Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Валянціна Іванаўна Кандрацьева — чалавек, вядомы многім сваёй сумленнай, прынцыповай пазіцыяй. Яна стварыла і прывяла да вяршынь майстэрства заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль песні і танца “Медуніца” Магілёўскай абласной філармоніі. У чым сакрэт поспеху і як папулярызаваць народную культуру, мастацкі кіраўнік расказвае ў рубрыцы “Ствараем разам”. Далей..
Мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская ў вызначэнні творчага амплуа скача ад печкі, то-бок ад назвы. "Маладзёжны" — значыцца, ствараць яго павінны маладыя для маладых. Аб гэтым яна заявіла яшчэ чатыры гады таму, толькі стаўшы мастацкім кіраўніком. З тых часоў шмат чаго памянялася. Пра тэатр загаварылі. Тут багата новых пастановак. І ўсе — арыгінальныя, аўтарскія, розных жанраў. Далей..
Сяргей Кавальчык, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, упэўнены: без усёабдымнай дапамогі Міністэрства культуры калектыў не здолеў бы выканаць напружаныя творчыя планы 2022 года. Рэжысёр лічыць, што дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы рэпертуарны тэатр развіваецца як важны грамадскі інстытут. Далей..
У Доме-музеі І з’езду РСДРП адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Сведка часу”, прымеркаванай да важкага юбілею ўстановы. У мерапрыемстве паўдзельнічалі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмы, прадстаўнікі кіраўніцтва Кампартыі Беларусі, іншыя пачэсныя госці. Далей..