У Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адкрылася выстава жывапісу "Вялікі настаўнік". На выставе, прымеркаванай да 100-годдзя з дня нараджэння Леаніда Шчамялёва, прадстаўлена творчасць двух вучняў народнага мастака Беларусі: Надзеі Лівенцавай і Уладзіміра Крываблоцкага.
У той час як творы Надзеі Лівенцавай будуюцца на спалучэннях вытанчана прыгожых чыстых тонаў, у творчасці Уладзіміра Крываблоцкага актыўна ўзаемадзейнічаюць манументальна-дэкаратыўнае мастацтва і станковы жывапіс.
Убачыць экспазіцыю можна па 30 красавіка.