Першая / Аўтар – СВІРЫН Ілья

Фотамагія звыклага

Апублiкавана: 30 сакавiка 2026 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск Мастыхін

Выстава “Наталля Дораш: фотамагія” праходзіць у галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Далей..

Эфектныя пошукі персанальнай утопіі

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь працягвае радаваць публіку маштабнымі і змястоўнымі выставачнымі праектамі. Чарговым быў праект “Вечнае зялёнае”. Далей..

Казкі мастака-самурая

Мастацтвазнаўцы кажуць: так, як Уладзімір Шапо, не малюе ніхто... Далей..

Жывапіс, які пахне нафтай

Апублiкавана: 23 студзеня 2026 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск Вернісаж

Малады мастак Кірыл Міхаленка прыцягнуў да сябе ўвагу СМІ, яшчэ не зладзіўшы ніводнай персанальнай выставы. Справа ў тым, што ён малюе… нафтай. Далей..

Далягляды мэтраў і пачаткоўцаў

Выстава “Перасячэнне гарызонтаў”, якая працуе ў галерэі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. Глебава, стымулюе маладняк менавіта на такое стаўленне да творчасці. Далей..

Таямніцы старадаўніх распяццяў і абразоў

Апублiкавана: 13 снежня 2025 Стужка Музеі Мінск Музейная прастора

Музейны супрацоўнік наўрад ці асацыюецца з вобразамі Шэрлака Холмса або Эркюля Пуаро. Аднак для ўласцівых дэтэктывам метадаў і ў музеі знаходзіцца прымяненне — для запаўнення шматлікіх лакун нашай гісторыі. Далей..

Пуцёўка ў скарбніцу досведу

Апублiкавана: 12 лiстапада 2025 Стужка Музеі не указан Падзеі

Служба рэстаўрацыі музейных каштоўнасцей Дзяржаўнага Рускага музея — адна з самых аўтарытэтных у Расіі. Магчымасць пачарпнуць з гэтай скарбніцы займелі маладыя рэстаўратары з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Далей..

Як працуе памяць? І пры чым тут лыжы?

Апублiкавана: 22 кастрычнiка 2025 Стужка не указан Мінск Музейная прастора

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь прапанаваў публіцы цалкам новы і арыгінальны праект. Далей..

Позірк класіка на парозе вечнасці

Апублiкавана: 27 жнiўня 2025 Стужка Музеі Мінск Вернісаж

Супрацоўнікі Дзяржаўнага музея Якуба Коласа наважыліся закрануць далікатную і складаную тэму – як выглядаў геній перад абліччам смерці. Далей..

Падземны лаз да новага музея

"Цяпер галоўная задача — стварыць усе ўмовы для захавання гэтых каштоўных знаходак ад згубнага для іх атмасфернага ўздзеяння". У Заслаўі археолагі раскрылі лаз. Далей..

Шур­па­тасць па­лат­на, не­па­ду­лад­ная алга­рыт­мам

Жывапіс памірае так доўга, што дай Бог кожнаму столькі пражыць. Спярша многія прадракалі: карціна не вытрымае канкурэнцыі з фатаграфіяй! Потым (недзе праз стагоддзе) маляванне абвясцілі анахранізмам прасунутыя мастакіканцэптуалісты са сваімі аб’ектамі ды інсталяцыямі… “Пацыент” жа ўвесь гэты час заставаўся не проста “хутчэй жывым, ніж мёртвым”, але і адчуваў сябе ў добрым гуморы, меў зайздросны апетыт і нярэдка дзёрзка кпіў са сваіх магільшчыкаў. Далей..

Прастора для зносінаў. У тым ліку і з самім сабою

Апублiкавана: 10 чэрвеня 2025 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск Вернісаж

Выстава “Парушаючы цішыню”, што працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прысвечана асобаснаму, чалавечаму аспекту сувязі ў самых розных яе праявах — паміж людзьмі, з сабою, з радзімай, з продкамі, з рэчаіснасцю, з Богам… Што важна, гэтыя вечныя тэмы раскрываюцца на канкрэтным матэрыяле, узятым з жыцця — або яго адчування — аўтараў. Далей..

Яго неба — беларускае

Партрэт і пейзаж — жанры розныя. Гэта ведае кожны шкаляр. Аднак бываюць рэдкія выпадкі, калі краявіды, зафіксаваныя пэндзлем мастака, адпавядаюць галоўнаму крытэрыю партрэта — здольнасці перадаваць самыя выразныя рысы характару. Далей..

Уратаваныя краскі з валізкі

Дзівосныя сюжэты, яркія колеры, гірлянды кветак… Але адваротны бок візуальнай ідыліі — незайздросны лёс мастака, тулягі і аўтсайдара. Гэта характэрныя штрыхі жыццярысу аўтараў маляванак — скажам, Язэпа Драздовіча і Алены Кіш. Распісныя дываны даўно асацыююцца з гэтымі двума імёнамі. Але неўзабаве да іх можа далучыцца і трэцяе... Далей..

