Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе выставачны праект ”Жывая спадчына Беларусі: традыцыі і сучаснасць”, прымеркаваны да Года беларускай жанчыны.

У залах павільёна ”Рэспубліка Беларусь” прадстаўлена ўнікальная экспазіцыя, якая дэманструе прыгажосць і багацце нацыянальнай беларускай культуры.

У выставачнай прасторы — традыцыйныя беларускія рамёствы, а таксама жаночы касцюм канца XIX — пачатку XX стагоддзяў шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.

Экспазіцыю дапаўняе тэматычная фотазона, прысвечаная беларускаму традыцыйнаму святу ўраджаю «Дажынкі».

Выстава будзе працаваць па 30 лістапада.
Крыніца: НХМ
Служба інфармацыі “КіМ”