Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць з 30 кастрычніка па 11 лістапада рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю “Беларусь — энергаэфектыўная краіна”. Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння, які адзначаецца 11 лістапада.

Акцыя праводзіцца ў рамках рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 “Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы” і Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З “Аб энергазберажэнні”.
Мэта правядзення акцыі — павышэнне дасведчанасці грамадзян аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з'яўляецца значнай мерай у павышэнні энергаэфектыўнасці эканомікі краіны.
Далучайцеся! Кожны ўклад важны для энергаэфектыўнай будучыні Беларусі!
Служба інфармацыі “КіМ”