Выстава "Наш Афон"

Апублiкавана: 24 верасня 2024 Стужка Выяўленчае мастацтва Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Жыхары і госці Магілёва змогуць дакрануцца да гісторыі зараджэння і развіцця рускага манаства і пагрузіцца ў дзівосны свет жыцця Святой гары Афон. Унікальная выстава "Наш Афон" фотамастака Костаса Амісіса будзе экспанавацца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава.

Убачыць больш за 100 здымкаў, прадстаўленых на выставе, можна з 24 верасня па 18 кастрычніка.