
На Слонімшчыне ў вёсках Бярдовічы і Шышкі ў гэты дзень зладзілі яшчэ і абрад “Падсаджванне Каляды на дуб”, які сімвалізуе заканчэнне ўсіх калядных свят, як у народзе кажуць “Святое Хрышчэнне и Калядам прашчэнне”. Далей..

Мастоўскі раённы цэнтр культуры месціцца ў самым цэнтры горада, на галоўнай плошчы. А ў ім знаходзіцца аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў: тры асобныя памяшканні. У адным з іх — крама вырабаў народных майстроў. І ў дадзеным выпадку менавіта месца ў немалой ступені вызначае камерцыйны поспех гандлёвага пункту ўстановы. Хаця галоўнае, безумоўна, добры густ, высокія стандарты якасці і шчырая адданасць сваёй справе мастоўскіх майстроў традыцыйных беларускіх рамёстваў. Далей..

У другі раз у Навагрудку прайшлі гарадскія вулічныя фестывалі “Калядныя цуды”. Урачыстае адкрыццё фестываляў адбылося 23 снежня напярэдадні каталіцкага Раства. Кожны дзень на працягу трох тыдняў гарадская плошча ператваралася ў суцэльную тэатралізаваную сцэну. Далей..

Бібліятэчныя установы Бераставіцкага раёна далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”. Своеасаблівы марафон добрых спраў праходзіць з мэтай праявіць максімальны клопат і ўвагу ў адносінах да старэйшага пакалення. У адрас людзей “залатога ўзросту” гучаць віншаванні з Новым годам і Калядамі, цёплыя словы з пажаданні моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Далей..

Яркі і маляўнічы Калядны баль адбыўся ў Палацы культуры горада Ліды ў рамках Рэспубліканскай акцыі для пажылых людзей "Ад усёй душы". Далей..

Падчас візіту калегіі Міністэрства культуры ў Гродзенскую вобласць, які адбыўся 26 кастрычніка,міністр Анатолій Маркевіч падкрэсліў,што пры рабоце з аб’ектамі гісторыкакультурнай спадчыны важна наладжваць узаемадзеянне паміж раёнамі і сумесна распрацоўваць турыстычныя маршруты — такі сістэмны падыход дапаможа больш пагрузіць турыстаў у гісторыю рэгіёна. Гэтым разам мы паспрабавалі накрэсліць такі маршрут па наваколлі Налібоцкай пушчы і далей па Навагрудчыне,у ваколіцы славутага возера Свіцязь. Далей..

Культура і турызм, па маім перакананні, паняцці ўзаемазвязаныя. Мы збіраем пляцак, каб пабачыць не толькі выток Нёмана, але і, скажам, маляванкі Драздовіча; штораз удасканальваем лагістыку вандровак, каб сябры пазнаёміліся не толькі з драўляным дойлідствам, але і з аўтэнтычнымі бабульчынымі спевамі. Далей..
Бібліятэка ва ўсе часы лічылася асяродкам культуры, а праз чытанне людзі далучаліся да навукі і мастацтва, развіваліся, атрымлівалі новыя веды. Аднак бібліятэкі існуюць не ў кожным населеным пункце. Далей..

У наступным годзе знакаміты сваімі мастамі горад прымае абласныя Дажынкі. Традыцыйна з такой нагоды плануюць не толькі шырокую культурную праграму, але і добраўпарадкаванне шэрагу аб'ектаў, якія фарміруюць аблічча населенага пункта. Галоўным з іх, безумоўна, стане будынак, у якім размяшчаюцца Мастоўскі раённы цэнтр культуры, Мастоўская дзіцячая школа мастацтваў, Мастоўскі раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр, аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў. Далей..

У культурным цэнтры "Фестывальны" (Гродна) працуе традыцыйная калядная выстава "Анёльскiя спатканнi". Далей..

Новы год – гэта вясёлае свята для ўсіх людзей, пара цудаў, надзея на лепшае і вера ў казку. Кожны з нас у гэтыя дні не толькі чакае падарункі для сябе, але і рыхтуе сюрпрызы для сваіх блізкіх і знаёмых. Аднак, больш за ўсіх, гэта свята чакаюць дзеці. Далей..

