
Бабруйская эстрадная студыя “Росы” сёлета адзначае 25-годдзе. Галоўны крытэрый паспяховасці і нагода для гонару — выхаванцы, якія ярка праяўляюць сябе на шматлікіх міжнародных конкурсах і фестывалях, тэатральных і здымачных пляцоўках Беларусі і замежжа. Пра творчыя будні, дасягненні і планы заслужанага калектыву распавяла яго кіраўнік Святлана Аўрамчык. Далей..

Ансамбль танца “Равеснік” — адзін з найстарэйшых дзіцячых калектываў краіны. Амаль за 70 гадоў ён зацікавіў харэаграфічным мастацтвам больш за 12 тысяч юных талентаў і стаў буйным цэнтрам эстэтычнага і духоўнага выхавання беларускай моладзі. Далей..

Вышэйшы бал падчас нацыянальнага адбору да “Славянскага базару ў Віцебску” займела Валерыя Бернатовіч. Зараз перад маладым талентам стаіць вялікая і адказная задача — годна прадставіць Беларусь на XXXIV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”. Далей..

Арына Чырыца — стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, прызёр шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў — распавядае пра шлях у прафесію і сакрэты поспеху. Далей..

ХХХII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш разгарнулася ў беларускай сталіцы з 12 да 16 сакавіка. Далей..

Дыяна Касцюк, студэнтка чацвёртага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, уганараваная стыпендыяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Сярод прафесійных інтарэсаў дзяўчыны прыкметна вылучаюцца fashion-дызайн і разьба па дрэве. Унікальны тандэм — сакрэт поспеху юнага творцы? Далей..

Ансамбль народных інструментаў “Каралі” — адзін з вядучых калектываў Барысаўскага раёна. Велізарная працаздольнасць, высокі прафесіяналізм і нязменная любоў да мастацтва — такую славу здабыло творчае аб'яднанне за свой дваццацігадовы шлях. Далей..

IV Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва “Дэнс кангрэс” стартуе ў Мінску 25 красавіка. Далей..

Выстава “Спадчыннасць” працуе ў галерэі “Універсітэт культуры” да 15 сакавіка. Экспазіцыя раскрывае 30-гадовы шлях кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..

Высакаякасныя айчынныя раялі “Беларусь” перадалі Мінскаму дзяржаўнаму музычнаму каледжу імя М.І. Глінкі і Магілёўскаму дзяржаўнаму каледжу мастацтваў. Інструменты з унікальнай гісторыяй пабывалі на шматлікіх сцэнах падчас рэспубліканскай культурна-грамадскай акцыі “Марафон адзінства”. Далей..

Узорны фальклорны калектыў “Сунічкі” дзейнічае пры Лепельскай дзіцячай школе мастацтваў з 1996 года, а ў ганаровым статусе “Заслужаны” — з 2013-га. У яго скарбонцы — мноства дыпломаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, іншыя ўзнагароды. Пра творчы шлях і жыццё калектыву расказвае яго кіраўнік Вераніка Хомбак. Далей..

У шырокі пракат выйшла карціна “Абіцель святой Еўфрасінні”. Над дакументальнай стужкай працавала каманда Нацыянальнай студыі “Беларусьфільм” на чале з рэжысёрам Уладзімірам Луцкім. Убачыць прэм'еру ў кінатэатрах Беларусі можна да 22 сакавіка. Далей..

Яўген Гірылюк — стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Высокую ўзнагароду маладому баяністу прынёс X Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча. Дыплом І ступені юнак атрымаў летась. Пра творчыя планы, важнасць дысцыпліны і формулу поспеху разважае наш герой. Далей..

Адборачны тур IV Адкрытага рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Час танцаваць” завершыцца 13 сакавіка. Фінальны этап зладзяць 5 красавіка ў канцэртнай зале “Мінск”. Далей..

Здымкі стужкі “Класная” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” стартавалі ў Мінску. Рэжысёр — Кірыл Халецкі, вядомы па карцінах “Кіношнікі” і “Культурны код”. Далей..

Дар’я Парфёнава — стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У скарбонцы дасягненняў маладога музыканта шмат узнагарод. Да прыкладу, летась дзяўчына ўразіла журы Х Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча і заваявала дыплом І ступені. Далей..

