
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі адкрыў 32-і сезон, названы “Сезон скарбаў”, нядаўняй прэм’ерай. Гэта “Карней” паводле твораў Уладзіміра Караткевіча. Далей..

Пачатак верасня ў горадзе над Бугам праходзіць пад знакам XXVII Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая вежа”. Вядома, рыхтуюцца да яго ўвесь год, а апошнія арганізацыйныя штрыхі ўносяць напярэдадні ўлетку. Але сёлета тут адбылася яшчэ адна вельмі важная падзея, звязаная з планамі і пашырэннем інтэрнацыянальнага супрацоўніцтва. Далей..

Трупа класічнага балета Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра завяршыла вялікія гастролі ў Кітаі. Яны былі адноўлены пасля трохгадовага перапынку, выкліканага супрацькавіднымі абмежаваннямі. Далей..

Маладзёжны тэатр эстрады толькі ў сярэдзіне верасня распачне сезон. Але і ў перапынку паміж папярэднім і новым артысты запатрабаваныя: яны і ў Мінску на адкрытых пляцоўках працавалі, і на культурна-спартыўным фестывалі “Вытокі. Крок да Алімпа” ў Касцюковічах паказалі 19 жніўня прэм’ерны мюзікл “Брыялін”. Далей..

У Аляксандраўскім скверы прайшоў квэст-канцэрт "Пасвячэнне ў творцы". Далей..

Адзначаючы 135-годдзе, Магілёўскі драматычны тэатр у канцы сезона аднавіў вельмі прыгожа аформленую камедыю “Рамантыкі” — з шыкоўнымі льнянымі строямі. А ўвесну рэпертуар калектыву папоўніўся незвычайным спектаклем “Соня”. Далей..

Заканчэнне сезона ТЮГ адзначыў прэм’ерай. Гэта сумесная з тэатрам “ТрыТфармаТ” праца — “Майстар і Маргарыта”. Далей..

“Фаўст” І. Гётэ — класіка, што будзе чытацца і перачытвацца вечна. Гэтым разам паэму ўвасобілі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага — пад назвай “Фаўст. Здзелка з д’яблам”. Далей..

У ліпені Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прэзентаваў прэм’еру для дзяцей — “Казку аб мёртвай царэўне”. Але і закрыўшы сезон, артысты працягваюць радаваць прыхільнікаў — не спектаклямі, дык канцэртамі. Не ў зале, дык на адкрытым паветры. Далей..

У канцы сезона ў Новым драматычным тэатры з’явіліся “Прымакі”. І назіральнікі за тым, як суседзі сваімі жонкамі памяняліся ды пайшлі ў прымы, ёсць цяпер не толькі ў глядзельнай зале, але і на сцэне. Дык хто каго “перагледзіць”? Далей..

Узяўшы курс на падлеткаў і ўвасабляючы адзін за адным творы школьнай праграмы, Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача не забываецца і пра зусім маленькіх: “Не Вожык” пазначаны ўзроставым цэнзам 0+. Далей..

Зрабіць гэта цяпер прасцей: дастаткова дачакацца пачатку новага сезона і прыдбаць квіток на аднайменны спектакль Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. “Мільянерка” паводле Шоу дапаможа! Далей..

Да Дня Незалежнасці і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр падрыхтаваў прыпавесць “Барані мяне, любая”, прэм’ера якой адбылася 5 ліпеня. Наша размова — з маладым рэжысёрам-пастаноўшчыкам патрыятычнага спектакля Валерыяй Чыгілейчык. Далей..

Пра існаванне ў Мінску Камернага драматычнага тэатра я дазнаўся, толькі калі атрымаў прапанову яго наведаць. Нагода — прэм’ера спектакля “Ехай!”. Імя драматурга Ніны Садур на афішы таксама мне ні аб чым не гаварыла. Ну не тэатрал, што тут зробіш! А творчасць Ніны Садур, між тым, як пасля высветліў, пазіцыянуецца як “не для водаправодчыкаў”. І вось мы ў тэатры… Далей..

Эстэтыка абсурду, знаёмая заходняму мастацтву амаль стагоддзе, застаецца спецыфічнай для нашага культурнага асяроддзя, штораз быццам гаворачы: “Вось я і прыйшла!” Да яе візіту ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі падрыхтаваліся грунтоўна, папярэдне настроіўшы і артыстаў, і гледачоў. Далей..

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага пакажа свае спектаклі ў Расіі з 26 чэрвеня па 2 ліпеня. Далей..

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на семінар-трэнінг псіхалагічнага тэатра "Лютэя". Далей..

