Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў сумесна з галерэяй FARBA прэзентаваў выставачны праект “Сны аб Японіі”. Экспазіцыя прапануе пазнаёміцца з унікальнай гісторыяй і багатай спадчынай, зазірнуць у свет мастацтва і культуры Краіны ўзыходзячага сонца, а таксама атрымаць асалоду ад шэдэўраў у стылі ўкіё-э, назва якога перакладаецца з японскай як “карціны зменлівага свету”. Далей..
Гісторыя пачалася некалькі гадоў таму, калі мінчук Канстанцін Хурс набыў на Пастаўшчыне хату, што планаваў выкарыстоўваць як лецішча, — з гэтых мясцін паходзіць яго жонка. Часта праязджаючы праз вёску Каралінова, сям’я звярнула ўвагу на тутэйшую славутасць — сядзібны дом, які хаця і быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, але знаходзіўся ў аварыйным стане. Далей..
Гэтая алюзія на Скарынавы словы дакладна перадае пастулат, якога трымаюцца ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава. Ведаць, помніць і зберагаць набыткі мінулага. Аб гэтым расказвае выставачны праект “Глеба”, што адкрыўся днямі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Экспазіцыя завяршае шырокае святкаванне 75-годдзя каледжа. Далей..
30 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава графічных твораў Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва “Нараджэнне творчасці” са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і калекцыі сям’і мастака. Далей..
Дзіцячыя летуценні з часам ператвараюцца ў рэальнасць, а здольнасці ды ўпартая праца прыводзяць да высокіх вынікаў. У 25 гадоў ураджэнка Мазыра Анастасія Чадзій стала членам Беларускага саюза мастакоў, адкрыла ўласную арт-студыю і паўдзельнічала ў больш чым 40 экспазіцыях.Дзяўчына працягвае раскрываць новыя грані свайго таленту і пастаянна эксперыментуе з матэрыяламі для работ. Наша гераіня падзялілася з карэспандэнтам “К” думкамі аб ролі творцы ў сучас ным свеце, пошуках натхнення і значнасці навучання людзей Мастацтву. Далей..
У галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца персанальная выстава "Вобразы Кітая". На выставе пакажуць працы Ян Люцзін, магістранткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..
Віцебскі мастак Дзмітрый Гаралевіч бездакорна стварае і дзівосна-казачныя светы, і рэфлексіўныя палотны, прадыктаваныя рэчаіснасцю і асабістымі душэўнымі парывамі. Адданы жывапісу, толькі гэтым відам мастацтва майстар не абмяжоўваецца. Далей..
У ГЦ "Сталіца" праходзіць юбілейная экспазіцыя выставы "Яе рук справа". На дзясятай па ліку экспазіцыі прадстаўлены карціны медсястры з Брэста Марыны Чысцяковай. Яна вышывае атласнымі стужкамі на льнопалатне. Далей..
Маладая мастачка Марыя Сыракваш па праве магла б заняць месца побач са сталымі калегамі, бо ўжо назапасіла ў партфоліа шэраг персанальных і калектыўных выстаў, узнагароды рэспубліканскіх і міжнародных арт-форумаў. І самае істотнае, да сваіх 22 гадоў ужо намеціла ўласную праграму і выпрацавала ўпэўнены почырк. Далей..
У Нацыянальным мастацкім музеі пачала працаваць выстава жывапісу Хань Юйчэня "Вобразы Кітая". Далей..
З 8 красавіка 2023 г. у Нацыянальным мастацкім музеі пачне працаваць выстава жывапісу Хань Юйчэня "Вобразы Кітая". Далей..
У Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адкрылася выстава жывапісу "Вялікі настаўнік". На выставе, прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння Леаніда Шчамялёва, прадстаўлена творчасць двух вучняў народнага мастака Беларусі: Надзеі Лівенцавай і Уладзіміра Крываблоцкага. Далей..
Убачыў свет сакавіцкі нумар часопіса “Мастацтва”. Як заўсёды, прапануем увазе чытачоў актуальныя падзеі культурна-мастацкага жыцця і звяртаемся да гісторыі. Далей..
У Брэсце адкрылася выстава работ выпускнікоў Віцебскага мастацка-графічнага факультэта "Мы – худграф". Далей..
З 23 па 27 студзеня ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў прайшоў Тыдзень беларускай навукі, падчас якога студэнты змаглі даведацца пра асноўныя даследчыцкія дасягненні alma mater. Больш падрабязна пра навуковы аспект працы ВНУ, міжнароднае супрацоўніцтва, канферэнцыі ды многае іншае распавяла прарэктар па навуковай рабоце БДУКМ Алена Корсакава. Далей..
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставяць выставачны праект "Аляксандр Дзямарын. Адчуваючы сэрцам", прымеркаваны да 85-годдзя з дня нараджэння мастака. Далей..
