Гродна прымае адну з найярчэйшых падзей года, што стала сімвалам міру і згоды на беларускай зямлі. З 14 па 16 чэрвеня ў абласным цэнтры разгарнуліся заключныя мерапрыемствы XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
У парку Жылібера адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан удзельнікамі і гасцямі Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Даніну памяці аддаў і міністр культуры Анатолій Маркевіч.
Прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў прынялі ўдзел у круглым стале "Адзінства народаў – залог Вялікай Перамогі. Беларусь – наш агульны дом".
Яркія моманты тэатралізаванага шэсця нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў.
Адным з яркіх мерапрыемстваў першага дня стала ўрачыстае адкрыццё заключных мерапрыемстваў XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур і гала-канцэрт "Кола сяброўства" з удзелам майстроў мастацтваў Беларусі і нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў!
Другі дзень ў Гродне пачаўся з прэзентацыі падворкаў беларускіх абласцей. Гасцей пазнаёмілі з асаблівасцямі побыту і традыцыйнай культуры рэгіёнаў.
Таксама ўдзельнікі прадэманстравалі свае нацыянальныя падворкі. Сёлета ў Гродна прыехалі прадстаўнікі 36 краін і народаў.
Завяршыла шэраг падзей урачыстая цырымонія закрыцця заключных мерапрыемстваў XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур і ўзнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю.
Міністр культуры Анатолій Маркевіч падзякаваў гродзенцам за гасцінны прыём, выказаў словы падзякі прадстаўнікам нацыянальных дыяспар і гасцям фестывалю:
– Новыя знаёмствы, сустрэчы, вопыт, якія падарыў фестываль, у далейшым стануць імпульсам для развіцця ўжо існуючых традыцый і пашыраць творчыя гарызонты, – падкрэсліў Анатолій Мечыслававіч.
Ульяна КАСЦЮНІНА
Фота аўтара