Першая / Аўтар – Аўтары

Каб сонца міма вёскі не прайшло!

Сцэнарый тэатралізаванага фальклорнага свята “Гуканне вясны”. Сцэнарый распрацаваны на аснове мясцовага фальклорнага матэрыялу, запісанага ад носьбітаў з вёскі Паршына, удзельніц народнага фальклорнага ансамбля “Паршынскія зоры” Паршынскага Цэнтра культуры Горацкага раёна. Далей..

Выстава "Выпадковае"

Выстава сучасных мастакоў "Выпадковае" адкрыецца ў Нясвіжы. Марына Канавалава і Ала Шкарадзёнак пакажуць свае работы ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Выстава не мае адной тэмы ці тэхнікі, яна складаецца з ранапланавых работ, зробленых за апошнія гады. Далей..

Рэжысёр дастаў ружжо…

Апублiкавана: 17 лютага 2023 Стужка Тэатры Мінск Галёрка

Адна з самых правакацыйных і складаназлучаных пастановак вярнулася на сцэну Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Прэм’ерныя апладысменты спектаклю “Паляванне на сябе” адгучалі ў 2018 годзе. Тады крытыкі шмат пісалі, гледачы скуплялі квіткі, а грымёры напаўнялі закуліссе водарам лаку для валасоў. Аднак новыя пастаноўкі зрушылі дэкарацыі спектакля на пыльныя стэлажы архіва. І вось РТБД зноў вырашыў дастаць з рэпертуарнага сейфа ружжо “не камедыі”, зарадзіць яго фантасмагарычнасцю і стрэліць з новай сілай у тэатральную прастору. Далей..

Праз стварэнне да разумення існага

Апублiкавана: 13 лютага 2023 Стужка Афіцыйна Мінск Год міру і стварэння

Зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года міру і стварэння. На чым робіцца акцэнт у дакуменце і што збіраемся ствараць? Далей..

Вяртанне да каранёў

Апублiкавана: 13 лютага 2023 Стужка Бібліятэкі Мінск

На гэтым тыдні Беларусь наведалі нашчадкі славутага рускага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага. Далей..

Літаратурна-музычная гасцёня “Песні кахання”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла літаратурна-музычная гасцёня “Песні кахання” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Калі б мы задаліся мэтай прачытаць усё, што напісана пра каханне, нам не хапіла б і ўсяго жыцця. Таму ў гэты дзень мы яшчэ раз толькі дакрануліся да тэмы кахання ў паэзіі, яшчэ раз пагаварылі пра гэтае вялікае і таемнае пачуццё. Далей..

Спорт і культура поруч

Апублiкавана: 12 лютага 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Адным з паказчыкаў культурнага ўзроўню грамадства з’яўляецца стаўленне да спорту. Актыўную пазіцыю ў гэтым дачыненні прадэманстравалі работнікі нашай сферы. Далей..

выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры”

Апублiкавана: 12 лютага 2023 Стужка Народная творчасць Мінск

З 10 лютага па 18 сакавіка 2023 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі працуе Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры”. Далей..

Фотавыстава “Музыка душы – спадчына”

Апублiкавана: 11 лютага 2023 Стужка Музеі Мінск

З 9 лютага 2023 года ў арт-кафэ Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць фотавыстава “Музыка душы – спадчына”, прысвечаная 90-годдзю Беларускага саюза кампазітараў. Далей..

Свята "Дзень дамавіка"

Апублiкавана: 10 лютага 2023 Стужка Клубы Віцебск і воблась

Маштабнае сямейнае свята "Дзень дамавіка" правядуць у Барані Аршанскага раёна. Тэатралізаванае свята адбудзецца 11 лютага на базе Палаца культуры горада. У фае ўдзельнікаў будуць чакаць гульнявая і танцавальная станцыі. Таксама падрыхтаваны заданні ад рыцарскага клуба з Дома культуры Болбасава: паласа перашкод, фотазона і настольныя гульні гістарычнага характару. Далей..

Выстава Armatus

Апублiкавана: 10 лютага 2023 Стужка Музеі Мiнская вобласць

У Мірскім замку праходзіць часовая экспазіцыя сярэднявечных даспехаў і зброі. Усе экспанаты з'яўляюцца поўнапамернымі рэплікамі са слядамі зносу. Па іх можна прасачыць гісторыю развіцця абарончага і наступальнага ўзбраення на тэрыторыі Беларусі. Далей..

