Першая / Праекты – Iнтэрв'ю

Мастацкі летапіс трагедыі

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны знаходзіцца нямала мастацкіх твораў, прысвечаных генацыду нашага народа. Падрабязней пра калекцыю расказала намеснік галоўнага захавальніка фондаў Рыма Рум. Далей..

Іван Міско пра новы помнік Якубу Коласу

Апублiкавана: 08 лiстапада 2022 Стужка Архітэктура Мiнская вобласць Iнтэрв'ю

Сімвалам павагі нашчадкаў да таленту, грамадзянскай пазіцыі Якуба Коласа стаў новы помнік, адкрыты ў цэнтры Стоўбцаў. Статуя на радзіме Песняра — праца творчай кааліцыі мінскіх скульптараў Уладзіміра Піпіна, Сяргея Логвінава і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, народнага мастака Беларусі Івана Міско. З апошнім “К” сустрэлася, каб даведацца, як ствараўся бронзавы вобраз пісьменніка. Далей..

Восеньскія мелодыі Сафіі

Пайсці на канцэрт у Сафійскі сабор на выхадных — для палачан звычайная справа і нават даўнішняя традыцыя. Кожную нядзелю ў былым храме гучыць арганная музыка ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ксеніі Пагарэлай. А раз на год, увосень, у Полацку ладзяць Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”, і дзверы старадаўняй святыні адчыняюцца для замежных музыкантаў. Далей..

Даследаваць факты вайны — справа жыцця Генадзя Баркуна

Больш за трыццаць гадоў жыцця ён аддаў музейнай справе і на працягу дзесяці з іх узначальваў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сёння Генадзь Баркун бавіць летні час у роднай вёсцы Лешніца, што на Пухавіччыне. Няма нічога дзіўнага, што нашая размова пачалася з высвятлення тамтэйшых агульных знаёмстваў, бо так супала, што мая бабуля нарадзілася ў Кабылічах і пасля жыла ў Рудзенску, а адтуль да Лешніцы нейкі дзясятак кіламетраў. Далей..

Уладар чатырох стыхій

Вядомы рускі паэт Сяргей Ясенін нарадзіўся ў сяле Канстанцінаве, а праз 76 гадоў у суседнім сяле Волкаве — яго цёзка, вядомы смаргонскі ганчар, член саюза народных майстроў Беларусі. Што збліжае Ясеніна і Нагаева? Любоў да вёскі і прыроды, імкненне да гармоніі, прыгажосці, святла. Руская зямля нарадзіла Сяргея Нагаева, а на беларускай ён развівае свой талент і духоўна ўзрастае. Далей..

Абшары старадаўняй карты

Апублiкавана: 03 жнiўня 2022 Стужка Клубы Мінск Iнтэрв'ю

Каго з нас у дзяцінстве не захаплялі падарожжы па нязведаных краінах, поўныя прыгодаў, адкрыццяў і незвычайных знаходак? Многія, відаць, любілі разглядаць рознакаляровыя карты, уяўлючы сябе вандроўнікамі і першаадкрывальнікамі новых земляў. Пасля ўжо ўсе мы ўсур’ёз сутыкаліся з асаблівым светам карт, вывучаючы іх таямніцы на школьных занятках па геаграфіі — але нямногія зрабілі вывучэнне картаграфіі справай свайго жыцця. Далей..

Міхал Грушвіцкі, кампазітар з-пад Ракава

Апублiкавана: 22 лiпеня 2022 Стужка Музыка Мiнская вобласць Iнтэрв'ю

Мы працягваем знаёміць чытачоў “К” з жыццярысам беларускага кампазітара Міхала Грушвіцкага. Далей..

12