
Міжнародны дзень памяці ахвяраў халакосту адзначаецца 27 студзеня. Напярэдадні памятнай даты ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшоў гісторыка-патрыятычны час “Халакост – трагедыя народаў”. Далей..

Прэзентацыя дакументальна-біяграфічнага нарыса “Наш Прэзідэнт” адбылася 20 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У складзе аўтарскага калектыву выдання — Наталля Эйсмант, Аляксандр Карлюкевіч, Уладзімір Пярцоў і Аляксандр Радзькоў. Далей..

Чым у эпоху інфармацыйных тэхналогій завабіць падрастаючае пакаленне? Як далучыць да бібліятэчнага жыцця маладога чытача? Пытанні, якімі сёння задаюцца работнікі кніжных скарбніц, разглядаліся падчас канферэнцыі “Роля дзіцячых бібліятэк у захаванні культурнай спадчыны і папулярызацыі чытання ў юнацкім асяроддзі”. Далей..

Ва ўсе часы бібліятэка была асяродкам культуры і прыгажосці. Далучаючыся да паэтычнага і празаічнага слова, чытачы не проста ўзбагачаліся духоўна, але яшчэ і сустракаліся праз творы з іх аўтарамі. Праз пэўныя словы, думкі і выказванні чытачы вучыліся разумець пісьменніка, бачыць яго ўнутраны свет. Аднак на сённяшні дзень сустрэцца з празаікамі і паэтамі можна не толькі праз старонкі кніг. Яны самі прыходзяць на сустрэчу да сваіх чытачоў. Далей..

Плынь часу ўсё далей і далей адносіць ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. З кожным годам памяншаецца і колькасць асоб, якія памяталі тыя трагічныя падзеі. Але той час не можа быць забыты. Наша краіна і сёння імкнецца захаваць ніткі памяці, якія яшчэ звязваюць нас з далёкімі падзеямі. У межах патрыятычнага праекта “80 мірных гадоў! Беларусь памятае”, які рэалізуецца філіялам “Мальская сельская бібліятэка-клуб” і СШ №1, была арганізавана адмысловая візіт-акцыя “Горкае дзяцінства”. Школьнікі завіталі ў госці да Сафіі Рыгораўны Рудніцкай, якая нарадзілася акурат у пачатку вайны – у 1941 годзе. Гады дзяцінства жанчыны прайшлі ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Той час быў напоўнены выпрабаваннямі і горкімі пачуццямі. Далей..

Адкрываем новыя старонкі біяграфіі адной з беларускіх паэтак — Тэафілі Глінскай, чыё жыццё прыйшлося на другую палову бурлівага XVIII стагоддзя. Спадчына творцы ўключае паэму, вершы, пераклады. Але па дзіўным збегу абставін у нас гэты набытак зусім невядомы. Далей..
На базе Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя М. Астроўскага адбываецца прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да 100-годдзя ўстановы. Далей..

“Алмаз ведаў” сустрэў 7 лістапада з абнаўленнямі. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі запусцілі мадэрнізаваную транспартную сістэму адраснай дастаўкі кніг “Тэлеліфт”. Далей..

У Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся XI Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ладзіць ХІ Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”. Падзея прысвечана 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. Далей..

Як вы думаеце: ці можна намаляваць верш? Упэўнена, што многія адкажуць на гэтае пытанне адмоўна. А вось удзельнікі раённага патрыятычнага конкурсу “Вайна на кончыку пяра і ў малюнках дзяцей”, прысвечанага знакавай даце года – 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і самаму маладому святу краіны - Дню народнага адзінства, даказалі адваротнае. Далей..

Штогод 15 верасня бібліятэкары адзначаюць прафесійнае свята. Да ўрачыстасцей далучаюцца і шматлікія чытачы. Дзень бібліятэк з'явіўся ў календары па ўказе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2001 года — у гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Надоечы ў галоўным кнігасховішчы краіны адзначылі найлепшых рупліўцаў галіны — пераможцаў ХХХІІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. Далей..

Як цікава і з карысцю правесці дзецям лета? Гэтае пытанне стаіць перад дзецьмі і дарослымі. Далей..

Баль “Бібліятэчнае лета” ўпершыню прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Ён сабраў усіх, хто любіць музыку і кнігі, танцы і прыгожыя ўборы. Далей..

Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў прэзентаваў зборнік “Вайну не сцерці з памяці”. Выданне змяшчае гісторыі сямі апошніх сведак Вялікай Айчыннай — тых, у каго ліхалецце скрала дзяцінства. Далей..

Адпачываючая дзетвара — асноўны аб’ект выхаваўчай работы бібліятэк у летні аздараўленчы сезон. Выхад работнікаў культуры на прыдамовыя дзіцячыя пляцоўкі і зоны масавага адпачынку дзяцей дазваляе рэкламаваць кнігу і бібліятэку, пашыраць магчымасці цікавага і карыснага баўлення вольнага летняга часу дзяцей. Далей..

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева рэалізуе маштабны грамадзянскапатрыятычны праект “Няхай памятаюць жывыя, няхай ведаюць нашчадкі”. У яго ўцягнуты тысячы жыхароў рэгіёна і гарадоў-пабрацімаў. Далей..

