Ⅲ

Выстава сучасных мастакоў

19 лістапада ў 16:00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы "Паўкубка гарбаты" сучасных беларускіх мастакоў Глорыі Ран і Ільі Гічана.

 

Глорыя Ран і Ілья Гічан – выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу), члены Беларускага саюза мастакоў. Аўтары працуюць у творчым тандэме.

— Экспазіцыя пабудавана на выразным кантрасце двух аўтарскіх светаў, якія не канкуруюць, а вядуць гарманічны візуальны дыялог. Работы Ільі Гічана ўзнімаюць глабальныя пытанні адносін чалавецтва і планеты, крытыкуюць грамадства спажывання. Палотны Глорыі Ран, наадварот, факусуюцца на камернай прасторы дома, пошуку ўнутранай цішыні і захаванні душэўнай цеплыні па-за лічбавым шумам і праблемамі чалавецтва, — расказалі нашай рэдакцыі ў бібліятэцы.

Як дадалі арганізатары, назва выставы служыць сімвалам узаемнай павагі і даверу. Гэта метафара прасторы, якую кожны творца пакідае для свабоды самавыяўлення іншага, прапаноўваючы гледачу магчымасць задумацца, зрабіць паўзу і адчуць сугучча двух арыгінальных майстроў.

Уваход на адкрыццё экспазіцыі вольны.

Выстава працуе з 19 лістапада па 1 лютага ў галерэі "Панарама" (22-гі паверх)

Дата заканчэння можа быць зменена.

Служба інфармацыі “КіМ”

MAX TikTok