцёра закрыў юбілейны, 40-ы сезон прэм’ерай - “Той самы Мюнхгаўзен” у пастаноўцы Таццяны Пацай. Далей..

Артэфакты Тадэвуша Рэйтана

Апублiкавана: 25 лiпеня 2022 Стужка Музеі Мінск Гістарыёграф

Напярэдадні дня нараджэння нашага славутага земляка Тадэвуша Рэйтана мы распавядзём нашым чытачам пра лёс яго… кубка. Відаць, гэта адзіная ў свеце рэч, якой цудам пашанцавала ацалець. Доўгі час ішоў збор інфармацыі, бо лёс кубка быў няпэўны. Ён то з’яўляўся на даляглядзе, то знікаў у прыцемках. Але цяпер мы можам распавесці “біяграфію” гэтага артэфакта, які пры спрыяльным збегу абставін мог бы калі-небудзь ізноў пабываць у Грушаўцы. Хаця марыць аб тым, што ён вернецца на Радзіму назусім, не выпадае. І на тое ёсць свае прычыны. З іншага боку, вельмі хацелася б, каб на гэту публікацыю звярнула ўвагу кіраўніцтва Ляхавіцкага раёна, якое ў дадзены момант займаецца аднаўленнем родавага котлішча Рэйтанаў у Грушаўцы і пошукам экспанатаў для будучага музея, які плануецца размясціць у адноўленай сядзібе. Далей..

Таямніцы Яна Чачота

Апублiкавана: 22 лiпеня 2022 Стужка Афіцыйна Мінск

17 ліпеня мы будзем мець выдатную нагоду, каб узгадаць Яна Чачота (“імя славутага паэта-рамантыка, філамата і філарэта, фалькларыста, этнографа і драматурга, аднаго з найбуйнейшых дзеячаў беларуска-польскага фальклорна-літаратурнага сумежжа XIX ст.”) І не толькі ўзгадаць у хатняй цішы, але і ўшанаваць асобу “пачынальніка новай беларускай літаратуры” на дзяржаўным узроўні. Таму мы пачынаем расповед пра радавод і жыццёвы шлях аднаго з самых годных сыноў беларускай зямлі. Далей..

Разам на вайне і ў міры

Апублiкавана: 21 лiпеня 2022 Стужка Народная творчасць Мінск

Паводле звестак, атрыманых падчас апошняга перапіcу насельніцтва, што прайшоў у 2019 годзе, у Беларусі сёння жывуць каля васьмі з паловай тысяч татар. З 1991 года, вось ужо цягам трох дзесяцігоддзяў, дзейнічае Беларускае згуртаванне татар-мусульман “Аль-Кітаб”, а з 1994-га — Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь. Як складваўся лёс татарскага народа на беларускай зямлі і якую ролю адыгралі татары ў гісторыі нашай краіны? Далей..

Апублiкавана: 30 лiстапада -0001 Стужка Афіцыйна Мінск

Далей..

Апублiкавана: 30 лiстапада -0001 Стужка Афіцыйна Мінск

Далей..

Апублiкавана: 30 лiстапада -0001 Стужка Афіцыйна Мінск

Далей..