
Творчая сустрэча з актрысай тэатра і кіно Ганнай Бальшовай адбудзецца 23 сакавіка а 17-й гадзіне ў рамках XVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "M.@rt.кантакт". Далей..

Монаспектакль Алены Барзовай "У разрыве аблокаў" пакажуць 24 сакавіка ў 13.00 у рамках XVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "M.@rt.кантакт" (канцэртная зала "Магілёў"). Далей..

Прэм'ерныя паказы спектакля "Жаніцьба. Фантасмагорыя" Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра адбудуцца 15–17 сакавіка ў 18.30. Далей..

Прэм'еру спектакля "Маскарад" пакажуць 5 красавіка ў НАДТ імя М. Горкага. Далей..

Штогодні Тыдзень беларускай драматургіі “Канцэнтрацыя” праходзіць з 25 лютага да 3 сакавіка. У праграме — пяць тэатралізаваных чытанняў, дзве лекцыі, круглы стол, майстар-клас, тры спектаклі, сярод якіх — дзве нядаўнія прэм’еры Далей..

З нагоды святкавання Дня роднай мовы ў сталіцы адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Мелодыка маёй душы”. Месцам правядзення імпрэзы стала галоўная сцэна Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы. Далей..

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі — творчая пляцоўка, дзе ідэі фантануюць бесперапынна, а таму падзеі і новыя праекты папросту віруюць. Да прыкладу, 19 студзеня сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі адбылася прэм’ера спектакля “Вечар”, а дагэтуль усіх узрушыла “Забалоцце”і, крыху раней, тэатралізаванае чытанне п’есы “Я, бабуся, Іліко і Ларывон”. Прычым усе тры — патрыятычнай тэматыкі. Далей..

Кажуць, ars longa.Ды насамрэч век мастацтва залежыць ад многіх фактараў. Вось, скажам,мастацтва манументальнае… Нейкім каменным бабам ужо тысячагоддзі, і нічога з імі не здарылася. Іншая справа — спектакль. Што застаецца ад гэтага твора пасля таго, як ён выпадае з афішы? Хіба толькі прысак на месцы яркага вогнішча. Далей..

Аперэта "Сільва" прагучыць 5 сакавіка ў выкананні сімфанічнага аркестра Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Далей..

У зімовыя святы, калі ўсе мастацкія калектывы імкнуліся стварыць гледачам прыўзняты навагодні настрой, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы нагадаў пра гістарычную памяць — выпусціў прэм’еру “А зоры тут ціхія” паводле аднайменнай аповесці Барыса Васільева. Далей..

2 сакавіка на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра адбудзецца прэм'ера спектакля "Ляцяць жураўлі". Далей..

Амаль адначасова на розных сталічных сцэнах з’явіліся дзве казкі Шарля Пэро і столькі ж — Аляксандра Пушкіна. Што новага мы ўбачылі? Далей..

Рэпертуар ТЮГа папоўніўся чарговым спектаклем паводле рускай літаратурнай класікі — “Белыя ночы” Ф. Дастаеўскага. Праект можна лічыць сумесным беларуска-расійскім, бо над пастаноўкай у рамках міжнароднай дзейнасці ГІТІСа працавала пяцікурсніца расійскай ВНУ Эстэр Мітрафан — гэта яе дыпломная работа. Далей..

На сцэну Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра выйшла “Чароўная Алена”. Гэта першы зварот калектыву не толькі да аднайменнай аперэты, але і да ўсёй творчасці Ж. Афенбаха. Далей..

Першыя зімовыя дні былі азначаны ў Вялікім тэатры прэм’ерай аўтарскага балета галоўнага харэографа Ігара Колба —“Ілюзіі кахання”. У гэтым спектаклі многае было ўпершыню. Далей..

У Новы год — з новым спектаклем. Пад такім дэвізам рыхтаваліся да зімовых свят і школьных вакацый усе тэатры краіны. Далей..

На падмостках Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі 16 і 17 снежня адбудзецца прэм'ера спектакля "Забалоцце". Далей..

Марафон VII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” завершаны: 18 лістапада на ўрачыстым закрыцці былі названы пераможцы, ім уручаны традыцыйныя прызы — буслы з раскінутымі крыламі, падобнымі да тэатральнай завесы. Далей..

