
У Беларусі ўпершыню пройдуць гастролі Самарскага тэатра "CамAPT". Ён з'яўляецца пастаянным удзельнікам расійскіх і міжнародных фестываляў, а таксама лаўрэатам тэатральных прэмій "Залатая Маска" і "Арлекін". Далей..

Кожную нядзелю ў Магілёве праходзяць танцавальныя вечары адпачынку пад духавы аркестр. Далей..

Жыхары Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці правялі абрад "Юр'я". У даўніну абрад праводзілі жанчыны, зараз яго захоўваюць маладыя дзяўчыны — удзельніцы фальклорнага аматарскага аб’яднання "Вяночак". Далей..

Фестываль сярэднявечнай культуры "Рыцарскі фэст — 2023" пройдзе ў Мсціславе 5-6 жніўня. Далей..

Першы беларуска-расійскі музейны форум прайшоў у Мінску 11–12 мая. Мерапрыемства, прысвечанае супрацоўніцтву музеяў дзвюх краін, аб’яднала цэлы комплекс пляцовак для двухбаковага музейнага дыялогу. Далей..

Напачатку мая Ліда стала пляцоўкай для форуму аднадумцаў і сустрэч сяброў з розных куткоў нашай краіны. На пляцоўцы спартыўна-аздараўленчага комплексу “Алімпія” адбылося сапраўднае свята танца – Рэспубліканскі турнір па спартыўных бальных танцах "LIDA OPEN – 2023"на Кубак мэра. Далей..

Авалодаць азамі мастацтва пры пэўных здольнасцях можа кожны ахвотны. А развіць і ўдасканаліць іх дапамагаюць спецыялізаваныя школы. Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў дзейнічае з 1998 года. Як там наладжаны вучэбны працэс? Далей..

У гэтым годзе мы прысвячаем Ноч музеяў часу маладосці герояў нашай выставы “Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..” – 1920-м гадам. Прапануем вам разам з намі акунуцца ў рытмы цікавай і неадназначнай эпохі, якая незваротна змяніла наш сусвет. Далей..

Вялікая Айчынная вайна - буйная падзея ХХ стагоддзя і сур'ёзнае выпрабаванне для нашай краіны, якая неаднаразова станавілася арэнай найжорсткіх войн. Перамога ў ёй дасягнута цаной вялікіх страт. Цяперашняму пакаленню вельмі цяжка ўявіць тое, якімі менавіта былі ваенныя гады. Нам трэба памятаць тых, хто цаной уласнага жыцця абараняў Айчыну на працягу чатырох крывавых гадоў. Далей..

У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся кінафестываль кароткаметражных фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну "Перапынак на кіно". Далей..

З нагоды 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведвальнікаў на часовую літаратурна-дакументальную экспазіцыю "Капітан далёкіх вандровак". Далей..

Чытайце 13 мая ў новым нумары газеты "Культура": Далей..

У Гродна адкрылася выстава этнапрадметаў "Нам засталася спадчына". У экспазіцыі сабраны прадметы з этнаграфічных калекцый раённых музейных залаў, створаных на базе клубаў, і вырабы народнай творчасці пачатку ХХ стагоддзя: тканыя ручнікі, дываны, паясы, калекцыі прадметаў побыту і элементы народнага касцюма Панёмання. Далей..

“Натуральна, што не кожнаму сёння пад сілу асэнсаваць сваю спадчыну. Зноў пайсці сцяжынамі дзядоў і прадзедаў. Але іншага шляху няма.Як не бывае іншай, лепшай ці горшай маці, іншай Радзімы, іншай гісторыі”. Далей..

У Аляксандраўскім скверы Мінска прайшла акцыя "Беларусь помнит. Помним каждого". Прадстаўнікі культурнай супольнасці Беларусі і Міністэрства культуры на чале з Міністрам паўдзельнічалі ў цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага знака членам Мінскага камуністычнага падполля. Далей..

30 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава графічных твораў Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва “Нараджэнне творчасці” са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і калекцыі сям’і мастака. Далей..

У Смаргонскім раённым цэнтры культуры адбудзецца рэгіянальны фестываль "Чароўны свет батлейкі". У ім прымуць удзел народныя (узорныя) тэатры "Батлейка", а таксама непрафесійныя, аматарскія і нават хатнія тэатры з розных куткоў Беларусі. Далей..

“Ваенны музей у чамадане” Казлоўскай сельскай бібліятэкі Светлагорскага раёна прызнаны пераможцам рэспубліканскага конкурсу культурных праектаў патрыятычнай тэматыкі. Але гэтая ініцыятыва — толькі дробка таго, што робіць гаспадыня ўстановы Валянціна Пятрова для захавання памяці пра мінулае свайго краю. Далей..

Адзінаццаты год п’еса “Гэта ўсё яна” актуальна і востра распавядае гісторыю жанчыны, якая імкнецца наладзіць адносіны з сынам-падлеткам. Далей..

Сёння, у Дзень друку, у нашым медыяхолдынгу адбылося ўрачыстае адкрыццё прэсклуба “Культура і Мастацтва”, які стане пляцоўкай для абмеркавання надзённых пытанняў культурнага жыцця грамадства. Ён дасць пачатак некалькім праектам. Далей..

Сярод мноства мерапрыемстваў, запланаваных у рамках святкавання Дня Перамогі, асабліва цікавы – Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога”, які праходзіць ўпершыню. Далей..

У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе літаратурна-музычны вечар "Жывое дыханне памяці". Далей..

Смаргонскі цэнтр культуры арганізаваў маштабную Смаргонскі цэнтр культуры арганізаваў маштабную шоу-праграму "Хіты для ўсіх пакаленняў". Акцёры Смаргонскага цэнтра культуры пры ўдзеле аматарскага тэатра "СМОЛТ" пераўвасобіліся ў розных персанажаў. На суботні вечар завіталі і Чарлі Чаплін, і Мэрылін Манро, і Іхтыяндр, і шмат хто яшчэ. Далей..
Народны каляндар — гэта сістэма зафіксаваных у фальклоры свят, ігрышчаў, абрадавых звычаяў, прысвяткаў, працоўных дзён, якая адлюстроўвае прыроднахраналагічныя веды беларусаў. Асобныя старадаўнія прыкметы надвор’я, звязаныя з пэўнымі датамі, цяпер ужо страцілі актуальнасць, некаторыя звычаі засталіся толькі ў гістарычнай памяці, іншыя ж актыўна бытуюць і сёння. Сістэматызаваны беларускі народны каляндар з яго велікодна-валачобнымі песнямі, што ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць прысвяткі і святы, ёсць нацыянальным шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай нематэрыяльнай культуры. Акрамя таго, валачобныя песні, што выконваліся на Вялікдзень, даўнейшы Новы год, — гэта своеасаблівае паэтычнае кола жыцця. Далей..

Чытайце 29 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..

27-28 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ХІX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Далей..

У галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца персанальная выстава "Вобразы Кітая". На выставе пакажуць працы Ян Люцзін, магістранткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..

Cвяточны канцэрт народнай студыі "Апрель" адбыўся ў Дзяржынскім гарадскім Доме культуры. Студыя эстраднай песні пад кіраўніцтвам Наталлі Хрыстафоравай адзначыла 30-гадовы юбілей на сцэне Дзяржынскага ГДК. Далей..

Нагадваем, што працягваецца конкурс Міністэрства культуры па стварэнні твораў мастацтва па дзяржаўнай сацыяльна-творчай замове ў 2023 годзе. Далей..

Чытайце з 22 красавіка ў новым нумары газеты "Культура": Далей..