
На Нацыянальнай студыі “Беларусьфільм” прыступілі да працы над поўнаметражнай моладзевай камедыяй “Кіношнікі”. Карціна стане дэбютнай работай для рэжысёра Кірыла Халецкага. “К” завітала на здымачную пляцоўку, каб паназіраць, з якім запалам шчыруюць пачаткоўцы, і даведацца, якія дарогі адкрывае перад маладымі творцамі вялікае кіно. Далей..

У Белдзяржфілармоніі 25 жніўня прайшоў форум педагагічных работнікаў "Мы — вместе". Далей..

Айчынныя ўстановы культуры маюць намер актыўна паўдзельнічаць у Першым Беларуска-ўзбекскім жаночым бізнес-форуме. Далей..

Прэзідэнцкі аркестр і расійскі калектыў Bel Suono выканаюць шэдэўры сусветнай класікі і сучасныя хіты ў эталоннай апрацоўцы. Далей..

Амаль у кожным нумары мы публікуем справаздачы з вандровак па гістарычных мясцінах. Часам маршруты пралягаюць паўз добра вядомыя ў Беларусі аб’екты — замкі, палацы, храмы. І тады ў артыкул трапляюць, напрыклад, навіны з рэстаўрацыі, раскопак ці культурных падзей, месцам правядзення якіх становяцца замкавыя дзядзінцы альбо бальныя залы старадаўніх палацаў. Часам жа мы самі займаемся папулярызацыяй аб’ектаў, якія з нейкіх прычын раней былі абыдзеныя ўвагай і пра якія нам ўдалося знайсці цікавую, новую інфармацыю. Бываюць матэрыялы і пра суботнікі, якія мы рэгулярна ладзім на сядзібах або могілках. Сёння распавядзем пра дзве талакі, якія адбыліся цягам ліпеня на мінскай Кальварыі і ў вёсцы Дудзічы. Далей..

Заканчэнне сезона ТЮГ адзначыў прэм’ерай. Гэта сумесная з тэатрам “ТрыТфармаТ” праца — “Майстар і Маргарыта”. Далей..

Загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўген Феліксавіч Шунейка з’яўляецца, без перабольшанняў, доўгажыхаром айчыннага культурнага асяроддзя. Ягоныя артыкулы пра гісторыю беларускага мастацтва і сучасны стан заўсёды знаходзілі жывы водгук у чытацкай аўдыторыі, пачынаючы з 1980-х. Мы прапанавалі Яўгену Феліксавічу адказаць на пытанні, якія апошнім часам бурна абмяркоўваюць у інтэрнэце, але не выносяць на публіку. І ён спагадліва пагадзіўся. Далей..

У Міністэрстве культуры адбылася апаратная нарада першага намесніка міністра Валерыя Грамады з кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў ведамства. Далей..

26 і 27 жніўня ў Батанічным садзе Мінска пройдзе "Першакласнае свята", прысвечанае провадам лета і пачатку новага навучальнага года. Далей..

Нарада, прысвечаная арганізацыі IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету, адбылася ў Міністэрстве культуры 11 жніўня. У пасяджэнні паўдзельнічала кіраўнік рабочай групы па справах беларусаў замежжа Нацыянальнага сходу Валянціна Ражанец. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь даступная выстава Мікалая Таранды "Колер жніўня". Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі працягваецца памятная мастацкая выстава “Аляксей Глебаў. Услаўляючы чалавека”, прысвечаная 115-й гадавіне з дня нараджэння народнага мастака БССР, скульптара і педагога Аляксея Канстанцінавіча Глебава. Далей..

“Фаўст” І. Гётэ — класіка, што будзе чытацца і перачытвацца вечна. Гэтым разам паэму ўвасобілі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага — пад назвай “Фаўст. Здзелка з д’яблам”. Далей..

Выстава “Успамін пра Нямігу” мае папраўдзе інтрыгоўную прэамбулу. Штуршком да яе з’яўлення сталі негатывы, выпадкова адшуканыя на сметніку супрацоўніцай Музея гісторыі Мінска Яўгеніяй Стальмаховай. Гэтыя невядомыя раней выявы, зробленыя напрыканцы 1960-х, істотна папоўнілі і без таго багатую іканаграфію гістарычнай вуліцы Нямігі. Далей..