Новая праграма “Планета «Цырк»” разгарнулася ў Белдзяржцырку з 1 лютага па 11 мая. На манежы — вальтыжоры, жанглёры, трансфармацыя, канатаходцы, дрэсіраваныя мядзведзі, сабачкі і коткі, клоўны і многае іншае. Далей..

Студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Марына Анішчык яскрава праявіла сябе на ІІІ адкрытых маладзёжных Арктычных Дэльфійскіх гульнях, дзе заваявала залаты медаль, на міжнародным пленэры “Сонечная палітра Усходу” ў Кыргызстане, на рэспубліканскім конкурсе “Майстар года”, шматлікіх выставах. Пра поспехі і планы — у інтэрв’ю з маладым талентам. Далей..

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны перадаў Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі афорт “Партрэт месіра П’ера Франсуа Картона сіньёра дэ Віяра” з даваеннага збору Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР. Далей..

У шырокі пракат выйшла карціна “Птушка фенікс Аляксея Талая”. Над ёй працавала каманда Нацыянальнай студыі “Беларусьфільм” на чале з рэжысёрам Уладзімірам Луцкім. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстава, прысвечаная Льву Альпяровічу. Са з’яўлення на свет прызнанага класіка беларускага выяўленчага мастацтва мяжы XIX і XX стагоддзяў мінула 150 гадоў. Якім быў жыццёвы шлях знакамітага творцы? Далей..

Тэму “Адзінства нацыі праз культуру і мастацтва: нацыянальныя мастацкія праекты” абмеркавалі адмыслоўцы 14 студзеня ў Мінску. Далей..

У рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства” ў Мінску разгарнулася экспазіцыя “Стагоддзе беларускага кіно”. Далей..

Яскравыя выставы і канцэрты, пазнавальныя майстаркласы і лекцыі, запамінальныя і шчырыя сустрэчы — больш за тры месяцы падарожнічаў па Беларусі “Марафон адзінства”. У гэтыя дні маштабную падзею прымае Мінск. Далей..

Ангеліна Самалётава заваявала сярэбраны медаль III Адкрытых маладзёжных Арктычных Дэльфійскіх гульняў у намінацыі “Эстрадныя спевы”. Гэта далёка не першая перамога маладой спявачкі, якая яскрава праявіла сябе ў рэспубліканскім радыёконкурсе “Маладыя таленты Беларусi”, міжнародным фестывалі-конкурсе “Залатая пчолка”, рэспубліканскім конкурсе “Агонь маладзёжных талентаў”, фестывалі “Моладзь за Саюзную дзяржаву”. У апошнім, дарэчы, атрымала званне лаўрэата. Далей..

Рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю “Марафон адзінства” сустрэла Ліда. Гэта першы горад Гродзенскай вобласці, дзе разгортваецца маштабны праект. Далей..

Майстар-клас для студэнтаў і выкладчыкаў творчых ВНУ сталіцы правёў старшыня Саюза тэатральных дзеячаў Расіі, народны артыст РФ Уладзімір Машкоў. Сустрэча адбылася 6 снежня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і стала арганічным працягам супрацоўніцтва ў рамках падпісаных пагадненняў. Далей..

Ролю тэатра і кіно ў фарміраванні духоўна-маральных каштоўнасцей грамадства абмеркавалі падчас круглага стала 5 снежня ў Мінску. Сярод арганізатараў мерапрыемства — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, творчыя саюзы Беларусі і Расіі, прадстаўнікі Рассупрацоўніцтва. Далей..

Дзіцячая музычная школа мастацтваў №4 імя І.М. Лучанка адзначае 65-гадовы юбілей. У мінулым, сучаснасці і будучыні адной са старэйшых музычных устаноў беларускай сталіцы — беражлівае захаванне традыцый класічнай адукацыі і мноства выдатных педагагічных дасягненняў. Далей..

100-годдзе беларускага кіно адзначылі 17 снежня ў Палацы Рэспублікі. Свята аб’яднала дзеячаў галіны, заслугі якіх высока ацанілі Міністэрства культуры, іншыя ведамствы і арганізацыі краіны. Далей..