
Штогод 1 чэрвеня больш як у 30 краінах свету святкуюць Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэты дзень упершыню адзначылі ў 1950 годзе і зараз ён з'яўляецца адным з найбольш старых міжнародных свят. У Рэспубліцы Беларусь ахова дзяцінства - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. Далей..

Фестываль-свята «Танцуем па-даўнейшаму» разгарнуўся 24 мая ў Дзiтвянскiм Доме культуры Лідскага раеннага цэнтра культуры і народнай творчасці. Праект накіраваны на адраджэнне і захаванне народнага танца, традыцыямі якога славіцца Гродзеншчына. Далей..

Так мусіць прайсці рэспубліканскае свята “Купалле”, якое разгорнецца 5 ліпеня ў Александрыі. Пытанні падрыхтоўкі і правядзення падзеі абмеркавалі на пасяджэнні аргкамітэта ў Доме Урада. Далей..

Менавіта такая сям'я ў Аляксандра і Інгі Станкевічаў. Ён начальнік аддзела культуры Дзяржынскага райвыканкама, яна спецыяліст па забеспячэнні Негарэльскага камбіната хлебапрадуктаў. У пары трое дзетак: адзінаццацігадовы Раман, сямігадовая Аліса і трохгадовы Арсеній. Напярэдадні свята мы сустрэліся з імі, каб даведацца сакрэт шчаслівай сям'і работнікаў культуры. Далей..

У рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Разам з мастацтвам” артысты Маладзёжнага тэатра эстрады працягваюць дзяліцца ўспамінамі аб сваіх родных, якія зрабілі пасільны ўнёсак у набліжэнне Вялікай Перамогі. Далей..

Да велікодных свят хрысціяне рыхтуюцца заўзята: старанна прыбіраюць жыллё, гатуюць тварожныя пасхі, пякуць здобныя кулічы, фарбуюць яйкі — хто да чаго здатны. Адны робяць гэта традыцыйным спосабам, іншыя — з прымяненнем сучасных тэхналогій. Хтосьці аддае перавагу прастаце, хтосьці — вытанчанаму дызайну. У руках народнага майстра Таццяны Петух з Пастаў Віцебскай вобласці звычайныя рэчы становяцца творамі мастацтва. І сакрэт гэтага цуду гераіня не хавае ад людзей, а шчодра дорыць усім, хто зацікавіцца. Далей..

Так-так, менавіта яна — асноўная і любімая ежа ў аграгарадку Спорава Бярозаўскага раёна на працягу многіх стагоддзяў. Далей..

Старадаўні ўнікальны абрад "Стрылка" правялі 20 красавіка ў аграгарадку Бездзеж. Традыцыйна гэты абрад праводзяць у першы дзень праваслаўнай Пасхі. Ён унесены ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Далей..

Культурнай сталіцай Беларусі ў 2026 годзе стане горад Паставы. Пытанне аб наданні гэтага статусу было разгледжана на калегіі Міністэрства культуры. Пасяджэнне праходзіла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 28 сакавіка. Далей..

На канцэртах фальклорных калектываў Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці гледачы не толькі атрымліваюць асалоду ад душэўнага выканання беларускіх народных песень і танцаў, але і любуюцца касцюмамі. Бо падобныя традыцыйныя строі ў рэдкім музеі знойдзеш. Апранаюць у іх самадзейных артыстаў умельцы раённага Дома рамёстваў. Далей..

Больш за 35 гадоў Святлана Лявонцьева працуе галоўным захавальнікам фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. А ўсяго сваёй установе яна прысвяціла амаль паўстагоддзя. Далей..

Народны майстар Рэспублікі Беларусь Валянціна Сільвановіч саткала кіламетры палатна для адзення, распрацавала складаную вышыўку дэталяў сарочак і фартухоў. Ёй удалося расшыфраваць і дакладна паўтарыць аўтэнтычныя ўзоры. Вынікам карпатлівай работы стала ўнікальная калекцыя белаўзорыстых ручнікоў. Далей..

Канцэртная і забаўляльная праграмы, вясёлыя конкурсы і прызы, а галоўнае — узняты настрой, рух і дух спаборніцтва! Чарговае свята “Мінская лыжня” апраўдала чаканні аматараў актыўнага ладу жыцця. Далей..

