
Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі займае асаблівае месца сярод музычных школ і ліцэяў Беларусі. Гэта айчынны флагман падрыхтоўкі высокапрафесійных маладых музыкантаў, які на працягу многіх гадоў захоўвае высокі творчы статус і бездакорную рэпутацыю “гадавальніка” будучай музычнай эліты. Пра асаблівасці адбору, навучання і перспектывы выпускнікоў карэспандэнту “К” распавяла дырэктар установы Наталля Кароціна. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь новы кіраўнік. Ім стала Ганна Конанава, у творчым асяроддзі вядомая як мастак, прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, яркі прадстаўнік сучаснага пакалення топ-менеджараў у сферы культуры. Ужо ў іпастасі генеральнага дырэктара Ганна Уладзіміраўна адказала на пытанні газеты “Культура”. Далей..

Валянцін Паўлавіч Занковіч — адзін з самых знакамітых беларускіх скульптараў. Але ва ўсіх даведніках і энцыклапедыях яго называюць архітэктарам.Справа ў тым, што статуя, як правіла, месціцца на пастаменце. А гэта ўжо архітэктурнае збудаванне. З адпаведнымі чарцяжамі, інжынернымі разлікамі, падмуркам і… бюракратыяй. Далей..

Пра існаванне ў Мінску Камернага драматычнага тэатра я дазнаўся, толькі калі атрымаў прапанову яго наведаць. Нагода — прэм’ера спектакля “Ехай!”. Імя драматурга Ніны Садур на афішы таксама мне ні аб чым не гаварыла. Ну не тэатрал, што тут зробіш! А творчасць Ніны Садур, між тым, як пасля высветліў, пазіцыянуецца як “не для водаправодчыкаў”. І вось мы ў тэатры… Далей..

Галіна Куліцкая - намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў Гомельскай вобласці. Сюды прыйшла працаваць маладым спецыялістам пасля заканчэння эстраднага аддзялення БДУКМ у 2005 годзе. Якраз тады і была створана рэчыцкая ўстанова -- шляхам рэарганізацыі і аб’яднання мясцовых музычнай і мастацкай школ. ДШМ атрымала ў падарунак ад горада новы цудоўны дом на цэнтральнай плошчы. Так пачаўся працоўны шлях Галіны Уладзіміраўны: разам са старэйшымі калегамі яна адмывала памяшканні пасля будоўлі. Рыхтавала школу да ўрачыстага адкрыцця… Далей..

Валерыя Курловіч — лаўрэат І ступені прэстыжнага конкурсу Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных. У красавіку таленавітая дзяўчына з Беларусі стала лепшай у намінацыі “Дырыжыраванне аркестрам духавых інструментаў” сярод студэнтаў вышэйшых прафесійных навучальных устаноў з усёй Расіі. Валерыя вучыцца на чацвёртым курсе Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Яе асноўная спецыяльнасць — віяланчэль, а дырыжыраванне — уласная ініцыятыва, падтрыманая настаўнікамі. Пра шлях да поспеху, ролю выбітных педагогаў і запаветную мару — у размове з нашай гераіняй. Далей..

Барысаў старэйшы за Маскву роўна на 45 гадоў. А за Берлін – аж на 98! І за Мінск маладзейшы толькі на 35. Здавалася б, пры такіх зыходных тут павінна быць турыстычная Мекка… Далей..

У Беларусі нямала цудоўных гарадоў, але нямногія з іх маглі б пазмагацца за ганаровы статус неафіцыйнага пакуль горада-музея. Па суб'ектыўным меркаванні аўтара, такі ўнікальны горад у нас усяго адзін. І гэта Гродна. Менавіта тут захаваліся адзіныя ў нашай краіне каралеўскі замак і палац. А яшчэ гэта адзіны на сёння беларускі горад, які меў афіцыйны статус сталіцы Рэчы Паспалітай — уніі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Нагадаю, што ў той трохсотгадовай польска-беларускай дзяржаве былі чатыры сталіцы: Кракаў, Варшава, Вільня і Горадня. Менавіта ў гэтых гарадах праходзілі пасяджэнні парламента — кароннага сейма. Далей..

У наступным годзе Бялынічы стануць пятнаццатай культурнай сталіцай Беларусі. Для гэтага ёсць усе неабходныя перадумовы. Далей..

