Першая / Навігатар – Архітэктура

Шляхам паэтаў, мастакоў, кампазітараў

Клеччына не самы папулярны турыстычны напрамак. Але мы знайшлі, чым здзівіць нашых чытачоў, і пралажылі новы маршрут. Сёння працягнем падарожжа па мясцінах, звязаных з імёнамі дзеячаў беларускай культуры ХІХ стагоддзя. Сярод іх — Артур Бартэльс, Фларыян Міладоўскі, Юзаф Казлоўскі, Фадзей Булгарын і Адам Міцкевіч. Далей..

“Я – крэпасць…”

Хрыпаты голас маладога радыста раз за разам паўтарае ў мікрафон станцыі: “Я — крэпасць. Я — крэпасць. Вяду бой. Чакаю дапамогу…” Вусны засмяглі, бо каторы дзень няма вады. Тую, што ўдаецца здабыць, адносяць параненым і да кулямётаў. Вакол грукоча. Яго ніхто не чуе… І ці чуе ён сам сябе? Толькі паўтарае, як малітву: “Я — крэпасць. Чакаю дапамогу”. Брэсцкі гарнізон самааддана абараняе цытадэль, у падвалах якой яшчэ хаваюцца жанчыны, дзеці, параненыя салдаты… Далей..

У край паэтаў, мастакоў, музыкантаў

Новы сезон серыяла “У вандроўку з «К»” распачаты! У Год добраўпарадкавання нашы падарожжы па мясцінах, што звязаны з лёсамі выбітных дзеячаў беларускай культуры, мусяць праходзіць з рыдлёўкамі ў заплечніках. У маршрутным лісце — спрэс нятопавыя і часам невядомыя нават даследчыкам пункты. Хто прагне новага і гатовы быць першапраходцам — гайда з намі! Далей..

Па дарозе ў Іванава

Цёплае лета – добрая нагода, каб збочыць з маршруту Мінск — Брэст па аўтатрасе М-1 і пазнаёміцца з адметнай спадчынай Палесся. Далей..

Вяртанне трэцяй вежы

Апублiкавана: 05 красавiка 2025 Стужка Архітэктура Гродна і вобласць

У Крэве Смаргонскага раёна працягваецца кансервацыя муроў аднаго з самых адметных і знакавых помнікаў краіны, якія адраджаюць сёння, — замка канца XIII — пачатку XIV стагоддзя. Далей..

Гродзенскі музей: шмат магчымасцей

Апублiкавана: 12 сакавiка 2025 Стужка Архітэктура Гродна і вобласць

Больш за 309 тысяч чалавек наведалі летась Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, з іх амаль 200 тысяч — Стары замак. Супрацоўнікі музея правялі каля 4,5 тысячы экскурсій, на якіх пабывалі 52 тысячы чалавек. Лічбы сведчаць аб высокай папулярнасці аб’екта сярод нашых суайчыннікаў і шматлікіх турыстаў з-за мяжы. Далей..

Слава і гонар сталічнай зямлі

У Беларусі вядзецца актыўная работа па аднаўленні, зберажэнні і папулярызацыі нацыянальнай спадчыны. Распрацоўваюцца комплексы мерапрыемстваў для падтрымання належнага тэхнічнага стану гісторыка-культурных помнікаў, прыстасавання іх пад сучасныя задачы, уключэння ў турыстычны і культурны абарот. І, вядома, узводзяцца новыя аб’екты. Да прыкладу, у сталіцы… Далей..

Касцёл як скарбніца

Апублiкавана: 04 сакавiка 2025 Стужка Архітэктура Віцебск і воблась

Рэстаўрацыя касцёла Божага Цела ў Нясвіжы доўжыцца ўжо пятнаццаты год — грунтоўна, без лішняй спешкі і... вынікова. Не так даўно адбылося сенсацыйнае адкрыццё і раскрыццё сценапісу на фасадзе — і вось ужо вежа-званіца займела новы дах. Прычым кожны этап прац, якія стабільна фінансуюцца з дзяржбюджэту, адкрывае новыя цікавыя сюжэты, звязаныя з гэтым, здавалася б, вядомым усім помнікам. Далей..

Новыя вобразы даўніх муроў

Апублiкавана: 25 лютага 2025 Стужка Архітэктура Гродна і вобласць

Музейны аб’ект, цэнтр культурнага жыцця, пляцоўка для правядзення фестываляў, святаў, урачыстасцей. Якім стане Навагрудскі замак пасля абнаўлення і чаго чакаць на чарговым этапе рэканструкцыі? Далей..

Дзевяць стагоддзяў гісторыі

У Полацку пасля працяглай рэстаўрацыі адкрылі для наведвальнікаў Спаса-Праабражэнскую царкву Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, які сёлета адзначае 900-годдзе. Далей..

