На парадку дня - тэатры

Апублiкавана: 28 лiстапада 2024 Стужка Тэатры Мiнская вобласць

Аўтар: ЧЭ­КА­ЛА­ВА Свят­ла­на

Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Беларусь праходзіць сёння на базе Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне.

Размова ідзе аб рабоце тэатральна-відовішчных арганізацый ва ўмовах пераходу на новы механізм фінансавання.

Нагадаем, што ў Беларусі згодна з Указам Кіраўніка дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам №275 "Аб падтрымцы асобных дзяржаўных арганізацый культуры" з 1 студзеня 2024 года змяніліся падыходы да фінансавання дзейнасці дзяржаўных тэатраў. З 1 студзеня 2024 г. усе 28 дзяржаўных прафесійных тэатраў у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюць сваю дзейнасць у новых умовах фінансавання.

 

Фінансаванне выдаткаў са сродкаў бюджэту і ўласных сродкаў тэатраў ажыццяўляецца ў прапорцыях 60/40.

Добрыя вынікі па рэалізацыі Указа Прэзідэнта паказвае Мінскі абласны драматычны тэатр, што адзначыў міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч.

У цэлым ва ўмовах пераходу на новы механізм фінансавання прафесійныя тэатры рэспублікі дэманструюць станоўчую дынаміку фінансава-эканамічнай дзейнасці. Разам з тым, знізілася колькасць замежных гастроляў, колькасць новых тэатральных пастановак. Такая інфармацыя прагучала на паседжанні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.