(Частка дзевятая — па гэтай спасылцы)

2017—2019. КОД НАЦЫІ
У адпаведнасці з указам Прэзідэнта перыяд з 2018-га па 2020-ы праходзіў пад знакам Года малой радзімы. Дакумент быў зацверджаны ў мэтах стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны рэгіёнаў. Штотыднёвік не застаўся ў баку ад агульнанацыянальнага трэнду.

У рамках спецыяльнай рубрыкі “Праекты развіцця” журналісты расказвалі чытачам аб працы дамоў культуры і клубаў у глыбінцы, аб збераганні народных традыцый ды сацыякультурных і творчых ініцыятывах у розных кутках Беларусі.
Аднак час ішоў наперад, і новыя падзеі складваліся ў чарговы раздзел нашай гісторыі. Якія выклікі рыхтавалі 2020-я для краіны і для газеты? Працяг летапісу — у наступным выпуску рубрыкі “Нам — 35!”.
Працяг будзе!
Данііл ПІЎКАРЭЦ