Ⅲ

"Пілігрыму" — 105!

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр "Пілігрым" з Полацка адзначыў 105-годдзе з дня заснавання пастаноўкай "Пілігрым. Тэатр, народжаны часам".

 

Спектакль створаны па архіўных дакументах — загадах, актах, запісках і дзённіках удзельніка да- і пасляваеннай трупы Баніфацыя Яронькі.

 

— Пастаноўка носіць выключна дакументальны характар і прысвечана тым, хто ўсе гэтыя гады жыў тэатрам, — расказала кіраўніца калектыву Вера Кісялёва.

 

У гэты дзень гарадскі Палац культуры "Полацк" нібы дыхаў любоўю да тэатра.

Яна аб'ядноўвала ўсіх прысутных — артыстаў, гледачоў і ганаровых гасцей, адчувалася ў кожнай дэталі свята, пачынаючы з выставак у фае і заканчваючы выступленнямі на сцэне.

 

Гучала шмат цёплых слоў, уручаліся заслужаныя ўзнагароды і падарункі. Кожны момант свята быў напоўнены шчырымі эмоцыямі.

Ірына СТАНКЕВІЧ, фота аўтара і Уладзіміра ШЛАПАКА 

MAX TikTok