Сапраўдным сэрцам асветніцтва стала Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка. За працяглы час існавання ўстановы змяніліся тэхналогіі, формы працы. Ранейшымі засталіся высакародныя мэты кніжніцы — рабіць веды даступнымі для кожнага, служыць духоўнаму росту людзей. Далей..

Адна з найстарэйшых публічных бібліятэк Беларусі — Цэнтральная бібліятэка імя А. С. Пушкіна ў Оршы — адзначае адразу два юбілеі: 125-годдзе свайго заснавання і 225-годдзе з дня нараджэння вялікага рускага паэта. Далей..
Веданне гісторыі свайго краю дапамагае лепш спазнаць уласныя карані, дакрануцца да вытокаў, захаваць цесную появязь з продкамі. На сённяшні дзень краязнаўча-пошукавая дзейнасць з’яўляецца надзвычай важнай і актуальнай. Да яе далучаецца і дзеці, і моладзь, і людзі старэйшага веку. Для знаёмства астраўчан і жыхароў горада з гістарычнай спадчынай свайго краю ў Астравецкай раённай бібліятэцы быў арганізаваны круглы стол “Культурныя правы і культурная разнастайнасць Беларусі”. Далей..

Штогод Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прызначае гранты кіраўнікам і спецыялістам арганізацый у сферы навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і моладзевай палітыкі. Гэта людзі, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё сваёй галіны. Сярод іх — Ірына Мазоль, галоўны бібліятэкар групы па арганізацыі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій дзіцячага аддзела Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага. Далей..

Суседства слоў “вайна” і “жанчына” заўсёды ўспрымалася як ненатуральна-злачыннае. Тым не менш дзяўчаты і кабеты спаўна зведалі выпрабаванні Вялікай Айчыннай: ваявалі побач з мужчынамі, працавалі ў тыле, змагаліся з ворагам на акупаванай тэрыторыі, зберагалі дзяцей, адраджалі выпаленую зямлю. Нашы сучасніцы, да якіх далятае толькі рэха ліхалецця, сёння абараняюць праўду і памяць пра мінулае. Пра водгулле вайны ў біяграфіі беларусак розных пакаленняў распавяла заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аліна Грышкевіч — аўтар кнігі “Лёсы жанчын — лёс адзінай Беларусі”. Далей..

Гэты чалавек стаіць у адным шэрагу з Міцкевічам, Чачотам, Адынцом і Занам. Усё часцей творцу згадваюць у СМІ і падчас культурных мерапрыемстваў. Ушаноўваюць памяць паэта і ў родных яму мясцінах. Але ў жыццяпісе Юліяна Корсака застаецца яшчэ шмат недакладнасцей. Галоўныя з іх нам удалося нарэшце выправіць. Далей..

8 чэрвеня ў рамках XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага запрашае на VІІІ Абласны фестываль кнігі "Гарадзенскі ЛітФэст". Далей..

Ад падзей Вялікай Айчыннай вайны нас аддзяляюць дзесяцігоддзі. Аб ваенных эпізодах мы можам даведацца толькі з дакументальных фільмаў. Яшчэ адным спосабам наблізіць тыя падзеі з’яўляецца кніга. 9 мая Астравецкая раённая бібліятэка запрасіла жыхароў і гасцей горада на бібліятэчную інтэрактыўную пляцоўку “Была вясна – вясна Перамогі”, якая была арганізавана ў лесапаркавай зоне. Далей..

Пад такім дэвізам дзейнічаюць супрацоўнікі Мастоўскай раённай бібліятэкі. Іх крэда не прыгожая дэкларацыя: за словам — справа ды ўзнагароды, заваяваныя ў розных конкурсах. І вядома ж, паказчыкі выканання Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”. Летась колькасць наведванняў публічных бібліятэк на 1000 чалавек насельніцтва раёна пры плане 59 фактычна склала 91. Гадавы паказчык па пазабюджэтных даходах перавыкананы на 15 %. Далей..

Актуальнай формай нестацыянарнага абслугоўвання жыхароў сельскай мясцовасці з’яўляецца бібліёбус. Важным напрамкам у рабоце яго – гэта правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў для розных груп чытачоў. Свабодная вулічная абстаноўка, жывыя стасункі, магчымасць задаваць пытанні, удзельнічаць у абмеркаванні — усё гэта адыгрывае станоўчую ролю і патрэбу ў штодзённым жыцці вяскоўцаў. Далей..

Святы, сустрэчы, выставы — часам здаецца, што бібліятэкары працуюць без перапынкаў. І робяць гэта з натхненнем і задавальненнем! Інакш як растлумачыць неверагодную колькасць паведамленняў ад руплівіц кніжных скарбніц? Рэдакцыйная пошта напоўнена лістамі з розных куткоў краіны. Далей..

Ведаць свае правы павінен кожны грамадзянін. Зусім нядаўна распачаў сваю дзейнасць новы сумесны праект “Права для ўсіх” Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Астравецкага раёна з аддзелам аховы правапарадку і прафілактыкі Астравецкага раённага аддзела ўнутраных спраў і аддзелам адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, накіраваны на тлумачэнне заканадаўства. Далей..

Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага адзначае векавы юбілей. Аб мінулым і сучаснасці адной з найстарэйшых кніжных скарбніц сталіцы мы пагаварылі з намеснікам дырэктара Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Аленай Чарняўскай. Далей..