Пад увагай Першага

Апублiкавана: 09 лютага 2025 Стужка Архітэктура Магілёў і вобласць

Езуіцкі касцёл у Мсціславе некалькі разоў аказваўся ў цэнтры ўвагі неабыякавай да захавання гісторыка-культурнай спадчыны грамадскасці. Стараннямі мясцовых актывістаў трывожныя весткі аб стане архітэктурнага помніка даходзілі да самых высокіх кабінетаў. Далей..

Натхненне ў бронзе

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Культура і мастацтва” перадала ў дар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева больш за паўсотні мастацкіх фатаграфій работ беларускага савецкага скульптара, народнага мастака БССР, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Анатоля Анікейчыка. Далей..

“Нясвіж”: гісторыя адраджэння

Сотні тысяч турыстаў штогод прыязджаюць у Нясвіж. Любуюцца архітэктурай замка і атрымліваюць асалоду ад прагулкі па дзівосным парку. Асцярожна шамацяць бахіламі па бліскучым паркеце палацавых залаў, зачаравана разглядаюць гіпсавую зорку на столі ды кафлі на камінах, дзівяцца на сервіроўку стала. Узіраюцца ў партрэты былых уладальнікаў, слухаюць легенду пра Чорную панну і шчыра абураюцца каварствам каралевы Боны. І, перапоўненыя ўражаннямі, наўрад ці задумваюцца, што аднаго з найпрыгажэйшых гісторыка-культурных комплексаў Беларусі магло б і не быць у тым шыкоўным выглядзе, у якім ён паўстае перад намі сёння. Далей..

Пад увагай Першага

Апублiкавана: 07 снежня 2024 Стужка Архітэктура Магілёў і вобласць

Штогод тысячы турыстаў прыязджаюць у Беларусь, каб атрымаць асалоду ад велічнай прыгажосці ўнікальных помнікаў дойлідства. Сярод іх — палацава-паркавы комплекс Булгакаў у Жылічах, які адносіцца да позняга класіцызму. Далей..

Пад увагай Першага: Косаўскі палацава-паркавы ансамбль

Апублiкавана: 19 кастрычнiка 2024 Стужка Архітэктура Брэст і вобласць

Косаўскі палацава-паркавы ансамбль — сапраўдны архітэктурны цуд. Сёння гэтую адноўленую гісторыкакультурную каштоўнасць можна ўбачыць ва ўсёй красе. Далей..

Пад­арож­жы “Гіс­та­ры­ёгра­фа”

Апублiкавана: 17 кастрычнiка 2024 Стужка Архітэктура Гродна і вобласць З вандроўкі

Працягваем шпацыр па Гродзеншчыне — па мясцінах, звязаных з героямі нашых публікацый. Далей..

Падарожжы “Гістарыёграфа”

Апублiкавана: 08 кастрычнiка 2024 Стужка Архітэктура Гродна і вобласць З вандроўкі

Сезон восеньскіх вандровак па мясцінах герояў нашых публікацый распачынаем з Гродзеншчыны. Далей..

Агульная спадчына

Апублiкавана: 23 верасня 2024 Стужка Архітэктура не указан З вандроўкі

Днямі беларуская дэлегацыя прыбыла ў Смаленск, дзе з 11 па 15 верасня прайшоў XVII фестываль "Моладзь — за Саюзную дзяржаву". Форум накіраваны на стварэнне адзінай культурнай прасторы, умацаванне сяброўства паміж моладдзю Беларусі і Расіі, наладжванне супрацоўніцтва паміж моладзевымі калектывамі ды аб'яднаннямі, а таксама на падтрымку юных талентаў. Сёлета ён прымеркаваны да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы і сабраў амаль 300 удзельнікаў. На працягу фестывальнага тыдня прайшлі конкурсы выканаўцаў маладзёжнай песні, харэаграфічных калектываў, вечарына “На старце новых ідэй”, форум маладых гісторыкаў, сустрэча са спартсменамі “Скачок у будучыню”. Адбылося наведванне мемарыяла “Поле памяці” і цэнтра “Абавязак”, а таксама стратэгічная сесія-сустрэча “Моладзь у сучаснай медыяпрасторы”... А ў першы дзень беларусаў чакала экскурсія па Смаленску. Месца правядзення форуму абранае невыпадкова, бо гэта найбліжэйшы да Беларусі абласны цэнтр Расіі — як геаграфічна, так і гістарычна. Гасцінны горад з насычанай гісторыяй, велічнай архітэктурай і багатымі традыцыямі — чым ён можа здзівіць наведвальнікаў? Далей..

Палеская готыка ў чаканні росквіту

Апублiкавана: 17 верасня 2024 Стужка Архітэктура Мінск Спадчына

Яшчэ колькі гадоў таму лёс капліцы- пахавальні Ажэшкаў у вёсцы Закозель выклікаў не абы-якую трывогу. Камерны шэдэўр неаготыкі раставаў літаральна на вачах. Сёння турбавацца пра “палескі Нотр-Дам” ужо не выпадае, бо ён у надзейных руках рэстаўратараў. Далей..

