Першая / Праекты – Інтэрв'ю з нагоды

Пяць сакрэтаў паспяховага лідара

Валянціна Іванаўна Кандрацьева, мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца “Медуніца” Магілёўскай абласной філармоніі, клапатліва выгадавала праслаўлены калектыў, як уласнае дзіця: прысвяціла падапечным больш за 20 гадоў і, як сапраўдны капітан, была са сваім экіпажам і ў штыль, і ў шторм. За адданасць справе атрымала званне заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Далей..

Удзяч­ная лю­бі­май пра­фе­сіі

Апублiкавана: 27 лютага 2024 Стужка Музыка Мінск Інтэрв'ю з нагоды

Яе імя асацыюецца з творчымі брэндамі, вядомымі не толькі ў нас, але і за межамі краіны. Яна запатрабаваная ў якасці рэжысёра падчас фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”, са сваёй камандай стварала канцэрты ўрачыстага адкрыцця і закрыцця, дзіцячага конкурсу. Аўтар мноства праектаў, якія атрымалі міжнароднае прызнанне: конкурсы “Белая амфара”, “Арт-сесія”, фестываль-кірмаш “Дажынкі”, “Чалавек года Віцебшчыны”. І гэта яшчэ не ўвесь пералік. Далей..

Лідскі — ад слова “лідар”

Лідскі дзяржаўны музычны каледж справіў 50-годдзе. У параўнанні са сталічным, якому сёлета споўніцца сто, — усяго толькі “ўнучак”. Але ж які таленавіты ды апантаны! Пра дасягненні, адметныя рысы і будучыню ўстановы распавядае яе дырэктар Алена Серакова. Далей..

Гучаць стаўбцоўскія фанфары

Народны духавы аркестр “Віціны” са Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў у снежні быў уганараваны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта за значны ўклад у выхаванне творчай моладзі, актыўны ўдзел у грамадска-культурных праектах. У заслужаным аматарскім калектыве Рэспублікі Беларусь выступаюць артысты рознага ўзросту, але іх аб’ядноўвае любоў да музыкі і радзімы. Што яшчэ спрыяе поспеху — расказвае кіраўнік аб’яднання Аляксандр Нічыпаровіч. Далей..

Шчас­це твор­час­ці — не­вы­мер­нае

Віцебская абласная філармонія ладзіць вечарыну “Сто гадзін шчасця”, прысвечаную 15-годдзю творчай дзейнасці сваёй салісткі, лаўрэата міжнароднага конкурсу Алены Паўлянковай. Насамрэч канцэрт, які адбудзецца 16 лютага, з’яднае ўсіх салістаў філармоніі, і гэта добрая традыцыя. Далей..

З любоўю да роднага

Апублiкавана: 01 лютага 2024 Стужка Харэаграфія Мінск Інтэрв'ю з нагоды

У мінулую пятніцу ў Канцэртнай зале “Мінск” знакамітыя “Харошкі” адсвяткавалі паўвекавы юбілей разам з гледачамі. Дата ўрачыстасці абраная не выпадкова: менавіта 26 студзеня 1974 года ў Белдзяржфілармоніі пачалася праца над стварэннем калектыву народнага танца, які будзе праслаўляць традыцыі роднай зямлі. Мы наведалі рэпетыцыю Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” і даведаліся, якія сюрпрызы падрыхтавалі артысты для сваіх прыхільнікаў. Далей..

Прысвяціць жыццё культуры і мастацтву

Прыгожы юбілей адзначыла 14 студзеня Людміла Сільвестраўна Разуваева. Яна заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, кіраўнік ансамбля “Фантазія”, дзякуючы якому беларускія песні гучалі ў розных кутках свету. Нягледзячы на паважаны ўзрост, наша гераіня не збіраецца адпачываць. Сваім запалам яна зараджае навучэнцаў — гадуе будучыню айчыннай культуры. Далей..

