Адзін з праспектаў вялікага горада. На ходніках — людскі вір. Кожны спяшаецца. Твары засяроджаныя і заклапочаныя. Раптам адзін з мінакоў выцягвае з-пад курткі… валторну. На супрацьлеглым баку вуліцы купка дзяўчат выхопліваюць скрыпкі і альты. Дзесьці паблізу прачынаюцца саксафон з трамбонам. Праз хвілю на праспекце зладжана ды натхнёна гучыць сімфанічны аркестр. Людзі запавольваюць хаду, на вуснах з’яўляюцца ўсмешкі. Дзеля гэтага флэшмоб і ладзіцца. Рознакаляровая жывая карцінка на фоне застылых шэрых шматпавярховікаў. Далей..
Свет імкліва лічбавізуецца і сыходзіць у анлайн-прастору. І калі для шматлікіх айцішнікаў ды фрылансераў гэта прыемны паварот, то для работнікаў культуры… Абмяркуем супярэчлівую тэму з маладымі вакалісткамі — студэнткамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Нядаўна Крысціна Арлоўская, Таццяна Ступакова і Ульяна Урбановіч сталі лаўрэатамі V Міжнароднага конкурсу маладых спевакоў памяці народнай артысткі Расіі Галіны Аляксееўны Пісарэнка. Спаборніцтва праходзіла ў Ніжнім Ноўгарадзе, і дзяўчаты ўдзельнічалі дыстанцыйна. Далей..
У Маскоўскім доме нацыянальнасцей 18 і 19 красавіка пройдзе II Міжнародны конкурс беларускай паэзіі і песні "У родных палях і ў небе ясным / Усё дыхае сяброўствам, дабрынёй…" (Якуб Колас). Далей..
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Валянціна Іванаўна Кандрацьева — чалавек, вядомы многім сваёй сумленнай, прынцыповай пазіцыяй. Яна стварыла і прывяла да вяршынь майстэрства заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль песні і танца “Медуніца” Магілёўскай абласной філармоніі. У чым сакрэт поспеху і як папулярызаваць народную культуру, мастацкі кіраўнік расказвае ў рубрыцы “Ствараем разам”. Далей..
У культурнай сталіцы Беларусі — Слуцку — адбыліся фіналы нацыянальных адбораў на конкурсы XXXII “Славянскага базару ў Віцебску”. Сярод дзяцей нашу краіну прадставіць Сафія Рустамава з Брэста, сярод дарослых — Самір Ёлчыеў з Оршы. Далей..
Фестываль музыкі "Мінская вясна" 38-ы раз стартаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. "Мінская вясна" адкрылася канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра ў дзень нараджэння Сяргея Рахманінава. Далей..
Актэт балалаек “Віцебскія віртуозы” святкуе сёлета 50-годдзе. Урачыстасці адбудуцца ўвосень, а нядаўна гэты цалкам жаночы калектыў выступіў з сольным канцэртам у Маскве на XVI Міжнародным фестывалі “Сузор’е майстроў”. Далей..
Шоу трох фартэпіяна выступіць 1 красавіка на сцэне Тэатральнай залы Нясвіжскага замка. Далей..
25 сакавіка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава адбудзецца канцэрт "Магія барока". У праграме канцэрта прагучыць музыка эпохі барока: А. Вівальдзі, І. Бах, Г. Гендэль і інш. у выкананні камерна-інструментальнага ансамбля. Далей..
Да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў, што адзначаецца сёлета, ладзіцца суцэльны шэраг канцэртаў па ўсёй краіне. Сярод іншага гучыць багата музыкі для дзяцей. Далей..
ХVIII з’езд Беларускага саюза кампазітараў, што адбыўся 2 сакавіка, традыцыйна суправаджаўся багатай канцэртнай праграмай. Ледзь не ўпершыню за апошнія гады яна аказалася цалкам бяспройгрышнай і не менш цікавай, чым галоўнае пытанне падобных сходаў: каго абралі старшынёй і членамі праўлення. Далей..
Яркім фіналам рэспубліканскага конкурсу“Песня года Беларусі” стаўся канцэрт у мінскім Палацы спорту. Па “Залатыя дыскі” на сцэну выйшлі найлепшыя аўтары і выканаўцы краіны. Далей..
Вось ужо дзявяты раз Адкрыты конкурс-фестываль "Звініць струна" сабраў таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак у сценах Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў. Далей..
Ужо чацвёрты дзясятак гадоў “АБ” — наш гонар, славуты “Аркестр Беларусі” — удасканальвае майстэрства, заваёўвае новыя пляцоўкі, новых слухачоў, знаёміць нас з новымі творамі і выканаўцамі. Але вось адышоў у невараць мой таварыш ажно з 1960-х гадоў, стваральнік і нязменны кіраўнік “АБ” Міхаіл Якаўлевіч Фінберг. І адразу непакой: хто ўзначаліць калектыў? Як спрацуюцца новыя дырэктар і мастацкі кіраўнік? Далей..