На падмостках Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра адзначыў Дзень нараджэння гастролямі Мікалай Каляда, вядомы расійскі драматург, акцёр, тэатральны рэжысёр, празаік, сцэнарыст, Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, лаўрэат Міжнароднай прэміі імя К.С. Станіслаўскага, стваральнік і мастацкі кіраўнік “Каляда-тэатра”. Далей..

Танцуе Сільва, плача Джульета, жартуе Разалінда. У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры — аншлаг. На сцэне — народная артыстка Беларусі Маргарыта Александровіч. Далей..

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гомельскі абласны драматычны тэатр” рэалізуе адмысловую відэапраграму ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..

Беларускі дзяржаўны тэатр юнага гледача, узяўшы ўпэўнены курс на творы школьнай праграмы, гэтым разам прадставіў “Навальніцу” А. Астроўскага. Прэм’ера, пазначаная ўзроставым цэнзам 12+, прыпала на Тыдзень бацькоўскай любові: першыя два паказы прайшлі 16 і 17 кастрычніка. Зала з безліччу прыстаўных крэслаў была запоўнена цалкам — пераважна падлеткамі, добры адсотак якіх складалі сувораўцы. Далей..

3 лістапада народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова спраўляе цудоўны юбілей — 85 гадоў. З іх 63 (лічыце, усё свядомае жыццё, пачынаючы са студэнцтва) аддадзены Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы. Далей..

Прэм’ерны спектакль “Плачу за любоў” у Новым драматычным тэатры карыстаецца неверагодным поспехам: усе квіткі раскуплены, па замове калектываў прызначаюцца дадатковыя паказы. “Вінаватая” назва? Ці ёсць штосьці яшчэ — са спасылкай на сарафаннае радыё? Далей..

Несцерка — герой вандроўны, ён з’яўляецца тут і там. У свой час завітваў на сцэны ледзь не ўсіх нашых тэатраў, уключаючы Музычны, стаў візітоўкай трупы імя Якуба Коласа ў Віцебску, патрапіў у кіно і анімацыю і, нарэшце, паўстаў у аднайменным мюзікле-эскападзе ў Бабруйску — у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча. Далей..

3 лістапада народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова справіла цудоўны юбілей — 85 гадоў. З іх 63 (лічыце, усё свядомае жыццё, пачынаючы са студэнцтва) аддадзены Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы. Далей..

Вялікі тэатр Беларусі — адзін з найважнейшых сімвалаў нашай краіны, які заўсёды трымае высокі стандарт якасці, — адзначае 90-годдзе сёлета, у Год міру і стварэння. Стварэнне заўсёды накіравана на тое, каб захаваць і палепшыць свет, зрабіць яго больш гарманічным. Як Вялікі тэатр на працягу амаль стагоддзя працуе ў гэтым кірунку? Пра стваральную сілу мастацтва, асабісты вопыт у ім і музычна-эстэтычную асвету мы пагутарылі з генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Кацярынай Мікалаеўнай Дулавай. Далей..

Міжнародныя форумы, збіраючы людзей з розных куткоў свету, дадаткова пераконваюць, што неабходна звяртацца да нацыянальнай тэмы. Не абмінуў яе і ХХVII тэатральны фестываль “Белая вежа”, на якім былі прадстаўлены дзевяць краін. Дарэчы, колькасць дзяржаўудзельніц брэсцкай дзеі за ўсе гады перавысіла шэсць дзясяткаў. Далей..

Новы сезон Гомельскі абласны драматычны тэатр пачаў 20 верасня. Вядома, з нядаўніх прэм’ер. Сярод іх —“Жаніцьба Бальзамінава”, што з’явілася ў рэпертуары ў чэрвені, сакавіцкія “Дзве гадзіны шчасця”, больш ранняя патрыятычная пастаноўка “Пайсці і не вярнуцца” паводле Васіля Быкава (яе творчая каманда ў канцы месяца запрошана на Міжнародны фестываль “Радзіма мая…” у Смаленску). А 23 і 24 верасня гомельскім тэатралам прапанавалі пастаноўку “Нос маёра Кавалёва”, першыя паказы якой завяршалі ліпеньскую афішу. Далей..

ХХVII Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”, які працягваўся больш за тыдзень, завяршыўся 16 верасня. Гран-пры сярод амаль 30 пастановак з 9 краін атрымаў спектакль “Навальніца. Апокрыф” з Масквы. Але вынікі форуму і асабліва назіранні за ім не вычэрпваюцца толькі пералікам пераможцаў. Далей..