Як гулялі вяселле на Віцебшчыне? Даведаемся 21 лістапада ў Паставах! Тут адновяць вясельныя абрады пачатку XX стагоддзя, прадставяць старажытныя песні, танцы, караваі і пасагі жаніха і нявесты.

У абласным свяце-конкурсе “Вялікая вясельніца — 2026” прымуць удзел 19 раёнаў Віцебскай вобласці.
Як паведамілі нашай рэдакцыі ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, свята-конкурс праводзіцца з мэтай адраджэння, захавання і папулярызацыі традыцыйных абрадаў, трансфармацыі ў сучасных умовах, падтрымкі і стымулявання фальклорных калектываў вобласці, перадачы жыццёвага, духоўнага вопыту.
У праграме:
- рэканструкцыя вяселля пачатку XX стагоддзя ў Юнькаўскім сельскім Доме культуры;
- выстава ў Доме рамёстваў “Стары млын”;
- прэзентацыі вясельных караваяў і пасагу;
- рэканструкцыі этапаў вяселля з розных рэгіёнаў Віцебшчыны;
- мясцовыя вясельныя песні.
Гасцей чакае сапраўднае падарожжа ў свет народных традыцый!
Служба інфармацыі “КіМ”