Біяграфіі некаторых творцаў даводзяць сапраўдную сілу сямейных сувязей. Цудоўны прыклад пераемнасці пакаленняў дэманструюць пружанскія харэографы Валянціна Іскаліева і Аксана Ільюшонак. Маці і дачка стаяць на чале вядомых танцавальных калектываў-спадарожнікаў і шмат гадоў застаюцца адна для адной самымі надзейнымі дарадцамі і памочніцамі. Далей..
XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбыўся з 9 па 15 ліпеня! Вашай увазе — замалёўкі карэспандэнта "К" з вуліц святочнага горада. Далей..
Гродна прымае адну з найярчэйшых падзей года, што стала сімвалам міру і згоды на беларускай зямлі. З 14 па 16 чэрвеня ў абласным цэнтры разгарнуліся заключныя мерапрыемствы XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Далей..
Ужо 35 гадоў “Сівінка” годна нясе званне “Народны аматарскі калектыў”. Чым адметны юбіляр і як ён крочыць да мары? Адказы на пытанні — у размове з кіраўніком хору Аленай Самонавай. У 1982-м пры Палацы культуры “Тэкстыльшчык” (сучасная назва — Палац культуры Баранавічаў. — Заўв. рэд.) быў заснаваны клуб ветэранаў вайны і працы, які аб’яднаў удзельнікаў добрай музыкай. Выкананне кампазіцый часоў Вялікай Айчыннай і беларускіх народных песень стала асноўным відам творчасці клуба. А праз год калектыў атрымаў сучасную назву — “Сівінка”. Далей..
Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” збярэ выбітныя калектывы з Беларусі і замежжа. Карагод яркіх мерапрыемстваў разгорнецца з 31 мая па 2 чэрвеня. Далей..
Вясну ярка сустракаем! Далей..
Чацвёртакурсніца Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Даніэла Цеплякова паспрабавала некалькі творчых напрамкаў: дзевяць гадоў займалася сучаснымі танцамі, пяць — гімнастыкай… Але цяпер галоўную ролю ў жыцці таленавітай дзяўчыны іграе вакал. Нядаўна яна заваявала першае месца на конкурсе выканаўцаў моладзевай песні XVI фестывалю “Моладзь — за Саюзную дзяржаву”. Далей..
Андрэй Кот — адзін з васьмі прадстаўнікоў Беларусі на Міжнародным конкурсе выканаўцаў маладзёжнай песні ў рамках фестывалю “Моладзь — за Саюзную дзяржаву”, які прйшоў з 5 па 9 верасня ў Смаленску. Сёлета спевак атрымаў званне лаўрэата і дыплом другой ступені гэтага конкурсу. Далей..
Мінулыя выхадныя вылучыліся не толькі яркімі фестывалямі, але і гарачымі спаборніцтвамі. Турысцкі злёт у рамках XXIV Спартакіяды работнікаў апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання прайшоў з 18 па 20 жніўня ў Заслаўі. Далей..
Фотавыстава“Імгненні фестывалю”, прысвечаная“Славянскаму базару ў Віцебску”, адкрылася 23 мая ў Мінску. Далей..
У мінскім гандлёвым цэнтры "Сталіца" адкрылася фотавыстава "Імгненні фестывалю", прысвечаная "Славянскаму базару ў Віцебску". Далей..
У Мінску з 8 па 18 лютага праходзіць мастацкая выстава “Дзівосны Іран”. Праект арганізаваны галерэяй “Універсітэт культуры” сумесна з Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь і прымеркаваны да 44-й гадавіны перамогі Ісламскай рэвалюцыі ва ўсходняй дзяржаве. Далей..
Рабочы візіт дэлегацыі Рэспублікі Карэлія ў Рэспубліку Беларусь адбыўся 7 і 8 снежня. Далей..
Дні культуры Казахстана праходзілі ў Беларусі з 28 па 30 лістапада. Для ўдзелу ў мерапрыемствах у Мінск прыбыла афіцыйная дэлегацыя на чале з міністрам культуры і спорту ўсходняй краіны Даўрэнам Абаевым. Далей..
“Калі дзіця не мае здольнасцей да дакладных навук, то яго можна аддаць у творчасць”, — папулярны погляд бацькоў сёння не працуе. Да прыкладу, паступаць у Глебаўку апошнім часам прыходзяць навучэнцы з высокім сярэднім балам. І агульнаадукацыйны кампанент, у тым ліку і для ўстаноў культуры, працягвае выклікаць пытанні. Не сыходзіць з парадку дня і тэма падрыхтоўкі новых кадраў. Далей..
Сімвалам павагі нашчадкаў да таленту, грамадзянскай пазіцыі Якуба Коласа стаў новы помнік, адкрыты ў цэнтры Стоўбцаў. Статуя на радзіме Песняра — праца творчай кааліцыі мінскіх скульптараў Уладзіміра Піпіна, Сяргея Логвінава і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, народнага мастака Беларусі Івана Міско. З апошнім “К” сустрэлася, каб даведацца, як ствараўся бронзавы вобраз пісьменніка. Далей..
Беларусы заваявалі прызавыя месцы на конкурсе выканаўцаў маладзёжнай песні XV фестывалю “Моладзь — за Саюзную дзяржаву”, які праходзіў з 14 па 19 верасня ў Расіі. Далей..
Наталля Нарышкіна і Глеб Казленка – надзейныя партнёры на манежы, але і па-за ім артысты падтрымліваюць шчырыя стасункі. Мабыць, дзякуючы гэтаму гімнасты сталі уладальнікамі Гран-Пры XIII Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва «Рэха Азіі»? Пра свой поспех, лёсавызначальныя рашэнні і страхі артысты расказалі “К”. Далей..