
Сёлета кніжнае свята "Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі" адзначае 80-гадовы юбілей. У дні вясновых канікулаў 14 сельскіх бібліятэк, у тым ліку і Лепельская дзіцячая бібліятэка, правялі для дзяцей вясёлае і пазнавальнае свята Кнігі і Чытання. Далей..

У жыцці не заўсёды знаходзяцца сітуацыі для ўсмешкі, радасці, неспадзяванкі. Добрай традыцыяй стала адзначаць 1 красавіка – Дзень смеху. Свята смеху, якое стала любімым не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Разыгранкі і жарты з’яўляюцца спадарожнікамі гэтага дня. Яны дораць прыўзняты настрой і шмат станоўчых эмоцый. Далей..

У Шклоўскай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства "Нынче праздник чтения — всем на загляденье". На працягу ўсяго свята юныя чытачы прымалі актыўны ўдзел у літаратурных конкурсах і віктарынах, гулялі, танцавалі, а таксама сустракалі любімых літаратурных герояў. Далей..

22 сакавіка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася вечарына ўзбекскай паэзіі, прысвечаная 120-годдзю народнага паэта Узбекістана Гафура Гуляма. Вечарына была падрыхтавана сумесна з Мінскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Літаратурны мост сяброўства злучыў у гэты дзень Беларусь і Узбекістан.На вечарыне прысутнічалі ганаровыя госці: саветнік старшыні СП Узбекістана па пытаннях захавання заканадаўчых актаў аб дзяржаўнай мове, паэт і перакладчык Салім Ашур, галоўны рэдактар аб'яднанай рэдакцыі часопісаў "Шарк юлдузі" – "Зорка Усходу" галоўны спецыяліст аддзела па рабоце з абласнымі аддзяленнямі і сельскімі саветамі СП Узбекістана Мікалай Ільін. Далей..

80 год мінула з таго часу, калі здзейснілася тая страшная і непапраўная трагедыя – была спалена вёска Хатынь разам з усімі жыхарамі. Званы Хатыні штодня нагадваюць пра гэты страшны факт. Асабліва журботна і сумна іх звон гучыць 22 сакавіка, у гадавіну трагедыі. Далей..
Дзяржаўная сімволіка і Канстытуцыя – сапраўдныя святыні для беларускага народа. Асноўны дакумент рэгламентуе правы і абавязкі, а сімволіка робіць нас асобным суверэнных народам. 15 сакавіка адзначаецца знакавая падзея – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемствы з нагоды свята прайшлі ў бібліятэках Астравецкага раёна. Далей..

Брэсцкая цэнтральная бібліятэка імя Аляксандра Пушкіна прапануе падарыць новае жыццё выданню з хатняй скарбніцы або стварыць унікальную кніжную кампазіцыю. З апошняй змогуць пазнаёміцца госці абласнога цэнтра і наведвальнікі музея незвычайнай кнігі ў гарадской дзіцячай бібліятэцы. Далей..

У рамках працы дыскусійнага клуба "Люстэрка творчасці" ў Палацы культуры горада Ліды прайшла сустрэча з лідскім мастаком, выкладчыкам, членам Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Вараксам. Далей..

Больш за 300 мільёнаў плануецца ўкласці ў бягучай пяцігодцы ў мерапрыемствы па стварэнні даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю. А такіх прыкладна 6% насельніцтва краіны. Гэта вялікая колькасць. І дзяржава шукае шляхі, як стварыць умовы для іх сацыялізацыі і максімальнай самарэалізацыі. І калі раней, кажучы пра безбар'ернае асяроддзе, меліся на ўвазе пандусы ды паніжаныя бардзюры, то цяпер укараняецца больш комплексны падыход. Далей..

На гэтым тыдні Беларусь наведалі нашчадкі славутага рускага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага. Далей..

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла літаратурна-музычная гасцёня “Песні кахання” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Калі б мы задаліся мэтай прачытаць усё, што напісана пра каханне, нам не хапіла б і ўсяго жыцця. Таму ў гэты дзень мы яшчэ раз толькі дакрануліся да тэмы кахання ў паэзіі, яшчэ раз пагаварылі пра гэтае вялікае і таемнае пачуццё. Далей..

Сям'я Дастаеўскіх сустрэлася з Міністрам культуры Беларусі Анатоліям Маркевічам! Прапраўнук сусветна вядомага пісьменніка - Аляксей Дастаеўскі наведвае Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Далей..

Амаль 78 гадоў таму адгрымела Вялікая Айчынная вайна, але яе адгалоскі чутныя дагэтуль. І ёсць у календары такія даты, якія назаўсёды ўпісаны ў гераічны летапіс краіны. Адна з іх — Сталінградская бітва, якая доўжылася з 17 ліпеня 1942 па 2 лютага 1943 года, цэлых 200 дзён і начэй. У гэтым годзе споўнілася 80 гадоў Вялікай Перамогі ў бітве пад Сталінградам, якую лічаць пераломным момантам Вялікай Айчыннай вайны. Далей..

Людзі сталага веку асаблівым чынам патрабуюць клопату, увагі і апекі. Часам ім не хапае жывых адносін, разумення, іх штодня суправаджае самотнасць і адзінота. Ветлівае слова, маленькая дапамога – усё гэта спрыяе наладжванню добрага стану пажылога чалавека. Далей..

