
Уладзіміра Навіцкага запрасілі паўдзельнічаць у стварэнні стужкі “Пераломны момант”/ Далей..

Чвэрць стагоддзя разам з Беларускім дзяржаўным акадэмічным заслужаным харэаграфічным ансамблем “Харошкі” — прыгожую асабістую дату адзначыла артыстка балета Вольга Якавішана. Далей..

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча прадставіць новую праграму “Традыцыі на далонях сучаснасці” 8 снежня. Далей..

Юбілей адзначае ўладальніца медаля “За ўклад у музычнае мастацтва” Элеанора Ахрэмчык. Далей..

Два медалі Францыска Скарыны ўзбагацілі сёлета скарбонку дасягненняў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”. Адну з высокіх узнагарод атрымала артыст балета Алена Багданава, якая аддала славутаму калектыву 17 гадоў. Далей..

Пазнаёмімся з цудоўным педагогам, выкладчыкам Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. Глебава Андрэем Карпянковым. Далей..

Да агульнанацыянальнай прэм’еры фільма “Класная” застаецца некалькі дзён. Малады беларускі акцёр Максім Залажук, які ўвасобіў на экране адзінаццацікласніка Дзіму, дзеліцца ўражаннямі ад працы. Далей..

Ансамбль народнай песні “Дзвінскія пералівы” пры Наваполацкім музычным каледжы існуе ўсяго тры гады, але ўжо паспеў заваяваць любоў гледачоў і прызнанне на высокім узроўні. Далей..

Музыка злучае людзей мацней за любую мову. Менавіта з такім пасылам у верасні на “Інтэрбачанні-2025” выступіць Насця Краўчанка — першая прадстаўніца нашай краіны на гэтым міжнародным творчым форуме. Спявачка, тэлевядучая і суперфіналістка шоу “X-Factor Беларусь”, яна ўвасабляе новую хвалю сучаснай сцэны. Уладальніца плацінавага дыска, трохразовая лаўрэатка прэміі “Песня года Беларусі” летась выпусціла дэбютны альбом, а першы сольны канцэрт выканаўцы прайшоў з аншлагам. Але за ззяннем публічнасці — руплівая штодзённасць, у якой прафесійная дысцыпліна і чалавечая шчырасць становяцца асновай росту. Далей..

Тонкія, паветраныя, з багатымі сюжэтамі — ад выцінанак, што вырабляе народны майстар Беларусі з вёскі Дубітава Івацэвіцкага раёна Наталля Кулецкая, немагчыма вачэй адвесці. Далей..

Адны — маленечкія, як мезенчык, іншыя — вялізныя, у чалавечы рост.Апранутыя ў высакародны лён, у яркія ўборы. З крылцамі, без вуснаў, начыненыя духмянай травой або туга набітыя саломай. Розныя, але ўсе прыгожыя — народныя лялькі, якія вырабляе рамесніца з Барысава Таісія Дзямідчык. Далей..

Кожны малады талент — неагранены алмаз, які належыць разглядзець і вылучыць з непрыкметнай руды. Задаткі можа заўважыць толькі сапраўдны майстар з вялікім вопытам ды інтуіцыяй. Бывае, каб раскрыць здольнасці, патрабуецца час. Здараецца, іх бачна здалёк. Далей..

Так сябе называе Яўгенія Караткевіч. Яе маці — з Расіі, бацька — з Беларусі. Паспяховая актрыса тэатра і кіно лічыць сваю працу ўнёскам ва ўмацаванне адносін паміж братэрскімі народамі. Што ўдалося зрабіць маладой таленавітай дзяўчыне? Далей..

ХХІХ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі праходзіў з 22 па 26 лістапада ў Віцебску. Далей..
Дакладна падлічыць геаграфічныя пункты, праз якія пралягалі шляхі цыркавога артыста Мікалая Чалнакова, няпроста. Вырас ён пад Ніжнім Ноўгарадам, вучыўся ў Маскве, гастраляваў па ЗША, выступаў у знакамітым Cirque du Soleil… А яшчэ некалі завітаў у Віцебск — і цяпер пастаянна вяртаецца ў абласны цэнтр ды расквечвае яго жыццё на свой лад. Далей..
У мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой” прызначаны новы дырэктар —Аляксандр Каркатадзэ. Як паведаміў першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада, прадстаўляючы кіраўніка супрацоўнікам, на сёння створаны ўсе ўмовы для творчай натхнёнай дзейнасці па рэалізацыі перспектыўных планаў і канцэптуальным развіцці ўстановы. Далей..

Ёсць у палескай глыбінцы ўнікальны дзіцячы калектыў. Сярод іншых яго можна пазнаць па самабытным гучанні: юныя музыканты граюць на рэдкіх старадаўніх інструментах, якія калісьці бытавалі на Беларусі. Анядаўна іх цудоўнае выступленне ўсхвалявала маскоўскую публіку — узорны ансамбль народных духавых інструментаў "Дударыкі" стаў лаўрэатам фестывалю Саюзнай дзяржавы “Творчасць юных”. Нязменны кіраўнік калектыву Любоў Занько падзялілася сакрэтамі поспеху. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь новы кіраўнік. Ім стала Ганна Конанава, у творчым асяроддзі вядомая як мастак, прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, яркі прадстаўнік сучаснага пакалення топ-менеджараў у сферы культуры. Ужо ў іпастасі генеральнага дырэктара Ганна Уладзіміраўна адказала на пытанні газеты “Культура”. Далей..