Цяжкая гіра, прывязаная да касы

Апублiкавана: 11 красавiка 2025 Стужка Музеі Мінск Вернісаж

Карціны, скульптуры, фатаграфіі, інтэрактыўныя зоны… Выстава “Мода. Паміж прыгажосцю і прымусам”, што працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, не пра стыль, а пра жыццё, пра ўсё, што акружае нас. Для кагосьці гэта падасца выклікам і штуршком перагледзець сваё стаўленне да звыклых рэчаў, а для некаторых — складаным мастацтвам. У кожным выпадку… Далей..

Назіральнік за выпадковасцю

Апублiкавана: 22 сакавiка 2025 Стужка Музеі Мінск Вернісаж

Рэтраспектыва легенды беларускай фатаграфіі Віктара Бутры ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў мае назву “Эфект назіральніка”. Гэты навуковы тэрмін адлюстроўвае цікавую амбівалентнасць: з аднаго боку, назіральнік — той, хто апрыёры не ўмешваецца ў падзеі, з другога — ужо сама яго прысутнасць нейкім чынам на тыя падзеі ўплывае. Менавіта ў статусе назіральніка бачыць сябе аўтар выставы:“Праз пасрэдніцтва фота я збіраю матэрыял для тых, хто можа яго даследаваць”. Каго ён меў на ўвазе ў гэтай загадкавай фармулёўцы? Напэўна, кожнага, хто прыйдзе ў залы НЦСМ, каб пазнаёміцца з творчым наробкам фатографа, які ніколі не імкнуўся браць на сябе шмат увагі. Далей..

Касцёл як скарбніца

Апублiкавана: 04 сакавiка 2025 Стужка Архітэктура Віцебск і воблась

Рэстаўрацыя касцёла Божага Цела ў Нясвіжы доўжыцца ўжо пятнаццаты год — грунтоўна, без лішняй спешкі і... вынікова. Не так даўно адбылося сенсацыйнае адкрыццё і раскрыццё сценапісу на фасадзе — і вось ужо вежа-званіца займела новы дах. Прычым кожны этап прац, якія стабільна фінансуюцца з дзяржбюджэту, адкрывае новыя цікавыя сюжэты, звязаныя з гэтым, здавалася б, вядомым усім помнікам. Далей..

Ад­ва­рот­ны пе­ра­клад з мо­вы шкла

Апублiкавана: 13 лютага 2025 Стужка Народная творчасць Мінск Вернісаж

Творы са шкла часта адносяць да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Аднак ёсць аўтары, якія імкнуцца тую “завядзёнку” парушыць. Яны кажуць: гэты матэрыял здатны на большае, ніж проста ўпрыгожваць нашу рэчаіснасць, напаўняючы яе каляровымі водблескамі. Далей..

Крытэрыі поспеху ў лабірынтах фарбаў і ліній

Апублiкавана: 30 студзеня 2025 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск Тэма

Падводзячы вынікі 2024-га, многія ўдзельнікі арт-працэсу згадвалі Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва. Па-першае, яе ўручэнне адбываецца раз на тры гады – што надае падзеі значнасці. А па-другое, з’явілася выдатная традыцыя: у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва прайшлі персаналкі чатырох лаўрэатаў. Таму на пачатку 2025-га варта перагартаць натхняльныя старонкі каталога пераможцаў прэміі. Далей..

Драўляны рэлікт: варыянты “перазагрузкі”

Апублiкавана: 04 студзеня 2025 Стужка Музеі Мінск

Прыватны сектар у Мінску няўхільна саступае месца сучаснай забудове. І сёння складана паверыць, што яшчэ гадоў сто таму “тыповы горад” быў драўляным. Яго рэліктавы ўчастак — Паўночны завулак — мае статус гісторыкакультурнай каштоўнасці. Далей..

Дру­гое жыц­цё Ва­ло­жын­скай ешы­вы

Апублiкавана: 26 снежня 2024 Стужка Музеі Мiнская вобласць

Сёлетнія абласныя “Дажынкі” на Міншчыне адзначыліся падзеяй, вартай не толькі пераймання, але і ўзвядзення ў ранг новых традыцый старадаўняга свята. У Валожыне з’явіўся музейны аб’ект, здольны ўразіць і здзівіць любога. А горад атрымаў новую прыгожую і ўтульную мясціну — і новую культурную пляцоўку. Далей..

Саламянае сонца дажджу не баіцца

Апублiкавана: 15 лiстапада 2024 Стужка Музеі Мiнская вобласць

Заслаўе пачынае рыхтавацца да запланаваных налета абласных “Дажынак”. А гэтай восенню там прайшло свята куды больш камернае, але падобнай тэматыкі. Ужо яго назва — “Саламяны санцакруг” — нібы адсылае да каляндарнага цыкла, які вымяраў жыццё нашых продкаў. “Музейны фэст восеньскага сонца, маляванага неба, саломапляцення, радасці свежага хлеба і местачковых палеткаў”, — акрэсліваюць ідэю “Санцакруга” завадатары. Далей..