Гістарычную радзіму наведалі беларусы замежжа: нашы суайчыннікі з Рэспублікі Карэлія праходзілі творчую стажыроўку, якую для іх зладзіў Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур. Візіт адбываўся з 9 па 14 лютага ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”. Далей..

Вядучы навуковы супрацоўнік Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я, філіяла Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Таццяна Бараненка ўдастоена гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2025 год. Далей..

Урачыстае мерапрыемства Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, прымеркаванае да ўключэння беларускай выцінанкі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, адбылося ў Мастацкім музеі напрыканцы года. Далей..

У Барысаве прашумеў "Калядны фестываль", на які прыехалі творчыя калектывы з розных куткоў раёна. Дзякуючы праграме, якую падрыхтавалі спецыялісты Барысаўскага раённага цэнтра народнай творчасці, жыхары і госці горада змаглі ўбачыць беларускія народныя калядныя абрады. Далей..

Дырэктар Аршанскага Дома рамёстваў Уладзімір Сакалоў кіруе ўстановай шмат гадоў. І ўпэўнены, што працуе яна паспяхова. З ім згодныя вышэйшае мясцовае кіраўніцтва і жыхары горада, якія маюць магчымасць ацэньваць работу калектыву штодня. Далей..

Гісторыка-культурныя каштоўнасці — здабытак нашага народа і неад’емная частка сусветнай культурнай спадчыны. Іх захаванне і памнажэнне адносіцца да асноўных нацыянальных інтарэсаў. Аб дзяржаўнай палітыцы ў гэтай сферы распавядае начальнік упраўлення па ахове гісторыкакультурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дашчынская. Далей..

Паўвекавы юбілей адзначыў 19 снежня Палац культуры “Фестывальны” ў Гомелі. Далей..

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшло свята "Піліпаўскія вячоркі". Далей..

Міністр культуры Анатолій Маркевіч сустрэўся з удзельнікамі творчай стажыроўкі беларусаў замежжа. Мерапрыемства прайшло ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 14 лістапада. Далей..

Рэспубліканскі форум, круглы стол, тэматычныя конкурсы і забаўляльныя праграмы. У Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. Далей..

Пытанні на гэту тэму абмеркавалі на чарговым пасяджэнні прэс-клуба РВУ “Культура і Мастацтва”. Да ўдзелу ў размове запрасілі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў, кіраўніцтва райвыканкамаў і прадстаўнікоў устаноў культуры. Тых, чыя дзейнасць непасрэдна звязана з падрыхтоўкай і правядзеннем маштабных культурных мерапрыемстваў. Далей..

Абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” чарговы раз сабраў захавальнікаў спадчыны з усяго Панямоння. Далей..

Бліна-фэст “Бліны з навіны” трэці раз прайшоў у аграгарадку Машчаніца Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, сабраўшы ў чарговы раз аматараў гэтай стравы з усяго раёна. Далей..

Сучасная поліканфесійная Беларусь — прыклад мірнага суіснавання розных культурных пластоў у межах адзінай краіны. На агульнай дабратворнай справе — забеспячэнні рэлігійнай згоды — засяроджаны сілы кіраўніцтва дзяржавы, грамадскіх аб’яднанняў і творчых калектываў. Чарговы раз міжканфесійныя адносіны разглядаліся на канферэнцыі “Беларусь шматаблічная: узаемадзеянне культур і рэлігій”, якая адбылася 22 жніўня ў Доме прэсы. У мерапрыемстве паўдзельнічалі прадстаўнікі апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, а таксама старшыні грамадскіх аб’яднанняў. Далей..

Пад лозунгам “Мір. Гаспадар. Дабрабыт” прайшоў 17 жніўня ў Свіслачы III каравай-фэст “Бацькава булка”. Мерапрыемства, якое ўжо стала на Гродзеншчыне брэндавым, сёлета было прысвечана 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва і 80-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..

Талентаў з усяго Прыпяцкага Палесся чарговы раз сабраў аграгарадок Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. У гэтай маляўнічай старонцы адспяваў і адтанчыў VIII Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”. Далей..

Сёлета XXXI Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах адбыўся пад знакам найважнейшых юбілейных дат: 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва і 30-годдзя Канстытуцыі. Далей..