Ⅲ

Эстэтыка кадра: Яўгеній Ігнацьеў і яго свет

Апублiкавана: 08 лiстапада 2026 Афiша Кіно Мінск Музейная прастора

Аўтар: Служба інфармацыі

11 лістапада ў 16.00 у Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі “Эстэтыка кадра: Яўгеній Ігнацьеў і яго свет”, прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака кіно.

— Яўгеній Аляксеевіч Ігнацьеў (1936 – 2010) – заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, выбітны беларускі мастак кіно, чыя праца пакінула глыбокі след у гісторыі айчыннага кінематографа. Ён нарадзіўся і вырас у в. Лісіна Уладзімірскай вобласці. З юных гадоў выяўляў цікавасць да мастацтва і візуальнай творчасці. Пасля заканчэння Горкаўскага мастацкага вучылішча, а затым і мастацкага факультэта УДІКа (Усерасійскі дзяржаўны ўніверсітэт кінематографіі), Ігнацьеў пачаў сваю кар’еру на кінастудыі “Беларусьфільм”, дзе хутка зарэкамендаваў сябе як таленавіты і арыгінальны мастак-пастаноўшчык, — расказалі нашай рэдакцыі ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

Уклад Ігнацьева ў беларускі кінематограф складана пераацаніць. Ён працаваў над стварэннем візуальнага аблічча мноства фільмаў, якія сталі класікай не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Уменне спалучаць традыцыйныя элементы беларускай культуры з мастацкімі прыёмамі зрабіла яго працы ўнікальнымі і запамінальнымі.

Як паведамілі ва ўстанове, на выставе прадстаўлены дакументы, узнагароды, эскізы, сцэнарыі да фільмаў, прадметы музейнага значэння, якія дапамогуць наведвальнікам глыбей зразумець маштаб творчасці мастака і яго значны ўклад у развіццё кінамастацтва.

Выстава будзе працаваць па 20 снежня.

Служба інфармацыі “КіМ”

MAX TikTok