Найлепшай песняй 2022 года Беларусі прызнана песня Валерыя Шмата і Ганны Сялук "За намі праўда". Далей..
Напярэдадні самага жаночага дня года мы пагутарылі з яркай прадстаўніцай беларускай эстрады, якая па праве можа лічыцца прыкладам для многіх маладых выканаўцаў. З Вікторыяй Алешка некаторыя нашы чытачы знаёмыя ледзь не з часоў, калі яна была салісткай легендарнага ансамбля “Верасы”. Зараз кожную пятніцу глядач сустракаецца са спявачкай на тэлеканале “Беларусь 1”, дзе Вікторыя ў складзе журы ўдзельнічае ў праекце “Фактар.by 60+”. Пра творчы шлях, натхненне і жыццёвыя прынцыпы расказвае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь. Далей..
У Ашмянскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў вакальны конкурс "Поющая весна". На юбілейны форум прыехалі салісты са Смаргоні, Астраўца, Міхалішак, Варнянаў, Гальшанаў, Жупранаў, Навагрудка, Гервятаў і саміх Ашмянаў. Далей..
У Віцебску з аншлагам прайшоў сольны канцэрт Глеба Лапіцкага "Вымярэнне жыцця". Далей..
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Чысты голас" выступіць з канцэртам вакальнай музыкі ў Віцебскай абласной філармоніі 4 сакавіка. Рэпертуар гурта не мае абмежаванняў. На жывых імпрэзах артысты выконваюць як класічныя і фальклорныя творы, так і сучасную аўтарскую, эстрадную песню. Далей..
18 лютага на вялікай сцэне Палаца культуры горада Ліды адбылася канцэртна-забаўляльная праграма “Падарожжа ў каханне” народнай эстраднай студыі “Ліда-мюзікл”. Традыцыйна кожны люты народная эстрадная студыя “Ліда-мюзікл” Палаца культуры горада Ліды дорыць гледачам яркую канцэртна-забаўляльную праграму, прысвечаную Дню нараджэння калектыву. І гэты год не стаў выключэннем. Далей..
Неўзабаве ўбачыў свет лютаўскі нумар часопіса “Мастацтва”. Яго можна будзе пачытаць і нешта нават праслухаць. Далей..
Канцэрт "З Іспаніі ў Вялікую Тартарыю" - унікальны сплаў музыкі фламенка, іспанскай гітары, рускіх мелодый, этна і джаза. Амаль уся музыка ў праграме - вынік творчых пошукаў кампазітара з Санкт-Пецярбурга Міхаіла Савічава, гітарыста легендарнага трыа "Лойка", намінанта на прэмію "Грэмі" ў 2019 годзе. Далей..
Імя нямецкага кампазітара, які напрыканцы XVIII стагоддзя хвалямі лёсу быў закінуты ў Вялікае Княства Літоўскае, жыў у Нясвіжы, Паланечцы і Вільні, быў надворным капельмайстрам Радзівілаў і лічыўся аўтарам музыкі да некалькіх опер, у Беларусі на слыху. Але многае ў яго жыццярысе і па сёння з’яўляецца загадкавым, а нешта і кантраверсійным. Далей..
27 студзеня ў Палацы культуры горада Ліды ўпершыню адбыўся Зімовы баль “Зіхаціць баль агнямі Ліды” ў рамках адкрыцця мерапрыемстваў, прымеркаваных да 700-годдзя горада Ліды. Далей..
“Святло каляднай зоркі”. Пад такой назвай у Мінску прайшоў канцэрт вучняў і педагогаў музычнай школы № 2 імя М. Аладава. Разыначкай мерапрыемства стала сумеснае выступленне дзяцей і заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Місевіча і Уладзіміра Ткачэнкі. Калабарацыя з колішнімі ўдзельнікамі ансамбля “Песняры” не была выпадковай: ва ўстанове ёсць унікальны школьны музей памяці Уладзіміра Мулявіна. Далей..
Што можа быць лепш, чым зімовым, казачным вечарам пачуць чароўныя мужчынскія галасы, якія спяваюць пра каханне да Бога, пра каханне да мамы, да дзяўчыны... Далей..
У Віцебскай абласной філармоніі пройдзе новая лекцыя-канцэрт цыкла Ad libitum. Яна будзе прысвечана творчасці Леаніда Уцёсава, выдатнага акцёра і спевака савецкай эпохі. Далей..
У Магілёве пройдзе Рэспубліканскі конкурс "Гармоніка". Юныя баяністы і выканаўцы на акардэоне збяруцца на адной сцэне 11-12 лютага. Далей..
Праект "Легенды джаза" гомельскіх гарадскіх аркестраў завершаць канцэртам 31 студзеня. Далей..