Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Апублiкавана: 05 красавiка 2023 Навіны рэгіёнаў Бібліятэкі Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

Сёлета кніжнае свята "Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі" адзначае 80-гадовы юбілей. У дні вясновых канікулаў 14 сельскіх бібліятэк, у тым ліку і Лепельская дзіцячая бібліятэка, правялі для дзяцей вясёлае і пазнавальнае свята Кнігі і Чытання.

Цэлы тыдзень юныя аматары чытання атрымлівалі задавальненне ад удзелу ў разнастайных інтэрактыўных гульнях і чытанні ўслых любімых дзіцячых кніг. За гэты час было праведзена больш за 60 мерапрыемстваў, на якіх прысутнічала больш за 290 дзяцей.

Іна ШУШКЕВІЧ,

загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК "Лепельская ЦБС"

MAX TikTok