Шукаючы філасофскі камень

Лета — час адпачынку. Кожны імкнецца як мага эфектыўней выкарыстаць гэты падарунак лёсу. Вось і мы накіраваліся ў вёску Дарава, што ў Ляхавіцкім раёне. Але не адпачыць, а навесці парадак ля магілы вядомага беларускага філосафа ХІХ стагоддзя Фларыяна Бохвіца. Далей..

Замак у горадзе сямі крыніц. Перспектывы для Навагрудка

Уваход на замчышча Навагрудка сёння закрыты: там вядуцца аднаўленчыя працы. Каб даведацца, як будуць выглядаць ці не самыя знакамітыя руіны Беларусі (спойлер: зусім не так, як цяпер), дадзім слова навуковаму кіраўніку рэстаўрацыі Андрэю Карпуку. Далей..

Праз межы ў часе і прасторы

Летні сезон падарожжаў распачынаем вандроўкай па Валожынскім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах. У новым маршруце — як малавядомыя помнікі, так і свежыя цікавінкі з добра знаёмых мясцін. Далей..

Талака з гістарычным адценнем

Ужо больш за дзесяць гадоў газета “Культура” ладзіць суботнікі ў розных кутках Беларусі. Аб’ектамі нашага клопату становяцца месцы пахаванняў дзеячаў культуры, іншыя памятныя мясціны. Чарговы працоўны дэсант высадзіўся на Міншчыне. З якой нагоды і куды далей нас павяла прага зберагаць гісторыю? Далей..

Загадкі Дзятлаўскага трохкутніка

Гарадзеншчына — край, дзе аматараў гістарычных таямніц чакаюць неспадзяванкі на кожным скрыжаванні. Прапануем зведаць новы маршрут у мінуўшчыну. Далей..

Дзе па­чы­на­лі­ся Стоў­бцы

Гісторыі сядзібы ў Кавалёўшчыне могуць пазайздросціць дзясяткі іншых: імёны некаторых уладальнікаў маёнтка ведае кожны беларускі школьнік. Але сёння мы ізноў вернемся на Стаўбцоўшчыну, бо ёсць нагода. Далей..

У край за­бы­тых твор­цаў

Першую ў гэтым сезоне краязнаўчую вандроўку мы прысвяцілі Вілейшчыне. Сёння шлях ляжыць у старадаўняе мястэчка Куранец, якое налета адзначыць 670-годдзе. Далей..

“Дарожная карта” для Крэўскага замка

Як пераўтварыць замак у музей? Нехта адкажа: ды проста павесіць шыльду і пачаць прадаваць квіткі. Балазе не выпадае сумнявацца, што турысты туды пацягнуцца: не надта шмат у нашых шыротах такіх адметнасцяў. Ды насамрэч пытанне мае процьму падводных камянёў — асабліва калі той замак у стане руіны, над “рэанімацыяй” якой акурат шчыруюць рэстаўратары. Як, напрыклад, Крэўскі. Пра складаныя калізіі і зусім не музейныя квэсты, якія ўзнікаюць на шляху пераўтварэння адной з самых славутых развалін у сучасны турыстычны аб’ект, вялася гутарка на круглым стале ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Далей..

Нагода для размовы... і справы

Апублiкавана: 02 мая 2024 Стужка Архітэктура Віцебск і воблась

Шырокую вядомасць Арэхаўск атрымаў у 1930-х, калі тут запрацавала Беларуская ДРЭС. Гэта была першая буйная электрастанцыя ў рэспубліцы і першая пабудаваная ў СССР па плане ГОЭЛРО (скарочана ад рус. Дзяржаўная камісія па электрыфікацыі Расіі). Далей..

Дба­ючы аб агу­ль­ным зда­быт­ку

Апублiкавана: 18 красавiка 2024 Стужка Архітэктура Мінск Дата

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, які прыпадае на 18 красавіка, сёлета адзначаўся ўжо саракавы раз. Ідэя заснавання свята, таксама вядомага як Дзень сусветнай спадчыны, зыходзіла ад Асамблеі Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін. Гэта дата зацверджана для прыцягнення ўвагі грамадскасці да пытанняў аховы і захавання сусветнай культурнай спадчыны, а дэвізам зрабіліся словы: “Захаваем нашу гістарычную радзіму”. Далей..

Розныя лёсы двух гарадзішчаў

Апублiкавана: 09 красавiка 2024 Стужка Архітэктура Мінск Спадчына

У Музеі гісторыі горада Мінска прайшло традыцыйнае штогадовае мерапрыемства, прысвечанае першай летапіснай згадцы горада, якая прыпадае на 3 сакавіка 1067 года. Сёлетні лекторый “Ад Менкі да Нямігі” зладжаны сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Лектарамі выступілі археолагі, якія займаюцца даследаваннем археалагічнага комплексу на рацэ Менцы ды мінскага замчышча і праблемамі вызначэння месцазнаходжання летапіснага Мінска. Далей..

123