
Пра прыроду таленту філосафы і пісьменнікі разважалі спакон веку. Ад Платона да Дастаеўскага – кожны лічыў сваім абавязкам даследаваць тэму. І калі для першага метафарычная субстанцыя прыраўноўвалася да ўмоўнага “божага дару”, то другі называў яе паэзіяй у кожным дзеянні. Далей..

Вызначаны пераможцы II Рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Дэнс Кангрэс”. Далей..

Не кожны можа пахваліцца, што здолеў вызначыцца з прафесіяй у раннім узросце. Гэта не тычыцца Валерыі Клінцовай, якая заўсёды востра адчувала сваё прызванне: яна павінна прысвяціць сябе танцу. Куды прывяла дзяўчыну любоў да харэаграфіі і чаго не бачыў “Дэнс Кангрэс”? Адказы — у інтэрв’ю з гераіняй рубрыкі “Максіма маладых”. Далей..

15 красавіка Палац культуры горада Ліды гасцінна расчыніў дзверы для ўдзельнікаў і гасцей адкрытага харэаграфічнага фестывалю-конкурсу “ArtDANCE Fest 2023”. Ініцыятарамі правядзення фестывалю з’яўляюцца кіраўнік студыі сучаснага танца “ArtDANCE STUDIO” – Кацярына Асядач-Брылеўская і дзяржаўная ўстанова “Палац культуры горада Ліды”. Далей..

Вясна традыцыйна асацыіруецца з самымі яркімі падзеямі ў свеце харэаграфіі. Перад Днём танца, які адзначаецца 29 красавіка, у Мінску адбудзецца “Дэнс Кангрэс”. Далей..

З першымі вясновымі промнямі пачынаюць красаваць не толькі кветкі. Канец сакавіка заўсёды асацыіруецца з правядзеннем самага чаканага конкурсу прыгажосці ў сталіцы. Сёлета, каб пазмагацца за тытул “Міс Мінск — 2023”, на адборачным этапе прыгажуні мусілі адпавядаць дакладным патрабаванням: прывабныя знешнія дадзеныя, узрост ад 18 да 24 гадоў, рост не ніжэйшы за 172 сантыметры. У фінальны тур прайшлі 20 дзяўчат, якія, на думку журы, найлепш прэзентавалі сябе на кастынгу. Газета “Культура” стала сведкай яркага фіналу конкурсу і дзеліцца сваімі ўражаннямі. Далей..

25 сакавіка ў Палацы культуры горада Ліды адбыўся адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай аматарскай харэаграфічнай творчасці “Крыштальны чаравічак – 2023”. Далей..

Ісці да сваёй мэты, нягледзячы на перашкоды! Менавіта такім дэвізам кіруецца артыстка Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Ірына Краўцова. У свае 25 гадоў дзяўчына мае вышэйшую катэгорыю артыста балета. Яна пабывала на гастролях у Расіі, Кітаі, Германіі ды іншых краінах свету. Пра тое, як спасцігаць далей вяршыні творчасці, развівацца ў мастацтве, удасканальвацца, не страчваючы запалу і цікавасці да любімай справы, як узрасціць у сабе сапраўднага прафесіянала, расказвае гераіня рубрыкі. Далей..

Дваццаць дзве фіналісткі выйшлі на сцэну Вялікай залы Палаца Рэспублікі з мэтай прадэманстраваць цудоўныя вобразы і рухі, якія рыхтаваліся на працягу цэлага месяца. Далей..

II Рэспубліканскі фестываль-конкурс харэаграфічнага мастацтва “Піруэт” падвёў вынікі. Чым парадавала мерапрыемства ўдзельнікаў і якія высновы зрабілі арганізатары? Далей..

IV Міжнародны фестывальконкурс “Арт-парад у Віцебску” праходзіў 4—6 студзеня. У намінацыі “Харэаграфія” пераможцамі сталі ўдзельнікі Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі” дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры «Віцебск»”. Дуэт Анастасіі Рашкевіч і Сяргея Навуменкава здолеў заваяваць Гранпры. Маладыя танцоры падзяліліся сакрэтамі тайм-менеджменту, магіяй contemporary і цудоўнай сілай партнёрства. Далей..

Акцыя "Нашы дзеці" ў Карэлічах завяршылася "Салодкім" балем. На дзіцячым Калядным балі ушаноўвалі актыўных дзяцей мінулага года, сустракалі сяброў у карагодзе паланэза і іншых цудоўных танцаў, якія дораць настрой на цэлы наступны год! Далей..

Больш за тысячу спевакоў і танцораў з 16 краін сабраў IV Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску", які прайшоў з 4 па 6 студзеня. Далей..

Наўрад ці хто будзе спрачацца з тым, што танец — адзін з самых відовішчных відаў мастацтва. А сучасны танец — гэта амаль заўсёды яшчэ і перформанс. Стварыць такі здольныя ўдзельнікі народнага харэаграфічнага ансамбля “Алеся” — на XXXIII Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі яны заваявалі дыплом I ступені. Далей..

Пасля двухгадовага перапынку Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ІFMC вярнуўся ў родны Віцебск. Нягледзячы на працяглы антракт, выкліканы пандэміяй і закрыццём межаў, сёлета на ўдзел у конкурсе паступіла 75 заявак з чатырох краін. Адборачны відэатур прайшлі 25 калектываў. Далей..

Віцебск прыме ХХХІІІ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC), які пройдзе з 23 па 27 лістапада. Далей..

Валянціну Елізар’еву — 75! Народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат шматлікіх прэмій, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета нашай краіны — усе званні і пасады блякнуць перад галоўным фактам: Валянцін Мікалаевіч — адзін з найбуйнейшых харэографаў ХХ стагоддзя і сучаснасці. Далей..

Супярэчлівасці ў гэтым пытанні не бачыць Анастасія Некрашэвіч: навучэнка Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага — адна з ініцыятараў Рэспубліканскага моладзевага культурна-спартыўнага свята, якое прайшло 20—21 кастрычніка ў Гомелі. Далей..

Гераіня нашай рубрыкі не баіцца аніякіх конкурсаў і гатовая станцаваць на абцасах што заўгодна. Гісторыя Лізаветы Лімошкінай, якая з цяжкасцю паступіла ва ўніверсітэт культуры, а цяпер з'яўляецца адным з самых запатрабаваных педагогаў-харэографаў, заслугоўвае ўвагі. Далей..

9-11 верасня ў Гомелі адбыўся Х Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод”. Гран-пры паехаў у Магнітагорск. Сваімі ўражаннямі пра юбілейнае свята падзяліліся члены журы. Далей..