Ⅲ

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь работнікам культуры з прафесійным святам

Апублiкавана: 11 кастрычнiка 2026 Стужка Афіцыйна Мінск Свята

Аўтар: Аўтары

“Паважаныя сябры! Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

 Айчынная культура — шматвяковы летапіс беларускага народа, у якім знайшлі адлюстраванне яго багатая гісторыя, мудрасць продкаў, народныя традыцыi, дасягненні і лепшыя рысы нацыянальнага характару.

Асаблівая заслуга ў прымнажэнні гэтага духоўнага скарбу належыць вам, таленавітым і неабыякавым людзям, якія прысвяцілі сябе служэнню мастацтву. Дзякуючы вашым прафесіяналізму, майстэрству і шчырай любові да абранай справы беражліва захоўваецца спрадвечная спадчына, нараджаюцца значныя ініцыятывы і праекты, адкрываюцца новыя імёны на творчым небасхіле.

Упэўнены, што і надалей ваша стваральная дзейнасць будзе спрыяць узбагачэнню беларускай культуры і паспяховаму развіццю краiны.

Жадаю вам невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка”

Крыніца: сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

MAX TikTok