“Каханне” славутага творцы і княжны Эвеліны Ганскай, “каханне”, якое цалкам змяніла лёс Бальзака, чырвонай лініяй праходзіць праз любое з біяграфічных выданняў пра пісьменніка (і нават было не раз адлюстравана ў кіно!). А вось тое, што асоба, якая перакуліла свет Бальзака, Эвеліна Ганская, мае беларускае паходжанне і з’яўляецца сваячкай Тадэвуша Рэйтана, застаецца малавядомым фактам. Мае дачыненне да гэтай гісторыі і род Манюшкаў, бо сястра Эвеліны Аляксандра — цётка Станіслава, знакамітага кампазітара. Далей..

Існуе стэрэатып, маўляў, імёнаў майстроў-рамеснікаў мінулых стагоддзяў захавалася няшмат — дакладней, наогул адзінкі. Гэта зусім не так. Імёны не страчаныя! А прычына таго, што не ўсе яны вядомыя, — у нашай няўважлівасці да спадчыны даследчыкаў ранейшых часоў. Спадчыны, якую ніхто не губляе і да якой дакрануцца не надта складана. Далей..

Творчы вечар "Ветразь лёсу" беларускага літаратара Навума Гальпяровіча адбудзецца 17 студзеня ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі. Далей..

Выстава "Жамчужыны беларускай прыроды" да Сусветнага дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы. Далей..

У інтэграванай бібліятэцы аг. Дэмбрава 5 студзеня прайшло мерапрыемства "Калядная варажба". Прысутныя даведаліся пра розныя віды варажбы, такія як: варажба на свечках, на саломе, на нітках, на запалках, варажба з пярсцёнкам і, вядома ж, варажба на кнігах. Далей..

Нягледзячы на тое што сёння асноўнай крыніцай інфармацыі прынята лічыць інтэрнэт, роля кніжных скарбніц усё ж такі не змяняецца. Больш за тое, формы працы з наведвальнікамі і ўнутрыбібліятэчныя тэхналогіі ўдасканальваюцца. Для пашырэння функцыянальных магчымасцей сучаснай бібліятэкі выкарыстоўваецца перасоўная сістэма абслугоўвання чытачоў аддаленых вёсак — бібліобус. Далей..

На працягу Года гістарычнай памяці аддзел па рабоце з дзецьмі Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі працаваў над праектам “Лёзненскі эксклюзіў, або ў пошуках цудаў Лёзненшчыны”. Далей..

22 снежня споўнілася 100 год з дня нараджэння пісьменніцы Алены Васілевіч. Яна з'яўляецца менавіта тым аўтарам, якога рэкамендуюць чытаць у школе, чые творы адрозніваюцца асаблівай дынамічнасцю і прыцягальным светам. Дыяпазон яе творчай дзейнасці ўражвае і захапляе: празаік, крытык, эсэіст, публіцыст, перакладчык... Далей..

На мінулым тыдні ў Лідскай раённай бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў V Рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай "Дарослыя – дзецям" Далей..

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі працуе выстава "Зімовая" да навагодніх свят. У экспазіцыі – жывапіс і графіка сучасных беларускіх мастакоў, работы якіх аб’яднаны агульнай тэмай – святочнай пераднавагодняй зімой. Далей..

Газета "Культура" працягвае знаёміцца са сваімі чытачамі, на сувязі г. Баранавічы і аг. Дуброва! Далей..

Да святкавання стагоддзя галоўнай кніжнай скарбніцы нашай краіны далучыліся ў Маскве. Расійскім гледачам прадставілі фотапраект “Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра”. Далей..

14 лістапада споўнілася 210 гадоў з дня нараджэння знакамітага крошынца — Паўлюка Багрыма. У гісторыю беларускай літаратуры ён быў уведзены як сялянскі паэт, аўтар вострасацыяльнага верша “Зайграй, зайграй, хлопча малы…”, напісанага на беларускай мове ў першай палове ХІХ стагоддзя. Наконадні дня народзінаў Багрыма я наведаўся ў Крошын, каб ад імя “К” запаліць зніч на яго магіле. І там подумкі паабяцаў распавесці чытачам “Культуры” пра некаторыя фантастычныя супадзенні, якія напаткалі мяне ў архіўных гушчарах. Далей..

Грэх сядзець у запечку, калі фестываль гумару прызямліўся ў мястэчку! На раённы фэст “Месцячковыя забавы” у Бярэзінскую гарадскую бібліятэку сышліся і з’ехаліся - ад райцэнтра да аграгарадка дружнай, вясёлай грамадой прыхільнікі дасціпнага гумару, трапнага беларускага слоўка і самабытнага моўнага і спеўнага фальклору. Далей..

Выставу графікі расійскага мастака Сяргея Алімава "“Мёртвыя душы”: ілюстрацыі да паэмы М. В. Гогаля" прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы. Далей..

У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага стартуе пазнавальны праект "Гісторыя ў вокладках". Мэта ініцыятывы — прыцягнуць увагу да мінулага і сучаснасці кніжнай культуры і рарытэтаў. Далей..