У вачах Хрыста — душа мастака

Апублiкавана: 29 кастрычнiка 2024 Стужка Музеі Мінск Вернісаж

Пра веткаўскі культурны феномен даўно напісаны важкія манаграфіі. Аднак набыткі маленькага гарадка — невычэрпная крыніца. Пра тое сведчыць чарговая “гасцявая” выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі. У Ветцы і Гомелі экспазіцыя ўжо дэманстравалася, а вось для мінчукоў гэты праект новы. Прысвечаны ён толькі аднаму іконаграфічнаму сюжэту — Спасу Нерукатворнаму. Далей..

Абаяльны авангардызм Захара Кудзіна

Апублiкавана: 14 кастрычнiка 2024 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск Вернісаж

Гэты мастак трагічна сышоў ад нас амаль пяць гадоў таму. І хаця Захару Кудзіну было ўсяго 33, след па сабе ён пакінуў заўважны. Далей..

Палеская готыка ў чаканні росквіту

Апублiкавана: 17 верасня 2024 Стужка Архітэктура Мінск Спадчына

Яшчэ колькі гадоў таму лёс капліцы- пахавальні Ажэшкаў у вёсцы Закозель выклікаў не абы-якую трывогу. Камерны шэдэўр неаготыкі раставаў літаральна на вачах. Сёння турбавацца пра “палескі Нотр-Дам” ужо не выпадае, бо ён у надзейных руках рэстаўратараў. Далей..

Іко­наг­ра­фіч­ны квэст з ру­сал­кай, быком і папугаем

Апублiкавана: 11 верасня 2024 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск Мастыхін

Беларускі іканапіс і шляхецкія партрэты дэманструюцца ў залах Нацыянальнага мастацкага музея далёка не ўпершыню.Аднак гэтым разам акцэнт зроблены не на эстэтычным боку твораў (хаця няма сумневу, што гледачоў ён таксама ўразіць), а на семантычным — на тых сэнсах, якія былі зашыфраваны аўтарамі. Далей..

Памяць як трава, што зноў прарастае

Апублiкавана: 15 жнiўня 2024 Стужка Музеі Мінск 80 мірных гадоў

28 ліпеня 1944-га войскі 1-га Беларускага фронту штурмам узялі Брэст і выбілі часці СС з мястэчка Высокае. Так 80 гадоў таму завяршылася вызваленне цяперашняй тэрыторыі Беларусі. Гэтая падзея вызначыла лёс і далейшае жыццё нашай нацыі. І ці ж выпадае здзіўляцца, што на доўгія гады вайна стала адной з галоўных тэм для беларускага мастацтва? На гэтую тэму сказана ўжо шмат — і гаворыцца сёння. Ды выстава “Зямля крывавіць гісторыяй”, падрыхтаваная Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, вылучаецца сярод многіх іншых, прымеркаваных да памятнай даты. Далей..

Замак у горадзе сямі крыніц. Перспектывы для Навагрудка

Уваход на замчышча Навагрудка сёння закрыты: там вядуцца аднаўленчыя працы. Каб даведацца, як будуць выглядаць ці не самыя знакамітыя руіны Беларусі (спойлер: зусім не так, як цяпер), дадзім слова навуковаму кіраўніку рэстаўрацыі Андрэю Карпуку. Далей..

Апаленыя лёсы, увасобленыя ў фарбах

Тэма Вялікай Айчыннай вайны вось ужо каторае дзесяцігоддзе з’яўляецца для беларускага выяўленчага мастацтва асабліва важнай — што парадзіла мноства шэдэўраў, якія назаўсёды ўрэзаліся ў памяць гледачу. Аднак на выставе “Голас ваеннага пакалення”, якая працуе ў сталічным Палацы мастацтва, культавыя работы Волкава, Савіцкага, Грамыкі ў чарговы раз не пабачыш. Тут прадстаўленыя пераважна тыя аўтары, чые імёны “не на слыху”, а карціны не пазнаюцца з першага позірку. Але ж ліхалецце пакінула адчувальны след не толькі ў іх творчых біяграфіях… Далей..

Мастак, які ўмеў маляваць паміж літар

Апублiкавана: 25 чэрвеня 2024 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Сёлета легендарнаму графіку Васілю Шаранговічу споўнілася б 85. На жаль, народны мастак Беларусі не перасягнуў гэты юбілей. Ды, як вынікае з прымаўкі,мастацтва куды больш даўгавечнае за зямное жыццё. Пацвярджэнне таму — выставы, якія адкрыліся да ўгодкаў аўтара:“Асоба. Мастак. Настаўнік” у Нацыянальным мастацкім музеі і“Сны аб Беларусі” ў галерэі“Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі. Далей..

12