Сям'я Дастаеўскіх - у Мінску!

Апублiкавана: 09 лютага 2023 Фотарэпартаж Бібліятэкі Мінск

Сям'я Дастаеўскіх сустрэлася з Міністрам культуры Беларусі Анатоліям Маркевічам! Прапраўнук сусветна вядомага пісьменніка - Аляксей Дастаеўскі наведвае Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Далей..

Час і памяць

Амаль 78 гадоў таму адгрымела Вялікая Айчынная вайна, але яе адгалоскі чутныя дагэтуль. І ёсць у календары такія даты, якія назаўсёды ўпісаны ў гераічны летапіс краіны. Адна з іх — Сталінградская бітва, якая доўжылася з 17 ліпеня 1942 па 2 лютага 1943 года, цэлых 200 дзён і начэй. У гэтым годзе споўнілася 80 гадоў Вялікай Перамогі ў бітве пад Сталінградам, якую лічаць пераломным момантам Вялікай Айчыннай вайны. Далей..

40-годдзе "Мастацтва"!

Апублiкавана: 08 лютага 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

40 гадоў таму выйшаў першы нумар часопіса "Мастацтва" пад рэдакцыяй Міхася Раманюка! Унікальнае выданне з таго часу зарабіла прызнанне аматараў і прафесіяналаў. Сёння часопіс вызначае акцэнты творчага жыцця краіны, прапануе грунтоўныя артыкулы аб выяўленчым мастацтве, фатаграфіі, музыцы, тэатры і кіно. Далей..

Рытмы Афрыкі

Апублiкавана: 07 лютага 2023 Фотарэпартаж Цырк Мінск

Супрацьстаяць зімовым халадам і шэрым будням Белдзяржцырк пачынае самым рашучым чынам! З 4 лютага па 23 красавіка артысты з Эфіёпіі збіраюцца на мінскім манежы, каб здзіўляць нават абазнанага гледача. Кожны з нас зможа бліжэй пазнаёміцца з экзатычнай фаўнай самабытнага рэгіёна: буйваламі, удавамі, папугаямі і вярблюдамі. У праграме таксама заяўлены выступы паветраных гімнастаў на мачце і рамянях, жанглёраў і акрабатаў у кольцах. Далей..

Дасягненні і перспектывы сталічнай культуры

Апублiкавана: 07 лютага 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Эфектыўнасць работы ўстаноў культуры Мінска абмеркавалі на выязной нарадзе Міністэрства культуры, якая адбылася 1 лютага ў канцэртнай зале “Верхні горад”. У пасяджэнні ўзялі ўдзел міністр Анатолій Маркевіч, яго намеснікі, супрацоўнікі апарату міністэрства, прадстаўнікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і кіраўнікі сталічных устаноў культуры. Далей..

Клопат і апека для пажылога чалавека

Людзі сталага веку асаблівым чынам патрабуюць клопату, увагі і апекі. Часам ім не хапае жывых адносін, разумення, іх штодня суправаджае самотнасць і адзінота. Ветлівае слова, маленькая дапамога – усё гэта спрыяе наладжванню добрага стану пажылога чалавека. Далей..

Умацоўваючы падмурак мінулага

Апублiкавана: 06 лютага 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Далейшыя крокі па ўвекавечанні гераічнага мінулага Беларусі абмеркавалі 1 лютага на пасяджэнні Савета па гістарычнай палітыцы. Далей..

Праграмма "Рытмы Афрыкі"

Апублiкавана: 06 лютага 2023 Стужка Цырк Мінск

З 4 лютага па 23 красавіка артысты з Эфіёпіі збіраюцца на мінскім манежы Белдзяржцырка, каб здзіўляць гледача. Кожны з нас зможа бліжэй пазнаёміцца з экзатычнай фаўнай самабытнага рэгіёна: буйваламі, удавамі, папугаямі і вярблюдамі. У праграме таксама заяўлены выступы паветраных гімнастаў на мачце і рамянях, жанглёраў і акрабатаў у кольцах. Далей..

Якія спецыялісты нам патрэбныя?

