
Віцебская абласная філармонія ладзіць вечарыну “Сто гадзін шчасця”, прысвечаную 15-годдзю творчай дзейнасці сваёй салісткі, лаўрэата міжнароднага конкурсу Алены Паўлянковай. Насамрэч канцэрт, які адбудзецца 16 лютага, з’яднае ўсіх салістаў філармоніі, і гэта добрая традыцыя. Далей..

Міжнародны культурна-адукацыйны праект "Форум дырыжораў" пройдзе з 29 лютага па 1 сакавіка ў Магілёве. Далей..

Камерны аркестр Брэсцкай абласной філармоніі працягне цыкл канцэртаў "ORGAN vs ORCHESTRA" 20 лютага з праграмай "Жамчужыны барока". Далей..

У Белдзяржфілармоніі 10 лютага прагучыць канцэрт "Поры года". Далей..

Пераможцам трэцяга сезона тэлевізійнага вакальнага праекта “Фактар.by” стаў Данііл Савеня. Срэбра атрымаў Аляксей Будзько — падапечны Вольгі Бузавай. Трэцяе месца заняла Маргарыта Шыбаева з каманды Руслана Аляхно. Далей..
Прэзентацыяй творчага набытку паўночнага рэгіёна пачынаецца фінальны этап фестывалю “Беларусь — мая песня”. Першы канцэрт адбудзецца сёння ў Палацы Рэспублікі. Далей..

Прэзентацыяй творчага набытку паўночнага рэгіёна пачынаецца фінальны этап фестывалю “Беларусь — мая песня”. Першы канцэрт адбудзецца сёння ў Палацы Рэспублікі. Далей..

Кірыл Буланаў упершыню ўзяў у рукі акардэон у сямігадовым узросце. Цяпер хлопцу дзевятнаццаць і, дзякуючы ўпартай працы, у яго хапае прычын для гонару. Да прыкладу, не так даўно ён стаў стыпендыянтам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама годна прадставіў нашу краіну на IX Міжнародным фестывалі-конкурсе выканаўцаў на клавішным акардэоне “Акардэанісіма”. Пра вучобу ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, любімых настаўнікаў і мэты на будучыню — у інтэрв’ю з маладым талентам. Далей..

Прыгожы юбілей адзначыла 14 студзеня Людміла Сільвестраўна Разуваева. Яна заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, кіраўнік ансамбля “Фантазія”, дзякуючы якому беларускія песні гучалі ў розных кутках свету. Нягледзячы на паважаны ўзрост, наша гераіня не збіраецца адпачываць. Сваім запалам яна зараджае навучэнцаў — гадуе будучыню айчыннай культуры. Далей..

Святочны канцэрт сімфанічнай музыкі "Кітайскі Новы год 2024" адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі 2 лютага. Далей..

17 лютага ў Брэсцкай абласной філармоніі адбудзецца музычна-паэтычная вечарына "Вялікі рамантык. Ф. Шапэн і яго Музы". Далей..

Пачатак тыдня быў гарачым для будучых зорак эстрады: 22 і 23 студзеня ў Мінску праходзіў другі этап нацыянальнага адбору на міжнародныя конкурсы “Славянскі базар у Віцебску”. Далей..

Два адборачных тура прайшлі ў Маладзёжным тэатры эстрады ў рамках XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Далей..

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага 31 студзеня адбудзецца імпрэза з музычнай праграмай "Снег ідзе..." з удзелам "Музычнай гасцёўні" Белдзяржфілармоніі. Далей..

XXIIІ свята музыкі "Заслаўе – 2024" адбудзецца ў Заслаўі 26 студзеня. Далей..

Канцэрт "На скрыжаванні Усходу і Захаду" прагучыць у Брэсцкай абласной філармоніі 26 студзеня. Далей..

Інструментальныя канцэрты рэдка паказваюць па тэлевізары. Не пачуеш іх і на радыё. Але жывая прыгожая музыка існуе! Наталіць ёю здольны народны ансамбль “Бравісіма”. Удзельнікі калектыву — выкладчыкі Жодзінскай дзіцячай школы мастацтваў. Далей..

Святочны канцэрт да Дня Таццяны "Ад сэрца да сэрца" прагучыць 25 студзеня ў Віцебскай абласной філармоніі. Далей..

Інтэграваць людзей з інваліднасцю ў творчае жыццё краіны — такая мэта новай ініцыятывы Міністэрства культуры і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Ведамствы далі старт рэспубліканскаму фестывалю роўных магчымасцей “Час моцных”. Далей..

Імпрэза "Залатыя мелодыі ХХ стагоддзя" адбудзецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 20 студзеня а 19-й гадзіне. Далей..

Стары Новы год - гэта выдатнае свята, якое падаўжае зачараванне традыцыйных зімовых урачыстасцяў. 12 студзеня ў фае 2-га паверха Палаца мастацтваў прайшла канцэртная праграма "У Новы год з песнямі!" для выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджанага пражывання і аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ўстановы сацыяльнай абароны "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска". Далей..

Віцебскі ансамбль “На ростанях” — адносна малады калектыў. Ён існуе крыху больш за 15 гадоў, але ўжо мае званні “Народны аматарскі калектыў” і “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Пастаянная прапіска — у паўночнай сталіцы, аднак з канцэртамі і гастролямі артысты аб'ехалі шмат замежных гарадоў. Далей..

Канцэрт "Калядны цуд" прагучыць у Гомельскай абласной філармоніі 17 студзеня. Далей..

Дзве сяброўкі, якіх пазнаёміла Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, стварылі паспяховы дуэт. Гэта не сюжэт новага фільма, а рэальная гісторыя з жыцця Марыны Федосенка і Кацярыны Шакорда. Далей..

Ганна Трубяцкая зведала поспех на папулярных тэлепраектах, заваявала Гран-пры Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2022” на “Славянскім базары”. Перамогам паспрыялі мэтанакіраванасць і працавітасць, памножаныя на адоранасць. Гэтыя ж якасці не дазволілі спявачцы застацца сярод вечных канкурсантаў. Яе рэпертуар узбагачаецца ўласнымі хітамі, расце геаграфія выступленняў. Па ўсім відаць, што выканаўца дасягае мэты — “быць артысткай высокага рангу”... Далей..

Амаль паўстагоддзя працуе хор народнай песні імя В. Я. Балаханава. У складзе заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь амаль 30 чалавек. Гэта рабочыя ды служачыя розных прадпрыемстваў і ўстаноў горада Бабруйска — мужчынская і жаночая вакальныя групы, салісты. На чым трымаецца поспех і папулярнасць аб’яднання? На пытанні пагадзіўся адказаць яго кіраўнік Васіль Іванавіч Петракоў. Далей..

Віцебская абласная філармонія запрашае на канцэрт "Стары Новы год у філармоніі", які адбудзецца 13 студзеня. Далей..

З 3 па 5 студзеня ў Віцебску праходзіць V Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску". Далей..

Зладжана прагучаў Маладзёжны беларуска-расійскі аркестр на сцэнах Беларускай дзяржаўнай філармоніі і маскоўскага Малога тэатра. Гэты праект Саюзнай дзяржавы адрадзілі сёлета пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Юрыя Башмета. Далей..

У Магілёве музыка з балетаў "Шчаўкунок", "Лебядзінае возера", "Спячая прыгажуня" прагучыць 5 студзеня ў Цэнтры культуры і вольнага часу. Далей..