У Мінску адкрылася выстава "Паэзія кветак" дванаццаці беларускіх мастачак. Экспазіцыя прадстаўлена ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна. Карціны паказваюць усю разнастайнасць прыроднай дасканаласці, прыгажосці і грацыі. Гледачы змогуць акунуцца ў атмасферу душэўнага спакою, гармоніі з навакольным светам і прадчування хуткага прыходу вясновай цеплыні – пары абнаўлення, перараджэння і новых пачынанняў. Далей..
Мастацкі музей імя Паўла Масленікава ў Магілёве арганізаваў экскурсію-лекцыю "Супрэматычная кропка ў беларускім барока" Далей..
Экспазіцыю "Пейзажы alla prima" прэзентавалі ў Наваполацку. Горныя краявіды, архітэктура Віцебска, нацюрморты — амаль 30 работ сталічнай мастачкі Вікторыі Ярковіч упрыгожваюць выставачную залу Музея гісторыі і культуры Наваполацка. Большасць карцін напісана alla prima. Гэта тэхніка жывапісу, якая дазваляе завяршыць палатно яшчэ да высыхання фарбаў, за адзін прысест. Далей..
У Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава ShivaShakti, прысвечаная Індыі. Далей..
У Палацы мастацтваў адкрылася выстава "Спатканне з Бразіліяй". У экспазіцыі прадстаўлены творы жывапісу, графікі, лічбавага мастацтва, арт-аб'екты, інсталяцыі і анімацыі, створаныя беларускімі мастакамі. Далей..
У Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава ShivaShakti, прысвечаная Індыі. Творы графікі і жывапісу нашых суайчыннікаў Андрэя Ярашэвіча і Аляўціны Башкатавай уяўляюць сабой сінтэз ідэй беларускай і індыйскай культур. Карціны Башкатавай заснаваны на ўспамінах пра месцы, якія пакінулі найбольш моцныя ўражанні падчас падарожжа мастачкі па Індыі. Работы Ярашэвіча даследуюць канкрэтныя тэмы. Напрыклад, у серыі “Шахматы” пераасэнсоўваюцца класічныя вобразы настольнай гульні. Па словах самога Андрэя, ён імкнецца максімальна ясна перадаць задуму, першапачаткова закладзеную ў карціну. Для творчасці Аляўціны характэрныя вобразнасць, метафарычнасць і недагаворанасць. Далей..
Назву эсэ я выбраў з першых радкоў вядомага верша Уладзіміра Дубоўкі, бо яна, назва, добра кладзецца на мастацкі вобраз майго героя. Свой кароткі аповед пра выдатнага беларускага жывапісца-пейзажыста і буйнога майстра “эпічнага” нацюрморта, народнага мастака Беларусі Віталя Канстанцінавіча Цвіркі, якому 14 лютага споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння, я хацеў бы пачаць з неверагоднай, амаль дэтэктыўнай гісторыі. Далей..
Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку пакінуў не абы-які след у беларускай гісторыі і літаратуры. Збольшага праз дзівацкія ўчынкі. Але калі б не ён, у Нясвіжы наўрад ці паставілі б адну з першых нацыянальных опер “Агатка, або Прыезд пана” і малаверагодна, што ажыццявілі б маштабны экспазіцыйны праект. Так-так, Пане Каханку можна назваць куратарам першай беларускай гістарычнай выставы, якая адбылася ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Далей..
Выстава сучасных мастакоў "Выпадковае" адкрыецца ў Нясвіжы. Марына Канавалава і Ала Шкарадзёнак пакажуць свае работы ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Выстава не мае адной тэмы ці тэхнікі, яна складаецца з ранапланавых работ, зробленых за апошнія гады. Далей..
“Крылы цыкады”, “ліст архідэі”, “вадзяная лінія”… Усе гэтыя вытанчаныя вобразы — элементы мастацтва, якое набліжае да велічы і таямнічасці дзіўнага Кітая – жывапісу гунбі. Унікальная магчымасць напоўніцца гармоніяй Паднябеснай з’явілася ў Нацыянальнай бібліятэцы. Далей..
Новы выставачны сезон у сталічным Палацы мастацтва пачала экспазіцыя да 95-годдзя Гаўрылы Вашчанкі. І гэта не звычайная “дацкая” рэтраспектыва — знаходкі зробяць нават абазнаныя ў творчасці мэтра. Далей..
У Мінску з 8 па 18 лютага праходзіць мастацкая выстава “Дзівосны Іран”. Праект арганізаваны галерэяй “Універсітэт культуры” сумесна з Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь і прымеркаваны да 44-й гадавіны перамогі Ісламскай рэвалюцыі ва ўсходняй дзяржаве. Далей..
Беларускі саюз мастакоў за апошнія тры гады зладзіў з паўсотні мерапрыемстваў і збаўляць актыўнасць не збіраецца, тым больш надышоў юбілей: сёлета арганізацыі спаўняецца 85. Значыць, гледачам варта чакаць яркіх навінак і большага размаху ад традыцыйных падзей. Далей..