Ⅲ

Мастацтва шаўковага шляху

Апублiкавана: 29 верасня 2026 Афiша Музеі Мінск Вернісаж

Аўтар: Служба інфармацыі

1 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта "Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-беларуская мастацкая выстава" (Кітайская Народная Рэспубліка).

 

— Увазе гледачоў будуць прадстаўлены ўзоры традыцыйнага жывапісу, твораў з лаку, металу, каменя, керамікі і дрэва аўтарства сучасных майстроў. Па тэматыцы яны адносяцца як да міфалагічных вобразаў, сакральных прадметаў, так і ўяўляюць сабой сімвалічныя, алегарычныя вобразы. Усе яны выкананы пад уплывам шматтысячагадовай гісторыі і многавяковых традыцый, — распавялі нашай рэдакцыі ва ўстанове.

Разам з імі гледачы будуць мець магчымасць пазнаёміцца з работамі сучасных беларускіх майстроў, якія чэрпаюць натхненне з кітайскай культуры. Іх творчасць – шматгранны сінтэз усходніх матываў і беларускага духу.

— Мы прапануем адчуць дружалюбны дыялог культур, якія знаходзяць апору ў традыцыі, — падкрэслілі ва ўстанове.

Такім чынам, у экспазіцыю ўключаны выкананыя ў розных традыцыйных тэхніках і матэрыялах творы сучасных майстроў Кітайскай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь.

"Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-беларуская мастацкая выстава" будзе экспанавацца з 1 па 30 кастрычніка 2026 г. у выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея (Мінск, вул. К. Маркса, 24, 3 паверх).

Служба інфармацыі “КіМ”

MAX TikTok