Ⅲ

Яшчэ адзін нематэрыяльны элемент атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Апублiкавана: 29 верасня 2026 Стужка Афіцыйна Мінск Спадчына

Аўтар: Служба інфармацыі

28 верасня адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Па выніках разгляду прынята станоўчае рашэнне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльнаму элементу «Вясельныя традыцыі» ў в. Дзяржынск Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

 

Дадзены элемент уяўляе сабой комплекс традыцыйных вясельных абрадаў і звычаяў, якія захоўваюцца і перадаюцца мясцовымі жыхарамі з пакалення ў пакаленне.

 

Яго ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь будзе садзейнічаць далейшаму захаванню, вывучэнню і папулярызацыі ўнікальнай спадчыны.

 

Крыніца: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Служба інфармацыі “КіМ”

MAX TikTok