
Усё вялікае пачынаецца з малога. Гэта аксіёма. Таму нядзіўна, што патрыятызм паходзіць з самых, здаецца, дробных дэталей, якія памяць зберагае з ранняга дзяцінства. Тое могуць быць сямейныя звычаі, пачутыя ў маленстве паданні і нават водар страў, што гатавала маці альбо бабуля. Супрацоўнікі Лісуноўскага сельскага Дома культуры на Аршаншчыне збіраюць і захоўваюць менавіта такія каштоўныя драбніцы. Далей..

Адны — маленечкія, як мезенчык, іншыя — вялізныя, у чалавечы рост.Апранутыя ў высакародны лён, у яркія ўборы. З крылцамі, без вуснаў, начыненыя духмянай травой або туга набітыя саломай. Розныя, але ўсе прыгожыя — народныя лялькі, якія вырабляе рамесніца з Барысава Таісія Дзямідчык. Далей..
У аграгарадку Сурынка прайшло смачнае і салодкае свята лета "Араматнае варэнне – проста аб'ядзенне". Далей..

Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава запрашае на майстар-клас па вырабе гарлячкі. Далей..
Яркія і неардынарныя, прыгожыя і таленавітыя — удзельнікам гэтага калектыву пасуе шмат захопленых слоў. Але яны застануцца гукамі, пакуль не пазнаёмішся з народным аматарскім аб’яднаннем “Шматгалоссе” Печынскага ГДК, не пачуеш выступленні артыстаў, не ўбачыш вырабы майстроў з народа. Дакладней, з народаў, таму што 30 чалавек прадстаўляюць 10 нацыянальнасцей. Далей..

Вопыт па захаванні нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны абмеркавалі на рэспубліканскім семінары ў Жыткавіцкім раёне. Пленарнае пасяджэнне, фестываль, экскурсія, этнавечарына — змястоўная праграма разгарнулася на два дні. Далей..

Бялыніцкі край славіцца не толькі мастакаміпрафесіяналамі, але і народнымі майстрамівіртуозамі. У даўніну яны з дапамогай простых прыёмаў, выкарыстоўваючы падручныя матэрыялы, стваралі шэдэўры. Цяпер тэхналогіі самародкаў-папярэднікаў адраджаюць і перадаюць наступным пакаленням супрацоўнікі Свяцілавіцкага сельскага Дома рамёстваў. Далей..

У аграгарадку Навасёлкі Слонімскага раёна прайшоў традыцыйны фестываль "Паўлаўскі каравай". Далей..

Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці сёлета адзначае 85-гадовы юбілей. І ўвесь гэты час выконвае місію захавальніка традыцыйнай народнай культуры краю. Пра яго самабытнасць і мясцовыя творчыя брэнды расказала дырэктар установы Наталля Сафрановіч. Далей..

Чаму так важна зберагаць помнікі гісторыі і архітэктуры? Як культурная спадчына спрыяе развіццю краіны і грамадства? Што робіцца для захавання славутых мясцін? Гэтыя ды іншыя актуальныя пытанні абмеркавалі адмыслоўцы падчас рэспубліканскага семінара. Далей..

З надыходам першых цёплых дзён нас усё часцей наведваюць думкі аб новых вандроўках па роднай краіне. Але пакуль веснавое надвор’е застаецца зменлівым, выбірацца ў далёкую дарогу зусім не абавязкова. Цікавосткі архітэктурнай спадчыны, сляды знакамітых землякоў і месцы памяці, вартыя наведвання, могуць знайсціся зусім побач. Звернем увагу хаця б на бліжэйшыя ваколіцы сталіцы і агледзім, што адметнага можна пабачыць тут цягам аднаго дня. Далей..

Шаснаццатым па ліку і трэцім раёнам у 2024 годзе, хто прэзентаваў сваю творчасць у рамках абласнога фестывалю народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная” стаў – Магілёўскі раён. Творчая прэзентацыя, з якой выступіў раён, прайшла 21 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. У гэты дзень фестываль “Беларусь родная, музычная, народная” пазнаёміў магілёўскага гледача з яшчэ адным раёнам нашай вобласці, з яго ўнікальнай гістарычнай і культурнай спадчынай, дасягненнямі ў розных галінах, культурнымі і турыстычнымі брэндамі. Далей..
У лютым народнаму майстру Беларусі Веры Ігнатаўне Белакоз споўнілася 90 гадоў. З гэтай нагоды ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі зладзілі святочную імпрэзу. Далей..