Да Дня Незалежнасці і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр падрыхтаваў прыпавесць “Барані мяне, любая”, прэм’ера якой адбылася 5 ліпеня. Наша размова — з маладым рэжысёрам-пастаноўшчыкам патрыятычнага спектакля Валерыяй Чыгілейчык. Далей..

Дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва" Віктар Іванавіч Дулевіч даў інтэрв'ю газеце "Літаратура і мастацтва". Далей..

Хрысціянскія святы мы нярэдка ўспрымаем праз прысвечаныя ім абразы — вачыма аўтараў гэтых выяў. І сёння многіх асабліва ўражваюць іконы, што рабіліся ўмельцамі з народа, чыя непрафесійнасць кампенсавалася кранальнай шчырасцю. Падобныя творы,бы тыя масткі ў часе,дазваляюць зазірнуць у душы нашым далёкім продкам і калі не спазнаць, то хаця б адчуць светапогляд прашчураў. А яшчэ такія абразы становяцца крыніцай самых розных гістарычных звестак — часам зусім, здавалася б, “не па тэме”. Скажам, менавіта з біблейскіх сюжэтаў,увасобленых майстрамі-прасталюдзінамі, мы можам даведацца,якім пару-тройку стагоддзяў таму было начынне на беларускіх кухнях. Пра гэтыя ды іншыя цікавінкі народнага іканапісу распавядае кандыдат-мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Галіна Флікоп-Світа. Далей..

Моладзі здаецца, што пасля пэўнага ўзросту рэальнасць становіцца жудаснай, безнадзейнай і маркотнай. Ды і сталыя людзі часцяком лічаць, што жыццё спыняецца, калі дзеці пакідаюць бацькоўскую хату. Аляксей Навумаў — пенсіянер з горада Кобрына. Ён знайшоў любімую справу яшчэ ў дзяцінстве, але атрымаў магчымасць аддацца ёй, толькі сышоўшы з пасады капітана міліцыі на заслужаны адпачынак. Далей..

Нават у самы пахмурны дзень, калі дрэвы стаяць яшчэ голыя, Ярмакі ўмудраюцца выглядаць прывабна. Хто лепш, як не чалавек творчы, можа годна ацаніць гэтае месца? А калі прыходзіць адчуванне, што тут жыве дух тваіх продкаў, то гэты маляўнічы куток становіцца асабліва дарагім. Бясцэнным! Далей..

Алег Фёдаравіч Хмялькоў, Чалавек года —2022 Магілёўшчыны, тактоўны і дасведчаны. Трымае ў памяці ўсе факты і лічбы, звязаныя з клубнай дзейнасцю роднага краю, і гатовы гаварыць пра яе гадзінамі. Пытаннямі гэтымі займаецца больш за два дзясяткі гадоў, з іх 16 — на пасадзе дырэктара Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Далей..

Пра здабыткі, праблемы і перспектывы галоўнай драматычнай сцэны краіны — Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы — пагаворым з яго мастацкім кіраўніком, заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Вольгай Няфёдавай. Далей..

Беларускі кінематограф працягвае заваёўваць сэрцы замежнага гледача. Фільм “Падрыў” (2022), што летась патрапіў на Міжнародны кінафестываль у Ташкенце і Усекітайскія прэміі “Залаты певень” і “Сто кветак”, сёлета прадставіў Беларусь у Індыі на прэстыжным кінафоруме краін ШАС. Рэжысёр Іван Паўлаў, які прэзентаваў карціну ў Мумбаі, падзяліўся досведам удзелу ў такіх паказах і думкамі пра стан айчыннага кіно. Далей..

Здаецца, кожны з нас можа дэманстраваць свой эмацыйны стан праз міміку і жэсты. Ды толькі “агучваць” эмоцыі ідэальнай пластыкай цела, адчуваць літаральна скурай прыхаваны нюанс думкі, а слова чуць непасрэдна сэрцам наканавана лёсам не ўсім. Такі індывідуум ёсць не проста таленавітай асобай — а таленавітай удвая. Акцёр Леанід Гарадзецкі, чалавек з парушэннямі слыху, — з кагорты сапраўдных стоікаў, якія абавязкова дасягаюць здзяйснення сваёй мары. Хоць гэта, зразумела, даецца няпроста… Далей..

Заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь Івану Пракопавічу Герасевічу 1 студзеня споўнілася 80 гадоў. Ён сыграў сотні роляў і да гэтага часу выходзіць на сцэну Брэсцкага тэатра лялек — задзейнічаны ў многіх спектаклях. Адкуль бяруцца сілы і натхненне? Адказы — у інтэрв’ю з юбілярам. Далей..

Народны мастак Беларусі, прафесар Барыс Герлаван працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы акурат 60 гадоў (тэрмін, амаль немагчымы ў наш імклівы час, калі сродкі сувязі дазваляюць кожнаму адчуць сябе чалавекам свету). Да цудоўнага творчага юбілею майстра сёння дадаўся яшчэ адзін — асабісты, на чвэрць стагоддзя большы. Чым не нагода пагаварыць пра ролю Барыса Федасеевіча ў беларускім мастацтве? Але ён адразу мадулюе ў іншую танальнасць — мастацтва ў сабе. І лейтматывам усёй размовы становіцца Купалаўскі тэатр. Далей..

Надзея Цвяткова — актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, якая плённа працуе не толькі на сцэне, але і з дзецьмі. Сёлета ў тэатры распачаўся дзіцячы праект "Гуляем разам". Мы пагутарылі з Надзеяй пра творчую лабараторыю, прафесійны лёс і рэжысёраў. Далей..