
Дні культуры Беларусі ў Азербайджане сталі новым этапам у двухбаковых адносінах. Візіт нашай дэлегацыі ў сяброўскую краіну дазволіў прэзентаваць замежнай публіцы скарбы айчыннай культуры і вызначыць перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Які плён прынесла падзея, “К” даведалася ва ўдзельнікаў Дзён культуры. Далей..

На пачатак мая запланаваны выхад карціны “Час вярнуцца”, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. Рэжысёр фільма Іван Паўлаў распавёў, як творчая каманда працавала над праектам і чаму так важна здымаць стужкі на ваенную тэматыку. Далей..

Пытанням супрацьдзеяння карупцыі было прысвечана чарговае пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі нарады абмеркавалі вынікі леташняй працы і акрэслілі задачы на 2024-ы. Далей..

Культурны каляндар сёлета поўніцца шматлікімі творчымі прысвячэннямі подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Да 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў новую ініцыятыву прэзентаваў і Беларускі саюз мастакоў. Суполка распачала праект “Колеры Вялікай Перамогі”. Далей..

Выстава "Рэпін і вучні" працуе да 16 чэрвеня Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Далей..

Традыцыйна ў першы месяц вясны Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга арганізоўвае мастацкі праект “Шлягеры на ўсе часы”. Сёлета мерапрыемства прайшло ў 17-ы раз і ўключыла ў сябе разнастайныя выступленні, што публіка ўбачыла 22, 23 і 26 сакавіка. Якія хіты гучалі і як на іх рэагавала аўдыторыя? Далей..

Сёлета Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” адзначыць 30-гадовы юбілей. Якія новаўвядзенні чакаюць гасцей і ўдзельнікаў важнай культурнай падзеі, распавялі на прэс-канферэнцыі ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Далей..

Праект “80. Арт-хроніка вызвалення” адкрыўся 18 красавіка ў Мінску. На светлавых рэкламных панэлях у падземным пераходзе да станцыі метро “Кастрычніцкая” прадстаўлены рэпрадукцыі знакамітых твораў айчынных аўтараў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Далей..

Як прасоўваць айчыннае мастацтва? Адказ на пытанне працягваюць шукаць спецыялісты. Чарговая размова ў рэчышчы Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024—2026 гады адбылася напрыканцы сакавіка. Далей..

Сярод шматлікіх імпрэз, прымеркаваных да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, — гастролі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана ў нашым Вялікім і Смаленскага камернага тэатра на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага. А ў прэм’еры спектакля “Тоска” Пермскага тэатра оперы і балета (прамая трансляцыя была даступная ва ўсім свеце) адну з цэнтральных партый выканаў наш тэнар Дзмітрый Шабеця. Далей..

Мемарыяльныя комплексы, месцы баявой славы, пахаванні салдат і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны стануць галоўнымі аб’ектамі ўвагі на рэспубліканскім суботніку, які адбудзецца ў Беларусі сёння, 20 красавіка. Далей..

Узорны ансамбль танца “Натхненне” — стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Стваральнікам і нязменным кіраўніком калектыву з’яўляецца Галіна Крапіўніцкая. Харэограф-пастаноўшчык нарадзілася далёка ад Беларусі, але дзякуючы мудрасці, таленту і адданасці справе выхоўвае вучняў у духу любові і павагі да працы і да нашай краіны. Далей..

Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя "Казкі кніжнай феі" будзе працаваць з 24 красавіка па 30 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Далей..

У сакавіку стартаваў рэспубліканскі конкурс рэжысёрскіх эксплікацый (канцэпцый) культурных мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам, памятным юбілейным датам. “К” сустрэлася з начальнікам Галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Кацярынай Усавай, каб даведацца пра асаблівасці творчага спаборніцтва. Далей..
Міністэрства культуры, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі» з 15 красавіка па 1 верасня 2024 г. праводзіць рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, які прыпадае на 18 красавіка, сёлета адзначаўся ўжо саракавы раз. Ідэя заснавання свята, таксама вядомага як Дзень сусветнай спадчыны, зыходзіла ад Асамблеі Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін. Гэта дата зацверджана для прыцягнення ўвагі грамадскасці да пытанняў аховы і захавання сусветнай культурнай спадчыны, а дэвізам зрабіліся словы: “Захаваем нашу гістарычную радзіму”. Далей..