Апублiкавана: 05 лютага 2023 Стужка Афіцыйна Мiнская вобласць

Адказ на пытанне агучыў міністр культуры падчас рабочай паездкі на Мядзельшчыну. На папярэднім тыдні Анатолій Маркевіч здзейсніў рабочую паездку ў Мядзельскі раён Мінскай вобласці. Падчас візіту міністр культуры паўдзельнічаў у пасяджэнні мясцовага райвыканкама. Кіраўнік ведамства пацікавіўся, якія меры прымаюцца па кадравым забеспячэнні сістэмы культуры, фарміраванні рэзерву. Далей..

Дзень Снегавіка

Апублiкавана: 01 лютага 2023 Навіны рэгіёнаў Клубы Гродна і вобласць

Надвор'е зноў прынесла моцны снег. Для дзяцей - самы разгар зімовых забаў на свежым паветры. І гэтым скарысталіся выхавальнікі і малыя дзіцячага сада аграгарадка Кракаўка. Смелых і рашучых хлапчукоў і дзяўчынак запрасілі працаўнікі мясцовага аддзела культуры і вольнага часу на гульнявую праграму "Дзень Снегавікас, якая пачалася з вулічных конкурсных іспытаў і завяршылася ў зале Дома культуры. Далей..

Зімовы баль “Зіхаціць баль агнямі Ліды”

Апублiкавана: 31 студзеня 2023 Навіны рэгіёнаў Музыка Гродна і вобласць

27 студзеня ў Палацы культуры горада Ліды ўпершыню адбыўся Зімовы баль “Зіхаціць баль агнямі Ліды” ў рамках адкрыцця мерапрыемстваў, прымеркаваных да 700-годдзя горада Ліды. Далей..

Ад вытокаў да сучаснасці

Апублiкавана: 30 студзеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

25 студзеня адбыўся выязны семінар Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Тэма — “Рэспубліка Беларусь: ад вытокаў да сучаснасці (гістарычны шлях дзяржаўнага будаўніцтва)”. Далей..

Выстава "Валерый Шкаруба. In Memoriam"

Апублiкавана: 30 студзеня 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Выстава "Валерый Шкаруба (1957-2020). In Memoriam" адкрылася ў Мінску. Яна прысвечана 65-годдзю з дня нараджэння выдатнага мастака, вядомага як у Беларусі, так і за яе межамі. Далей..

Невыпадковая калабарацыя

Апублiкавана: 30 студзеня 2023 Стужка Музыка Мінск Соцыум

“Святло каляднай зоркі”. Пад такой назвай у Мінску прайшоў канцэрт вучняў і педагогаў музычнай школы № 2 імя М. Аладава. Разыначкай мерапрыемства стала сумеснае выступленне дзяцей і заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Місевіча і Уладзіміра Ткачэнкі. Калабарацыя з колішнімі ўдзельнікамі ансамбля “Песняры” не была выпадковай: ва ўстанове ёсць унікальны школьны музей памяці Уладзіміра Мулявіна. Далей..

Фальклорная праграма

Апублiкавана: 30 студзеня 2023 Навіны рэгіёнаў Традыцыі Магілёў і вобласць

Фальклорная праграма па захаванні нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей прайшла ў Круглянскім раёне Далей..

Сплаў авангардызму і мадэрнізму

У Бабруйскім мастацкім музеі працуе выстава жывапісу і дэкаратыўнай скульптуры Ціхана Абрамава. Экспазіцыя, прысвечаная 55-годдзю мастака, адлюстроўвае адкрыцці і стылістычныя эксперыменты творцы розных часоў. Далей..

Гэта трэба жывым!

Апублiкавана: 28 студзеня 2023 Стужка Афіцыйна Магілёў і вобласць Соцыум

Міжнародная канферэнцыя “Гэта трэба не мёртвым! Гэта трэба — жывым: Буйніцкае поле — поле памяці” прайшла 26 студзеня ў Магілёве. Далей..

Выстава "Мастакі пра вайну"

Апублiкавана: 27 студзеня 2023 Стужка Музеі Мінск

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 31 студзеня прадставяць часовую выставу "Мастакі пра вайну", аснову якой складуць 25 жывапісных палотнаў са збору музея. Далей..

MAX TikTok