Ансамбль “Выцінанка” — адзін з найлепшых і найбольш дасведчаных творчых калектываў Брэсцкай вобласці. Артысты неаднойчы прадстаўлялі і праслаўлялі родны край на самых прэстыжных мерапрыемствах, у тым ліку з удзелам першых асоб, чатыры разы пацвердзілі ганаровае званне “Заслужаны аматарскі калектыў”. Аб прафесійным лёсе ды народнай творчасці мы пагаварылі з кіраўніком ансамбля Пятром Іванавічам Астапчуком. Далей..

23 лютага а 16-й гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша) адбудзецца адкрыццё выставы ручнікоў і посцілак "Матуліны кросны". Далей..

Абласны тур рэспубліканскага фестывалю роўных магчымасцей “Час моцных” прайшоў у Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Мерапрыемства сабрала больш за 70 удзельнікаў з усіх куткоў Магілёўскай вобласці. Канкурсанты праявілі сябе ў вакальным, харэаграфічным, тэатральным, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Кожны па-свойму распавёў пра тое, што ў яго на душы праз сваю творчасць, праз песню ці саламяную ляльку. Далей..

Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці запрашае на выставу "НаРодная прыгажосць" з 30 студзеня па 27 лютага. Далей..

У сярэдняй школе №28 г. Бабруйска прайшоў майстар-клас "Культура адзення". Член народнага клуба дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Натхненне" Палаца мастацтваў горада Людміла Уладзіміраўна Крылова правяла дэманстрацыю беларускіх народных касцюмаў для вучняў 9 "Г" класа. Калекцыя створана Людмілай Уладзіміраўнай самастойна па эскізах Бабруйскага краязнаўчага музея, арнаменты выкананы па матывах касцюмаў Бабруйшчыны. Далей..

Мастоўскі раённы цэнтр культуры месціцца ў самым цэнтры горада, на галоўнай плошчы. А ў ім знаходзіцца аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў: тры асобныя памяшканні. У адным з іх — крама вырабаў народных майстроў. І ў дадзеным выпадку менавіта месца ў немалой ступені вызначае камерцыйны поспех гандлёвага пункту ўстановы. Хаця галоўнае, безумоўна, добры густ, высокія стандарты якасці і шчырая адданасць сваёй справе мастоўскіх майстроў традыцыйных беларускіх рамёстваў. Далей..

Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы падвёў вынікі рэгіянальнага конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Навагодняя фантазія”. Далей..

15 лістапада ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрыецца выстава Аршанскага Дома рамёстваў. Далей..

У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь "Музей беларускага народнага мастацтва" працуе выстава "У родным краі як у раі", на якой прадстаўлены творы майстроў народных мастацкіх рамёстваў Дзяржынскага раёна. Далей..

10 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца выстава "Рост" фларыста Юліі Антух і скульптара Сяргея Галузы. Далей..

У музеі "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ стагоддзя" 26 кастрычніка адкрыецца выстава "Валагодчына карункавая". Далей..

У Лідзе 28 кастрычніка пройдзе свята ткацтва "Карункі". Далей..

У Нацыянальнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Дакрануцца душой да спадчыны", прысвечанай нематэрыяльнай культурнай спадчыне Беларусі. Далей..

Выстава майстроў народнай творчасці "Таленты Шчучынскай зямлі" адкрыецца ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці 10 кастрычніка. Далей..

21 і 22 верасня гасцінная Чэрыкаўшчына вітала ўдзельнікаў IV Рэгіянальнага пленэру майстроў саломапляцення. Ён з’яўляецца формай папулярызацыі беларускіх народных мастацкіх рамёстваў, абмену вопытам работы яго ўдзельнікаў па захаванні і развіцці гэтага віду народнай творчасці, сродкам павышэння творчага ўзроўню майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Далей..

Жамчужына Магілёўшчыны – Палац Булгакаў у аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна 23 верасня сустракаў гасцей рэгіянальнага свята "Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах". Далей..

IV Фестываль мастацтваў беларусаў свету пройдзе ў нашай краіне з 19 па 24 верасня. Напярэдадні падзеі “К” знаёміць чытачоў з удзельнікамі форуму. Сёння пра работу дыяспар у Казахстане расказвае старшыня грамадскага аб’яднання “Культурны цэнтр «Беларусь» Паўладарскай вобласці” Любоў Богнат. Далей..