Сёння лічбавізацыя пранікае ва ўсе сферы жыцця чалавека. І ў Год якасці нас чакае прарыў у культурнай галіне, звязаны з інавацыйным напрамкам — дапоўненай рэальнасцю. Пра яе распавядае дырэктар кампаніі “АР Фокс” Яўген Цыбулёў. Далей..

Як тавары на паліцах супермаркетаў і абстаноўка гандлёвых цэнтраў могуць уплываць на развіццё асобы ды адчуванне нацыянальнай ідэнтычнасці? Наўпрост. Гэта пацвярджае ўвага, якая надаецца побыту і вытворчасці ў Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024—2026 гады. Далей..
.jpg)
З 17 красавіка па 7 ліпеня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага будзе працаваць выстава "На вагу золата". Далей..

Дасье нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Культура беларускай дуды” 29 сакавіка накіравана Міністэрствам культуры ў сакратарыят Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Далей..

Больш за 50 найлепшых калектываў і каля тысячы артыстаў Гродзеншчыны выйдуць сёння на сцэну Палаца Рэспублікі. Гала-канцэрт “Прынёманне: зямля і людзі” мусіць стаць чарговым яскравым акордам у творчай справаздачы рэгіёнаў. Фінальны этап фестывалю “Беларусь — мая песня” ладзіцца ў сталіцы з 2 лютага па 19 чэрвеня. Далей..

Шэфская творчая акцыя “Баявая агітбрыгада”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, стартавала 10 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Далей..

“Вечар беларускіх прэм’ер” у сталічнай філармоніі, дзе творы Алены Атрашкевіч і Алега Хадоскі выканала Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы, стаў падзеяй не толькі нацыянальнага маштабу. Далей..

Сёлета споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Паўла Масленікава — выдатнага майстра пейзажа, тэатральнага жывапісца, даследчыка і педагога. Установы культуры да значнай даты прэзентавалі праекты, што раскрываюць розныя грані таленту народнага мастака Беларусі. Далей..

Вынікі Дзён культуры Беларусі ў Азербайджане ў гэтыя хвіліны падводзяць на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Далей..


Агульнанацыянальная прэм'ера карціны "Час вярнуцца" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" адбудзецца 2 мая! Далей..
Міністр культуры Анатолій Маркевіч правядзе асабісты прыём грамадзян 10 красавіка ў Міністэрстве культуры. Далей..

Як рухаецца сцэнічнае мастацтва ў нашай краіне? Якія задачы стаяць перад трупамі ў кантэксце рэалізацыі Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы? Пра гэта ішла размова на чарговай сустрэчы ў прэс-клубе “Культура і мастацтва”, прымеркаванай да Сусветнага дня тэатра. У гутарцы паўдзельнічалі дацэнт кафедры акцёрскага майстэрства і рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віталь Катавіцкі, галоўны адміністратар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Таццяна Дземеш, генеральны дырэктар Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Ганна Сенькавец і галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Яўген Карняг. Далей..

У Музеі гісторыі горада Мінска прайшло традыцыйнае штогадовае мерапрыемства, прысвечанае першай летапіснай згадцы горада, якая прыпадае на 3 сакавіка 1067 года. Сёлетні лекторый “Ад Менкі да Нямігі” зладжаны сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Лектарамі выступілі археолагі, якія займаюцца даследаваннем археалагічнага комплексу на рацэ Менцы ды мінскага замчышча і праблемамі вызначэння месцазнаходжання летапіснага Мінска. Далей..