Неўзабаве Маладзечна зноў стане эпіцэнтрам культурнага жыцця краіны: 9 чэрвеня стартуе XXII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Нягледзячы на парадкавы нумар, гэтая падзея — юбілейная, бо нарадзіўся форум роўна 30 гадоў таму. Далей..

Марафон дыялогавых пляцовак “Разам з мастацтвам”, які ўзрушыў творчую моладзь вясной, працягнецца і летам. Далей..

Марафон дыялогавых пляцовак “Разам з мастацтвам”, які Маладзёжны тэатр эстрады ладзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры, 22 мая завітаў у Рэчыцкую дзіцячую школу мастацтваў Гомельскай вобласці. На гэты раз да артыстаў далучыўся карэспандэнт “К”, каб з месца падзеі перадаць непаўторную атмасферу новага фармату работы беларускіх майстроў сцэны. Далей..

Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы сёлета святкуе трыццацігоддзе. І чвэрць стагоддзя ім кіруе дырыжор Аляксандр Сасноўскі. Яго крэда — пастаянства, вернасць справе. Менавіта гэтыя якасці даюць найлепшы вынік, лічыць наш суразмоўца. Далей..

Па выніках працы ў 2022 годзе на рэспубліканскую Дошку гонару на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску занесены 64 найлепшыя працоўныя калектывы краіны. У сферы культуры гэта адмыслоўцы Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Кіраўнікі гэтых устаноў культуры пракаментавалі высокія дасягненні і расказалі, дзякуючы чаму здолелі дамагчыся поспеху. Далей..

Заслужаны артыст Беларусі, вядучы акцёр Нацыянальнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, а яшчэ пазнавальная асоба з тэлевізара, чалавек з выразнай грамадзянскай пазіцыяй — сёння “ствараем разам” з Русланам Чарнецкім. Далей..

Напярэдадні Свята працы ў Мінску адкрылася абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару. На яе занесены 64 пераможцы спаборніцтва ў 2022 годзе. Найлепшымі ў сферы культуры сталі калектывы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”. Далей..

Вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” ў 2022 годзе і задачы на 2023-і абмяркоўваліся на чарговым пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры 27 красавіка. Адкрываючы мерапрыемства, міністр Анатолій Маркевіч адзначыў, што падчас выканання дзяржпраграмы “Культура Беларусі” на 2021—2025 гады выявілася патрэба ў карэкціроўцы дакумента. Неабходныя захады былі зроблены. У прыватнасці, павялічаны агульны аб’ём выдаткаў на ажыццяўленне дзяржпраграмы, перагледжаны пералік аб’ектаў для рэканструкцыі і рамонту. Толькі ў 2022-м фінансаванне дзяржпраграмы ўзрасло на 100,8 млн рублёў. Далей..

Першы намеснік міністра культуры Беларусі Валерый Грамада і міністр культуры Татарстана Ірада Аюпава падпісалі дарожную карту па супрацоўніцтве ў сферы культуры. Цырымонія адбылася 12 красавіка ў Мінску ў межах пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Татарстана. Далей..

Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Валянціна Іванаўна Кандрацьева — чалавек, вядомы многім сваёй сумленнай, прынцыповай пазіцыяй. Яна стварыла і прывяла да вяршынь майстэрства заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль песні і танца “Медуніца” Магілёўскай абласной філармоніі. У чым сакрэт поспеху і як папулярызаваць народную культуру, мастацкі кіраўнік расказвае ў рубрыцы “Ствараем разам”. Далей..

Мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская ў вызначэнні творчага амплуа скача ад печкі, то-бок ад назвы. "Маладзёжны" — значыцца, ствараць яго павінны маладыя для маладых. Аб гэтым яна заявіла яшчэ чатыры гады таму, толькі стаўшы мастацкім кіраўніком. З тых часоў шмат чаго памянялася. Пра тэатр загаварылі. Тут багата новых пастановак. І ўсе — арыгінальныя, аўтарскія, розных жанраў. Далей..

Сяргей Кавальчык, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, упэўнены: без усёабдымнай дапамогі Міністэрства культуры калектыў не здолеў бы выканаць напружаныя творчыя планы 2022 года. Рэжысёр лічыць, што дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы рэпертуарны тэатр развіваецца як важны грамадскі інстытут. Далей..

У Доме-музеі І з’езду РСДРП адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Сведка часу”, прымеркаванай да важкага юбілею ўстановы. У мерапрыемстве паўдзельнічалі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмы, прадстаўнікі кіраўніцтва Кампартыі Беларусі, іншыя пачэсныя госці. Далей..