Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе часовую экспазіцыю твораў віцебскага мастака, мастацтвазнаўцы Міхася Цыбульскага “Луналі ў небе аблокі”.

Галоўным кампазіцыйным і эмацыянальным цэнтрам у творах выставы з’яўляецца неба ў яго зменлівых і дынамічных станах.
Экспазіцыя аб’ядноўвае больш за 30 работ, створаных на вольным паветры.
— Пленэрны жывапіс — гэта заўсёды выклік для майстра, спроба спыніць імгненне, якое знікае. Паколькі стан неба мяняецца штохвілінна, аўтар працуе ў імклівым тэмпе, літаральна на адным дыханні, каб зафіксаваць першародную энергію прыроды і яе ўрачыстую цішыню, — падзяліліся ў музеі.
Урачыстае адкрыццё адбудзецца 12 лістапада а 17-й гадзіне.
Выстава працягнецца па 13 снежня ў пераходнай галерэі галоўнага корпуса (К. Маркса, 24).
Служба інфармацыі “КіМ”