Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Беларусь праходзіць сёння на базе Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне.
Размова ідзе аб рабоце тэатральна-відовішчных арганізацый ва ўмовах пераходу на новы механізм фінансавання.
Нагадаем, што ў Беларусі згодна з Указам Кіраўніка дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам №275 "Аб падтрымцы асобных дзяржаўных арганізацый культуры" з 1 студзеня 2024 года змяніліся падыходы да фінансавання дзейнасці дзяржаўных тэатраў. З 1 студзеня 2024 г. усе 28 дзяржаўных прафесійных тэатраў у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюць сваю дзейнасць у новых умовах фінансавання.
Фінансаванне выдаткаў са сродкаў бюджэту і ўласных сродкаў тэатраў ажыццяўляецца ў прапорцыях 60/40.
Добрыя вынікі па рэалізацыі Указа Прэзідэнта паказвае Мінскі абласны драматычны тэатр, што адзначыў міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч.
У цэлым ва ўмовах пераходу на новы механізм фінансавання прафесійныя тэатры рэспублікі дэманструюць станоўчую дынаміку фінансава-эканамічнай дзейнасці. Разам з тым, знізілася колькасць замежных гастроляў, колькасць новых тэатральных пастановак. Такая інфармацыя прагучала на паседжанні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.