Любіць жыццё “па-зубкоўску”

Апублiкавана: 15 лiстапада 2023 Стужка Тэатры Мінск Інтэрв'ю з нагоды

3 лістапада народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова спраўляе цудоўны юбілей — 85 гадоў. З іх 63 (лічыце, усё свядомае жыццё, пачынаючы са студэнцтва) аддадзены Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы. Далей..

У магутнай бронзе — узнёслая паэзія

Апублiкавана: 08 лiстапада 2023 Стужка Афіцыйна Мінск Інтэрв'ю з нагоды

Скульптуры Сяргея Гумілеўскага ў літаратурных музеях выстаўляюцца не радзей, чым у мастацкіх, бо значная частка яго творчасці прысвечана нашым выбітным паэтам. Аўтар робіць віртуозныя партрэты класікаў і дзіўным чынам пераносіць у бронзу… іх вершы. Зрэшты, не толькі майстроў слова ўвасобіў адмысловец. Сам-адзін і ў суаўтарстве з бацькам — народным мастаком Беларусі Львом Гумілеўскім — стварыў дзясяткі манументальных і станковых прац, што ўслаўляюць выдатных сыноў беларускай зямлі. Далей..

Бібліятэка як музей ці як батлейка?

Найлепшыя прадстаўнікі нашай сферы былі адзначаныя да Дня работнікаў культуры. Сярод узнагароджаных — намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Вольга Камендантава. Міністр культуры Анатолій Маркевіч уручыў ёй Ганаровую грамату “За шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры”. Далей..

Рэжысёр — гэта сэрца, якое павінна натхняць. Інтэрв'ю з Кірылам Халецкім

Апублiкавана: 28 кастрычнiка 2023 Стужка Кіно Мінск Інтэрв'ю з нагоды

Неўзабаве ў Мінску стартуе галоўная кінападзея восені — XXIX Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Адным з самых доўгачаканых момантаў стане прэм’ера дэбютнага фільма Кірыла Халецкага “Кіношнікі” — лірычнай камедыі пра маладога рэжысёра, які робіць першыя крокі ў прафесіі. “К” сустрэлася з аўтарам стужкі, каб даведацца, чаго чакаць ад дэбютнага праекта. Далей..

Ноу-хау му­зыч­най ад­ука­цыі. Інтэрв'ю з Аленай Куракінай

Апублiкавана: 04 кастрычнiка 2023 Стужка Музыка Мінск Інтэрв'ю з нагоды

Навучальны год толькі пачаўся.Якім ён стане для выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі? Як тут размеркавалі выпускнікоў і які конкурс быў пры паступленні сёлета? Што за маштабны міжнародны форум зладзілі ва ўстанове днямі? Пра ўсё гэта ды пра многае іншае–у інтэрв’ю з рэктарам акадэміі, кандыдатам мастацтвазнаўства,дацэнтам Аленай Куракінай. Далей..

Навучыцца любіць сваё

Апублiкавана: 25 верасня 2023 Кiно Кіно Мінск Інтэрв'ю з нагоды

Студыі моладзевага кіно “Беларусьфільма” сёлета споўніўся год. За гэты час яна не толькі заявіла пра сябе яркімі праектамі, але і папоўніла творчы калектыў новымі імёнамі. Мы сустрэліся з мастацкім кіраўніком “Смолкі” Аленай Туравай, каб даведацца пра планы на найбліжэйшы час і пра тое, як студыя дапамагае кінематаграфістам-пачаткоўцам. Далей..

Каб ганарыцца беларускім кіно. Новая старонка для “Беларусьфільма”

Апублiкавана: 20 верасня 2023 Кiно Кіно Мінск Інтэрв'ю з нагоды

У жніўні міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч прадставіў калектыву Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” новага генеральнага дырэктара. Ім стаў Юрый Аляксей. Пазнаёміцца з нядаўна прызначаным кіраўніком і даведацца аб планах развіцця даручанага яму прадпрыемства выправілася “К”. Далей..

12