
Беларусь і Новасібірская вобласць Расійскай Федэрацыі падпісалі шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве ў сферы культуры. Далей..

Завяршылася прэс-канферэнцыя на тэму "Прэзентацыя зборніка інфармацыйна-метадычных матэрыялаў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі". Далей..

У Міністэрстве культуры адбылася апаратная нарада міністра культуры Анатолія Маркевіча з кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў ведамства. Далей..

Другая нядзеля кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь — вельмі важны дзень, што аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных творчых прафесій — артыстаў, музыкантаў, мастакоў, кінематаграфістаў, тэатральных дзеячаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк. Людзей захопленых, таленавітых і шчыра адданых сваёй справе, якія ўносяць неацэнны ўклад ва ўмацаванне і ў захаванне найлепшых культурных традыцый нашай краіны. Далей..

Выстава Viva Kola Art пройдзе з 12 кастрычніка па 10 лістапада ў Палацы мастацтва Мінска. Далей..

У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь прайшла цырымонія ўручэння ўзнагарод найлепшым супрацоўнікам сферы культуры. Далей..

Паглыбленне стратэгічнага партнёрства з Кітаем лічыцца ключавым кірункам беларускай знешняй палітыкі ўАзіі. На ўмацаванне міждзяржаўных сувязей істотна ўплывае культурная дыпламатыя. “К”расказвае, як творчы дыялог дзвюх краін прасунуўся апошнім часам. Далей..

Навучальны год толькі пачаўся.Якім ён стане для выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі? Як тут размеркавалі выпускнікоў і які конкурс быў пры паступленні сёлета? Што за маштабны міжнародны форум зладзілі ва ўстанове днямі? Пра ўсё гэта ды пра многае іншае–у інтэрв’ю з рэктарам акадэміі, кандыдатам мастацтвазнаўства,дацэнтам Аленай Куракінай. Далей..

У Міністэрстве культуры адбылася апаратная нарада міністра культуры Анатолія Маркевіча з кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў ведамства. Далей..

У выставачным комплексе Мастацкага музея працуе выстава "Жыццё ў мініяцюры", якая прадстаўляе каля 70 твораў малой фарфоравай пластыкі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Далей..

У Беларускай дзяржаўнай філармоніі 3 кастрычніка адбудзецца святочны канцэрт "Крыніцы Расула Гамзатава", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння вялікага паэта Расула Гамзатава. Далей..

Яркімі фарбамі нацыянальных традыцый гала-канцэрт “Ручнікі — шляхі да дому” IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету расквеціў Мінск. Амаль кожная дэлегацыя была прадстаўлена творчым калектывам. А майстры народных рамёстваў прэзентавалі сталічнай публіцы свае здабыткі на выставе дэкаратыўнапрыкладнога і выяўленчага мастацтва. Мерапрыемствы прайшлі ў Мінскім гарадскім палацы культуры з аншлагам. Далей..

Культурны праект “Разам з мастацтвам” крочыць па краіне. Сярод яго ўдзельнікаў — і артыстка Маладзёжнага тэатра эстрады, вакалістка кавер-бэнда DeTroit Інга Кісялёва. На сустрэчах з юнымі талентамі яна шчыра дзеліцца досведам. А сёння раскажа нам пра ўласны творчы шлях і пра аншлагі на дыялогавых пляцоўках. Далей..
Для ўдасканалення работы па правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў, абароны грамадзян ад нядобрасумленных арганізатараў і аналізу правапрымяняльнай практыкі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2023 года № 608 “Аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў” унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2022 года № 401 “Аб рэестры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў”. Далей..

У рамках Міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгіі дзеянняў” адкрылася выстава “Дыялог школ”. У экспазіцыі прадстаўлены найлепшыя работы студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў ды Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры. Далей..

У Бішкеку з 6 па 10 кастрычніка адбудуцца XVII Маладзёжныя Дэльфійскія гульні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, 1 зала) 29 верасня а 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы "Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай" з фондаў музея, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, педагога Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка (1928–2013). Далей..

Персанальная выстава Віктара Данілава "Паэзія акварэлі" праходзіць у Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі. Далей..

Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь узорнаму вакальна-эстраднаму ансамблю “Буслік” сёлета спаўняецца 30 гадоў! Далей..

Наша краіна прыняла Дні культуры Рэспублікі Татарстан. Выставачныя праекты, сустрэчы, канцэрты, спектаклі, кінапаказы — расійская дэлегацыя ярка прэзентавала самабытныя традыцыі і сучасныя дасягненні свайго краю. Размаітая праграма не толькі падарыла незабыўныя эмоцыі беларускай публіцы, але і дазволіла адмыслоўцам абмяняцца досведам, выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва. Далей..

Студыі моладзевага кіно “Беларусьфільма” сёлета споўніўся год. За гэты час яна не толькі заявіла пра сябе яркімі праектамі, але і папоўніла творчы калектыў новымі імёнамі. Мы сустрэліся з мастацкім кіраўніком “Смолкі” Аленай Туравай, каб даведацца пра планы на найбліжэйшы час і пра тое, як студыя дапамагае кінематаграфістам-пачаткоўцам. Далей..

У Беларускім дзяржаўным цырку з 23 верасня па 3 снежня прадстаўлена новая праграма "Віва Карнавал". Далей..

Нядаўна мы даведаліся імя самай прыгожай дзяўчыны Беларусі. Ёй стала 23-гадовая ўраджэнка Гомеля Элеанора Качалоўская. За званне галоўнай прыгажуні краіны змагаліся 24 дзяўчыны, якія на працягу некалькіх тыдняў нястомна рыхтаваліся да самага эфектнага шоу гэтага года. Як праходзіла падрыхтоўка да фіналу, якія стандарты прыгажосці заяўлены да сучаснай дзяўчыны і якую адказнасць ускладае тытул “Міс Беларусь”, распавяла газеце “Культура” пераможца конкурсу. Далей..

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі адкрыў 32-і сезон, названы “Сезон скарбаў”, нядаўняй прэм’ерай. Гэта “Карней” паводле твораў Уладзіміра Караткевіча. Далей..

У ІV Фестывалі мастацтваў беларусаў свету, які праходзіць у нашай краіне з 19 па 24 верасня, паўдзельнічае прадстаўнічая дэлегацыя з Крыма. Старшыня Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Крыма”, дарадца кіраўніка Рэспублікі Крым па супрацоўніцтве з Беларуссю Раман Чагрынец распавёў пра дзейнасць дыяспары. Далей..

У жніўні міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч прадставіў калектыву Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” новага генеральнага дырэктара. Ім стаў Юрый Аляксей. Пазнаёміцца з нядаўна прызначаным кіраўніком і даведацца аб планах развіцця даручанага яму прадпрыемства выправілася “К”. Далей..

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у ХХIХ Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад". Заяўкі прымаюцца да 10 кастрычніка. Далей..

“Мы непарыўна звязаны з Днём народнага адзінства. Калі гэтую дату афіцыйна яшчэ не адзначалі, 17 верасня 2020 года адбылася прэм’ера нашай песні «Любімую не аддаюць». Такое супадзенне знітавала нас з дзяржаўным святам на ўсё жыццё”, — кажуць удзельнікі групы Юлія Быкава і Яўген Алейнік. Далей..

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 22 верасня адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі "Адзінай памяці верныя", прысвечанай 80-й гадавіне пачатку вызвалення Беларусі (23 верасня 1943 г.). Далей..