У рэпертуары Тэатра-студыі кінаакцёра з’явілася яшчэ адна “Аліса” — тая, што “ў Краіне цудаў”.“У Залюстроўі” — ужо была. І трымалася там шмат гадоў запар. Далей..

Нягледзячы на багацце забаў, якія даюць нам сучасныя тэхналогіі, людзі ўсё яшчэ сутыкаюцца з няздольнасцю сябе заняць, з бяссіллем і адсутнасцю цікавасці да жыцця — з нудой. У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры гэтае пачуццё паспрабавалі прэпараваць, раскласці на складнікі. Ці атрымалася? Далей..

Святкаваць — дык з прэм’ерамі! Літаральна тыдзень таму наш Вялікі тэатр адзначыў 90-годдзе, а 6—7 чэрвеня тут прэзентуюць новую пастаноўку — оперу “Севільскі цырульнік”, 8-га ж пачнецца фестываль “Балетнае лета ў Вялікім”. Далей..

Юбілейны ХV Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, што сабраў 10 творчых калектываў з Беларусі і Расіі, завяршыўся ў Гомелі 21 мая. Гран-пры застаўся ў гаспадароў: найлепшым спектаклем прызнаны “Маленькія трагедыі. Пушкін” Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Далей..

Пастаноўку "Севільскі цырульнік" пакажуць у Вялікім тэатры Беларусі. Пастановачную групу ўзначальвае італьянскі рэжысёр Альда Тарабэла. Дырыжорам-пастаноўшчыкам выступае Уладзімір Авадок, хормайстар-пастаноўшчык спектакля – народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч. Далей..

Марафон дыялогавых пляцовак “Разам з мастацтвам”, які Маладзёжны тэатр эстрады ладзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры, 22 мая завітаў у Рэчыцкую дзіцячую школу мастацтваў Гомельскай вобласці. На гэты раз да артыстаў далучыўся карэспандэнт “К”, каб з месца падзеі перадаць непаўторную атмасферу новага фармату работы беларускіх майстроў сцэны. Далей..

У Смаргоні прайшоў традыцыйны адкрыты рэгіянальны фестываль "Чароўны свет батлейкі". У гэтым годзе удзел прынялі восем калектываў з розных куткоў Беларусі: Гродна, Ліды, Магілёва, Лагойска, Смаргоні і Залесся. У якасці журы былі запрошаны акцёры Мінскага абласнога тэатра лялек і Мінскага абласнога драматычнага тэатра. Далей..

У якім узросце людзі перастаюць мець патрэбу ў казцы? Льюіс Кэрал, напрыклад, лічыў, што чалавек, толькі становячыся дарослым, можа зноў спазнаць яе хараство. Не ведаю, ці засталася я дзіцём, ці, наадварот, пасталела, аднак мюзікл "Джэйн Эйр" у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры даў зразумець: казка патрэбная мне, як кісларод. Далей..

16 мая завяршыўся Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога”. Дыпломы ўдзельнікаў атрымалі ўсе восем тэатраў, што паказалі свае спектаклі. Пераможцаў не вылучалі, і ў гэтым быў свой разлік. Бо для кожнага творчага калектыву зварот да ваеннай тэмы быў афарбаваны шчырымі пачуццямі, балючымі ранамі: цяжка знайсці сям’ю, якая б не пацярпела ў тыя часы. Далей..

Узорны тэатр "Какос" Палаца культуры горада Ліды яскрава адзначыў 30-гадовы юбілей. Далей..

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ўзяўся за Шэкспіра. Данііл Філіповіч, вядомы імкненнем да сучаснай тэатральнай эстэтыкі, паставіў “Рамэа і Джульету”. У гледачоў з’явілася цудоўная магчымасць не толькі нанова перажыць легендарную гісторыю кахання і смерці юных герояў, але і параўнаць цяперашняе сцэнічнае прачытанне з ранейшымі. Далей..

Сучасны глядач не так часта ходзіць у тэатр па забаўкі.Для падобных мэт у чалавека ёсць YouTube або Netflix. Зрабіць намаганне: загадзя купіць білет, выбрацца з кватэры, некалькі гадзін сядзець на адным месцы, не зазіраючы ў тэлефон, — на гэтыя ахвяры адважваюцца дзеля пошуку духоўнага пажытку. Ці ўсюды такі можна знайсці? Зазірнём у Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Далей..

Рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага папоўніўся двума знакавымі спектаклямі паводле рускай класікі. Гэта “Ідыёт” Ф. Дастаеўскага, прэм’ера якога была прымеркаваная да дня народзінаў пісьменніка, і “Оpus 40. Беспасажніца” А. Астроўскага — акурат да 200-гадовага юбілею драматурга. Далей..