Кіно стала неад'емнай часткай нашага быцця. Пры дапамозе яркіх стужак глядач паглыбляецца ў свет ілюзій і атрымлівае новую нагоду для фантазіі. У той жа час вялікі экран папулярызуе акцёраў, якія потым становяцца кумірамі мільёнаў людзей. А карціны, што атрымліваюць найвышэйшы рэйтынг, узвышаюць вядомых рэжысёраў. Але рэдка хто цікавіцца іншай ключавой фігурай у працэсе стварэння фільмаў — аператарам. Сёння наша размова — з Раманам Тарасевічам, чалавекам, які заўсёды знаходзіцца па-за кадрам. Далей..

У ліпені Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прэзентаваў прэм’еру для дзяцей — “Казку аб мёртвай царэўне”. Але і закрыўшы сезон, артысты працягваюць радаваць прыхільнікаў — не спектаклямі, дык канцэртамі. Не ў зале, дык на адкрытым паветры. Далей..

У Міністэрстве культуры адбываецца апаратная нарада першага намесніка міністра Валерыя Грамады з кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў ведамства. Па відэасувязі таксама далучыліся начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў. Далей..

Запал бывае заразлівым. Гэта — пра шчырую прыхільнасць да фальклору, якую ўсяляе ў сэрцы вучняў Наталля Буліцкая, кіраўнік узорнага ансамбля народнай песні “Святкі” Палаца дзяцей і моладзі “Золак” Мінска. Летась калектыў маляўніча адзначыў юбілей. За 25 гадоў з-пад крыла Наталлі “вылецела” мноства таленавітых дзяцей. Сёння мы раскажам пра феномен зацікаўленасці маладых людзей народнай творчасцю. Далей..

Лета — гарачая пара для беларускіх кінематаграфістаў. Сёлета на кінастудыі “Беларусьфільм” стартавалі здымкі ваеннай драмы Івана Паўлава пад працоўнай назвай “Казбек”. “К” завітала на адну з лакацый, каб даведацца, што натхніла аўтараў на стварэнне гэтай гісторыі і якую з невядомых старонак вайны ўбачаць гледачы на экране. Далей..

У канцы сезона ў Новым драматычным тэатры з’явіліся “Прымакі”. І назіральнікі за тым, як суседзі сваімі жонкамі памяняліся ды пайшлі ў прымы, ёсць цяпер не толькі ў глядзельнай зале, але і на сцэне. Дык хто каго “перагледзіць”? Далей..

“К” працягвае цыкл публікацый, зробленых сумесна з выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Другая частка нашай размовы з дацэнтамі кафедры гісторыка-культурнай спадчыны, кандыдатамі культуралогіі Іваннай Бамбешка і Ірынай Лупашка была прысвечана турыстычнай дзейнасці айчынных музейных устаноў, музейным брэндам ды творчым асобам, без якіх сферу культуры і ўявіць сёння цяжка. Далей..

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу "Традыцыйнае інструментальнае выкананне на дыятанічных цымбалах" (Пастаўскі раён Віцебскай вобласці). Далей..

У Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе персанальная выстава члена Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага саюза архітэктараў Аляксея Шышко “Чатыры асобы”. Экспазіцыя раскрывае аўтара як рознабаковага творцу, прэзентуе яго найлепшыя працы: фатаграфію, дызайн, архітэктуру, а таксама акварэльны жывапіс. Далей..

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава "Мінскі настрой". Яна арганізавана Музеем гісторыі горада Мінска сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. Далей..

Міністр культуры Анатолій Маркевіч правёў сустрэчу з дэлегацыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі. Далей..

Міністр культуры Анатолій Мечыслававіч Маркевіч прадставіў калектыву рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва" новага дырэктара. Ім стала Наталля Васільеўна Кузняцова. Далей..

Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі займае асаблівае месца сярод музычных школ і ліцэяў Беларусі. Гэта айчынны флагман падрыхтоўкі высокапрафесійных маладых музыкантаў, які на працягу многіх гадоў захоўвае высокі творчы статус і бездакорную рэпутацыю “гадавальніка” будучай музычнай эліты. Пра асаблівасці адбору, навучання і перспектывы выпускнікоў карэспандэнту “К” распавяла дырэктар установы Наталля Кароціна. Далей..

У выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы Уладзіміра Пракапцова "Пад знакам бясконцасці". Далей..

Узяўшы курс на падлеткаў і ўвасабляючы адзін за адным творы школьнай праграмы, Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача не забываецца і пра зусім маленькіх: “Не Вожык” пазначаны ўзроставым цэнзам 0+. Далей..

Пад такім слоганам праходзяць II Гульні краін СНД у Беларусі з 4 па 14 жніўня. Далей..