
Новая лекцыя цыкла лекцый-канцэртаў Ad Libitum, прысвечаная Аляксандру Вярцінскаму, адбудзецца 28 сакавіка ў Віцебскай абласной філармоніі. Далей..

Шаснаццатым па ліку і трэцім раёнам у 2024 годзе, хто прэзентаваў сваю творчасць у рамках абласнога фестывалю народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная” стаў – Магілёўскі раён. Творчая прэзентацыя, з якой выступіў раён, прайшла 21 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. У гэты дзень фестываль “Беларусь родная, музычная, народная” пазнаёміў магілёўскага гледача з яшчэ адным раёнам нашай вобласці, з яго ўнікальнай гістарычнай і культурнай спадчынай, дасягненнямі ў розных галінах, культурнымі і турыстычнымі брэндамі. Далей..

Міністр культуры Анатолій Маркевіч усклаў кветкі ля Пасольства Расійскай Федэрацыі ў сувязі з трагедыяй у Падмаскоўі. Далей..

Сустрэчы, форумы, выставы, візіты. Пачатак вясны багаты на падзеі, звязаныя з міжнароднымі стасункамі. З кім узмацняецца супрацоўніцтва і як дзейнічае культурная дыпламатыя — красамоўныя прыклады ў аглядзе “К”. Далей..

Менавіта так Кіраўнік дзяржавы ахарактарызаваў XХХI Мінскую міжнародную кніжную выставукірмаш, што праходзіла з 14 па 17 сакавіка ў сталіцы. Далей..

У Беларусі праходзіць творчая стажыроўка кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных калектываў мастацкай творчасці і кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа. У рамках яе ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам міністра культуры Анатолія Маркевіча, прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў і Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. Далей..

“Са знакам якасці” — менавіта так імкнуцца арганізаваць сваю дзейнасць бібліятэкары краіны. Далей..

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 23 сакавіка запрашае на свята "Гуканне вясны". Пачатак а 14-й гадзіне. Далей..

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае на экскурсіі і музейныя заняткі на вясновых канікулах (з 25 па 31 сакавіка). Далей..

Пры поўных залах прайшлі ў лютым паказы ваенна-патрыятычнага праекта “Лінія памяці. Код вайны”. Гледачамі канцэрта-спектакля сталі навучэнцы ўстаноў адукацыі з розных рэгіёнаў краіны. Далей..

У гарадской бібліятэцы г. Ашмяны прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі “Духоўная спадчына ў кнігах і чытанні". Бібліятэкары падрыхтавалі тэматычную выкладку літаратуры “Праз кнігу – да духоўнага адраджэння", а таксама запрасілі на сустрэчу з моладдзю святара – протаіерэя, настаяцеля Храма Уваскрэсення Хрыстова ў Ашмянах Георгія Муху. Далей..

Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава запрашае на "Гуканне вясны". Далей..

Канцэрт "Шэдэўры сусветнай класікі" прагучыць у Віцебскай абласной філармоніі 23 сакавіка. Далей..

У Мінску адбылося адкрыццё творчай стажыроўкі кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа. Далей..

Сёння, 15 сакавіка, адзначаецца адно з галоўных дзяржаўных свят — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сёлета Асноўнаму Закону нашай краіны спаўняецца 30 гадоў. Далей..
У лютым народнаму майстру Беларусі Веры Ігнатаўне Белакоз споўнілася 90 гадоў. З гэтай нагоды ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі зладзілі святочную імпрэзу. Далей..

Творчая сустрэча з актрысай тэатра і кіно Ганнай Бальшовай адбудзецца 23 сакавіка а 17-й гадзіне ў рамках XVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "M.@rt.кантакт". Далей..

28–31 сакавіка на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы адбудзецца V Міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў "Залатая мара". Далей..

“Што мы можам зрабіць, каб бібліятэка была прывабнай для моладзі?” — Таццяна Маляўка пачала ліст з пытання. Праблема зачапіла — і мы паглыбіліся ў аповед загадчыцы аддзела Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава. Далей..

Да 2 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя "Жменя сонечных промняў", прысвечаная паэтам-юбілярам 2024 года. Далей..

16 сакавіка а 13-й гадзіне ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе паказ фільма "Вайна пад стрэхамі". У рамках кіналекторыя таксама адбудзецца дыскусія – абмеркаванне фільма. Далей..

Монаспектакль Алены Барзовай "У разрыве аблокаў" пакажуць 24 сакавіка ў 13.00 у рамках XVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "M.@rt.кантакт" (канцэртная зала "Магілёў"). Далей..

Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава запрашае на майстар-клас па вырабе гарлячкі. Далей..

Прэм'еру спектакля "Маскарад" пакажуць 5 красавіка ў НАДТ імя М. Горкага. Далей..

Прэм'ерныя паказы спектакля "Жаніцьба. Фантасмагорыя" Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра адбудуцца 15–17 сакавіка ў 18.30. Далей..
Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта Беларусі расследуюцца дзве крымінальныя справы па фактах атрымання хабараў кіраўнікамі дзяржаўных устаноў культуры. Далей..

Па 4 красавіка ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі працуе выстава "Вясновы вернісаж". Далей..

Відэаканферэнцыя “Культура – знак якасці менталітэту нацыі”, якую зладзілі ў прэс-клубе Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”, прыцягнула ўвагу адмыслоўцаў з усіх куткоў краіны. У размове аб актуальных задачах, ролі сферы ў развіцці асобы і дзяржавы прыняў удзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч. Магістральнай тэмай стала прыняцце Канцэпцыі развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гады. Далей..

Улюбёныя хіты ў жывым выкананні і шчырая размова аб перыпетыях творчага лёсу. У прэс-клуб "Культура і мастацтва" завітаў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Саладуха! Далей..

Валянціна Іванаўна Кандрацьева, мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца “Медуніца” Магілёўскай абласной філармоніі, клапатліва выгадавала праслаўлены калектыў, як уласнае дзіця: прысвяціла падапечным больш за 20 гадоў і, як сапраўдны капітан, была са сваім экіпажам і ў штыль, і ў шторм. За адданасць справе атрымала званне заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Далей..