Сёння рушым на Ашмяншчыну — у край замкаў, старажытных храмаў, у край кампазітараў, паэтаў і… мастакоў. Значны юбілей — 200-годдзе з дня нараджэння Казіміра Бахматовіча — паклікаў у дарогу. Мы збіраліся пракласці новы турыстычны маршрут, аднак вандроўка займела яшчэ адзін сэнс. Які — чытайце далей. Далей..

Ангеліна Талканіца, 17-гадовая ўраджэнка Свіслачы, віртуозна грае на цымбалах і дорыць людзям шчасце чуць старадаўні беларускі інструмент. У кастрычніку талент дзяўчыны высока ацаніла журы конкурсу “Славься, Отечество”, які праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Мы пагаварылі з юным выканаўцам аб поспехах на міжнароднай арэне, навучанні ў Гродзенскім музычным каледжы і яркіх перамогах. Далей..

Выстава работ творцаў Гродзеншчыны "На Каляды" будзе даступна ў Гродзенскай выставачнай зале з 19 снежня да 14 студзеня. Далей..

Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці калектыў Палаца культуры горада Ліды падрыхтаваў яркую тэатральна-музычную праграму "Спявай, душа!", якую глядач ужо ахрысціў мюзіклам. Далей..

На пачатку лістапада ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшла літаратурная гасцёўня "Хараство і боль жыцця". Далей..

"Свята млынараў" пройдзе ў Адэльску (Гродзенская вобласць) 18 лістапада. Далей..

У Лідзе 28 кастрычніка пройдзе свята ткацтва "Карункі". Далей..

Бясспрэчна, сямейны фестываль "Мама-БУМ+Тата-ФЭСТ" - адна з яркіх, эмацыйных і вясёлых падзей Палаца культуры. Сёлета было прынята рашэнне аб'яднаць два мерапрыемствы і адкрыць імі Тыдзень бацькоўскага кахання. Далей..

Слова — прыгожае кніжнае. Гліна — лёгкая поразаўская. А ўсё разам — чарговы праект бібліятэкараў Свіслацкага раёна. Абавязкова знойдуцца скептыкі, якія заўважаць з веданнем справы: “Бібліятэкары павінны займацца кнігавыдачай! А фларыстыка, фітапаслугі і лясная скульптура на стэлажах — гэта прафанацыя!” Далей..

У Смаргонскім раённым цэнтры культуры 6 кастрычніка адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры, якое называлася “Запаліць сэрцы – вялікае прызванне”. Далей..

Выстава майстроў народнай творчасці "Таленты Шчучынскай зямлі" адкрыецца ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці 10 кастрычніка. Далей..

У верасні адзначылі сваё свята бібліятэчныя работнікі. А напярэдадні найлепшых з іх узнагародзілі ў“алмазе ведаў”. Сярод пераможцаў ХХХІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” — і Алена Дзянішчык. Далей..

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа толькі дбайна прадуманая метадалогія археалагічных даследаванняў. Пра гэта — у гутарцы з супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алегам Дзярновічам. Далей..

Канцэртная праграма "Ты ў сэрцы маім, Беларусь!" адбылася ў Палацы культуры города Ліды. Удзельнікі IV фестывалю мастацтваў беларусаў свету падаравалі лідскім гледачам часцінку сваей творчасці і душы. Далей..

Сёлетні археалагічны сезон у Крэве многія ўжо назвалі сенсацыйным. І сапраўды, добра вядомы нам хрэстаматыйны вобраз самага старадаўняга мураванага замка Беларусі, верагодна, давядзецца істотна адкарэкціраваць. Далей..

Навагрудскі Дом-музей Адама Міцкевіча адзначыў 85-годдзе. Яшчэ адна важная лічба ўнесена ў летапіс старажытнага беларускага горада. Далей..

Старадаўняя Ліда сустракае 700-годдзе. Кульмінацыяй юбілейнага марафону падзей стала маштабнае свята горада, якое доўжылася ўсе мінулыя выхадныя. Далей..

Сёння ў Гродне адкрываецца фотавыстава вядомага маскоўскага мастака Сяргея Каратаева "ФОТАГРАФІКА". Далей..

Сямейнае свята "Мой адрас - горад Ліда" падсумавала цыкл мерапрыемстваў сёмага сезона раённага культурна-турыстычнага праекта "Замкавы гасцінец". Далей..