
Пяты раз Мінскі адкрыты конкурс харавых і сольных спеваў “Вясновы спеў” стаў важнай падзеяй культурнага жыцця Беларусі. Сёлета ў ім удзельнічала звыш паўтары тысячы юных выканаўцаў з усіх абласцей краіны. Маштабнае спаборніцтва ахапіла 57 харавых калектываў, 78 салістаў і прадставіла ўсе напрамкі вакальнага мастацтва — акадэмічнае, народнае, эстраднае. Сярод пераможцаў — 14 лаўрэатаў I ступені і Гран-пры — хору хлопчыкаў і юнакоў імя І.А. Жураўленкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Далей..

Калектыўны адпачынак – цудоўная магчымасць стаць на крок бліжэй адзін да аднаго, пазнаць родную Беларусь, акунуцца ў гісторыю сваёй краіны. Летам падарожнічаць найбольш зручна. Супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі таксама здзейснілі невялікую вандроўку ў сталіцу нашай краіны горад Мінск. Экскурсію для сваіх супрацоўнікаў арганізаваў прафсаюз. Самыя прыгожыя і выбітныя мясціны горада, усё самае цікавае ў адным маршруце. Далей..

Акцыя “Грамадзянская пазіцыя” прайшла ў Міністэрстве культуры: 12 чэрвеня новым чальцам Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” уручылі членскія білеты. Далей..

У філіяле Круглянскай цэнтральнай бібліятэкі прайшла сустрэча старшакласнікаў з літаратуразнаўцам Вячаславам Чамярыцкім. Далей..

У Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь новы кіраўнік: 14 чэрвеня ім стала Ганна Конанава. Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24) прадставілі выставу “Аляксей Глебаў. Услаўляючы чалавека”. Далей..

Чытайце 17 чэрвеня ў новым нумары газеты "Культура": Далей..

Для гасцей свята Адэльскі фэст бібліятэкары Адэльскай і Луцкаўлянскай сельскіх бібліятэк падрыхтавалі бібліятэчны дворык “Мая Радзіма – мой Адэльск”. Далей..

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на семінар-трэнінг псіхалагічнага тэатра "Лютэя". Далей..

У Беразіне 17 чэрвеня пройдзе рэгіянальнае свята-конкурс "Бярэзінскія лыжкары". Далей..

У вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна прайшоў абрад "Провады русалкі". На Гомельшчыне русалку праводзяць у першую нядзелю пасля Тройцы, да заходу сонца. Далей..

Для розных пакаленняў жыццё і ўчынкі выбітных людзей з'яўляюцца каштоўнасным арыенцірам у жыцці, прыкладам духоўнага пошуку і сапраўднай любові да Чалавека і Айчыны. Акрамя ваенных і духоўных подзвігаў, яны вядомыя і неацэнным укладам у асвету і культуру. Далей..

16 чэрвеня ў Смаргоні стартуе фестываль-кірмаш "Смаргонскія абаранкі", прымеркаваны да 520-годдзя горада. Далей..

У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі стартуюць летнія музычныя вечары. 15 чэрвеня, 13 ліпеня і 23 жніўня ў Белай гасцёўні палаца пройдуць тэматычныя канцэртныя праграмы. Арганізатары абяцаюць неверагодную атмасферу, чароўныя мелодыі і прыемную кампанію. Далей..

Дні культуры Беларусі ў Кыргызскай Рэспубліцы пройдуць 13—14 чэрвеня. У праграме — Дні беларускага кіно, выстава элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, гала-канцэрт айчынных майстроў мастацтваў. Адбудуцца перамовы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства культуры, інфармацыі, спорту і моладзевай палітыкі Кыргызскай Рэспублікі. Далей..

У чарговы раз у Паставах сабраліся музыкі з розных гарадоў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Далей..

У Докшыцах 8 ліпеня пройдзе фестываль траў "Жывая сіла". Далей..

Ля сцен легендарнага Мірскага замка пройдзе музычны фестываль "Музычныя вечары ў Мірскім замку 2023". Далей..

Беларусь надае прыярытэтнае значэнне адносінам з В’етнамам. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада падчас візіту ў Хашымін. Далей..
Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры па летніх відах спорту прайшла з 2 па 4 чэрвеня ў комплексе “Раўбічы”. Далей..

Чытайце 10 чэрвеня ў новым нумары газеты "Культура": Далей..

“Спяваючая краіна” — у Мінску, “Вытокі” — у Баранавічах, “Планета пад назвай Маладосць” — у Глыбокім. Канцэртна-танцавальнымі, культурна-спартыўнымі, тэатралізавана-забаўляльнымі праграмамі сустрэлі чэрвень у розных кутках Беларусі: Міністэрства культуры аднавіла традыцыю правядзення летніх імпрэз у гарадскіх парках. Далей..

У Маладзечне праходзіць Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2023". Далей..

18 чэрвеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае ў Тэатральную залу палацавага ансамбля на канцэрт класічнай музыкі "Шапэн у замку". Далей..

ХХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі пройдзе з 9 па 10 чэрвеня ў Маладзечне. Урачыстае адкрыццё ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна - 2023" адбудзецца на сцэне Летняга амфітэатра 9 чэрвеня ў 21.00. Далей..

У рэспубліканскім суботніку паўдзельнічала каля 3 млн жыхароў Беларусі. Заробленыя сродкі накіруюць на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці і на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці. Далей..

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі Міхаілу Фінбергу на Палацы культуры города Маладзечна ў рамках ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна – 2023". Далей..

На базе Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Шклоўскага раёна адбыўся міжрэгіянальны семінар "Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Шклоўскага і Слуцкага раёнаў". Дырэктар ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна" Тамара Мінкіна падрабязна расказала пра сістэму працы і дасягненні бібліятэк. Далей..

18 чэрвеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае ў Тэатральную залу палацавага ансамбля на канцэрт класічнай музыкі "Мары пра Нясвіж". Далей..

Абласны фестываль народнай творчасці "Ад пражы да ткацтва" пройдзе ў Гродне 10 чэрвеня. Далей..